Уладзіслаў I Герман: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Барацьба за сталец: clean up з дапамогай AWB |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыяй]], Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў [[Заходняе Памор’е]]. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы [[Сецех (ваявода)|Сецеха]]. |
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыяй]], Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў [[Заходняе Памор’е]]. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы [[Сецех (ваявода)|Сецеха]]. |
||
Найбольш сепаратысцкія настроі з'явіліся ў [[Сілезія|Сілезіі]]. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава [[Збігнеў, князь|Збігнеў]]. Абапіраючыся на ваенную дапамогу [[Чэхія|Чэхіі]], Збігнеў захапіў у [[1092]] годзе [[Вроцлаў|Вроцлаў]] і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з |
Найбольш сепаратысцкія настроі з'явіліся ў [[Сілезія|Сілезіі]]. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава [[Збігнеў, князь|Збігнеў]]. Абапіраючыся на ваенную дапамогу [[Чэхія|Чэхіі]], Збігнеў захапіў у [[1092]] годзе [[Вроцлаў|Вроцлаў]] і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіяй і ў [[1096]] годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове [[1097]] года, князь перадаў Збігневу частку [[Вялікая Польшча|Вялікай Польшчы]], а малодшаму сыну [[Баляслаў III Крывавусны|Баляславу]] — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыкі і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў [[1098]] годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў [[1099]] годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Збігнеў атрымаў астатнюю частку Вялікай Польшчы, [[Куявія|Куявію]] і [[Серадз]]ка-[[Ленчыца|Ленчыцкія]] землі, а Баляслаў — [[Малая Польшча|Малую Польшчу]] разам з [[Кракаў|Кракавам]]. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі [[Мазовія]]. Высілкамі братоў таксама быў змешчаны ваявода Сецех — лідар цэнтралісцкай партыі. |
||
{{start box}} |
{{start box}} |
Версія ад 19:29, 30 снежня 2019
Уладзіслаў I Герман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Władysław I Herman | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў II Смелы | ||||||
Пераемнік | Збігнеў і Баляслаў III Крывавусты | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1043 Кракаў, Польшча |
||||||
Смерць |
4 чэрвеня 1102 Плоцк, Польшча |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пясты | ||||||
Бацька | Казімір I Аднавіцель | ||||||
Маці | Дабранега Кіеўская | ||||||
Жонка | каля Юдзіта Ураціслаўна[2] і каля Юдыт Нямецкая[d][2] | ||||||
Дзеці | гл. у тэксце | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка[1] і урад[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзіслаў I Герман (польск.: Władysław I Herman; 1043 — 4 чэрвеня 1102) — польскі князь (1079—1102), прадстаўнік дынастыі Пястаў.
Барацьба за сталец
Уладзіслаў I Герман быў сынам князя Польшчы Казіміра I Аднавіцеля і Дабранегі, дачкі Уладзіміра I, вялікага князя кіеўскага. У 1079 годзе ачольваў мяцеж буйной арыстакратыі супраць свайго старэйшага брата, караля Польшчы Баляслава II Смелага. Уладзіслаў дамогся змены ўлады і заняў польскі сталец.
У адрозненні ад сваіх папярэднікаў Уладзіслаў I не быў моцным і аўтарытарным кіраўніком і поўнасцю падпарадкаваўся дыктату магнатаў. Імкнучыся да мірных адносін з Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Уладзіслаў Герман быў гатовы на адмову аб польскай самастойнасці, якая была з цяжкасцю здабыта яго папярэднікам: ён не прыняў каралеўскага тытулу і на працягу ўсяго часу свайго кіравання менаваўся князем Польшчы. У знешняй палітыцы Уладзіслава чакала нядоля: поўным крахам скончыліся походы ў Заходняе Памор’е. Адначасова ўзмацнілася тэндэнцыя да феадальнай раздробленасці: правінцыяльная шляхта выходзіць з-пад кантроля княжацкай улады, у войнах выкарыстоўваюцца толькі апалчэнне з памежных рэгіёнаў. Сам князь трапіў пад уплыў да аднаго з лідараў польскай знаці, ваеводы Сецеха.
Найбольш сепаратысцкія настроі з'явіліся ў Сілезіі. Ачольваў мясцовае дваранства старэйшы сын Уладзіслава Збігнеў. Абапіраючыся на ваенную дапамогу Чэхіі, Збігнеў захапіў у 1092 годзе Вроцлаў і стварыў у Сілезіі паўнезалежнае княства. Ваявода Сецех, які прадстаўляў цэнтральную ўладу, змог у хуткім часе дамовіцца з Чэхіяй і ў 1096 годзе разбіць Збігнева. Аднак Уладзіслаў Герман быў вымушаны пайсці на падзел польскай дзяржавы: па дамове 1097 года, князь перадаў Збігневу частку Вялікай Польшчы, а малодшаму сыну Баляславу — Сілезію. Сам Уладзіслаў I застаўся вярхоўным князем, галоўнакамандуючым войскам польскім, кіраўніком знешняй палітыкі і дзяржаўнай адміністрацыі. Але ўжо ў 1098 годзе вайна князя са сваімі сынамі аднавілася. Збігнеў і Баляслаў змаглі разбіць войска бацькі і ў 1099 годзе прымусілі яго да новага падзела краіны: Збігнеў атрымаў астатнюю частку Вялікай Польшчы, Куявію і Серадзка-Ленчыцкія землі, а Баляслаў — Малую Польшчу разам з Кракавам. У выніку пад уладай князя Уладзіслава засталася толькі Мазовія. Высілкамі братоў таксама быў змешчаны ваявода Сецех — лідар цэнтралісцкай партыі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў I Герман