Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: '{{значэнні|Спасылка=Казлоўшчынскі сельсавет}} {{Адміністрацыйная адзінка |Колер1...'
 
(Няма розніцы)

Версія ад 21:35, 29 снежня 2019

Казлоўшчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Казлоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 снежня 2013
Дата скасавання 28 чэрвеня 1958
Насельніцтва (2009) 2 456
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт (руск.)

Казло́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Казлоўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Казлоўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 28 чэрвеня 1958 года вёскаКазлоўшчына атрымала статус гарадскога пасёлка, Казлоўшчынскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Казловіцкаму пассавету.

30 снежня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзянісаўскага сельсавета (25 населеных пунктаў: Амбражылевічы, Ананічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Малая Воля, Маськаўцы, Нянадавічы, Падвялікае, Пархуты, Пацавічы, Рандзілаўшчына, Русакі, Салавічы, Самойлаўшчына, Скрундзі, Скрэндзевічы, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы і Чарлёнка)[1]. 13 ліпеня 2007 года ў склад пассавета перададзена частка скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Гярбелевічы, Лозкі, Лявонавічы, Малдавічы, Мядзвінавічы, Сверплевічы і Скіпоравічы)[2].

26 снежня 2013 года Казлоўшчынскі пассавет быў рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без гарадскога пасёлка Казлоўшчына) — 2456 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 3,9 % — палякі, 1,7 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.