Леанід (Філь): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 101: Радок 101:
[[Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя]]
[[Катэгорыя:Рэктары Мінскай духоўнай семінарыі]]
[[Катэгорыя:Рэктары Мінскай духоўнай семінарыі]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна БПЦ свяціцеля Кірыла Тураўскага]]

Версія ад 23:29, 2 студзеня 2020

Епіскап Леанід
Епіскап Тураўскі і Мазырскі
з 7 чэрвеня 2012
Папярэднік Сцяфан (Нешчарэт)
Епіскап Рэчыцкі,
вікарый Гомельскай епархіі
12 лютага 2008 — 7 чэрвеня 2012
Царква Руская праваслаўная царква
Беларуская праваслаўная царква
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі
снежань 1997 — 27 снежня 2007
Пераемнік Іаасаф (Морза)

Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Феадосій Мітрафанавіч Філь
Нараджэнне 2 верасня 1960(1960-09-02) (63 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 12 ліпеня 1987
Прыняцце манаства 8 сакавіка 1987
Епіскапская хіратонія 12 лютага 2008

Узнагароды
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага II ступені Медаль прападобнага Сергія Раданежскага I ступені

Леанід (Феадосій Мітрафанавіч Філь), епіскап Тураўскi i Мазырскi Рускай праваслаўнай царквы. На гэту пасаду прызначаны Свяшчэнным Сінодам РПЦ 7 чэрвеня 2012 года.

Біяграфія

З 1967 г. па 1977 г. навучаўся ў Несцеравецкай сярэдняй школе.

З 1978 г. па 1980 г. праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі. У 1981 г. паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў 1985 г. — у Маскоўскую духоўную акадэмію.

8 сакавіка 1987 г., у свята Перамогі Праваслаўя, па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена інспектарам Маскоўскай духоўнай акадэміі архімандрытам Георгіем (Гразновым) (цяпер архіепіскап Людзінаўскі, вікарый Калужскай епархіі) пастрыжаны ў манаства з імем Леанід, у гонар прападобнага Леаніда Усцьнедумскага.

20 сакавіка 1987 г. архіепіскапам Дзмітраўскім Аляксандрам, рэктарам МДАіС рукапаложаны ў іерадыякана, а 12 ліпеня 1987 г. — у іераманаха.

У 1989 г. скончыў поўны курс Маскоўскай духоўнай акадэміі і быў зацверджаны на пасадзе памочніка інспектара і выкладчыка Рэгенцкай школы пры МДА.

У 1990 г. прызначаны старэйшым памочнікам інспектара і выкладчыкам зноў адкрытай Мінскай духоўнай семінарыі.

1 верасня 1992 г. Высокапраасвяшчэнным Філарэтам, Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. узведзены ў сан ігумена і прызначаны на пасаду інспектара Мінскай духоўнай семінарыі.

З 9 па 13 чэрвеня 1993 г. прымаў удзел у якасці прадстаўніка Беларускай Царквы ў 25-ым Евангелічным Кірхентагу, які праходзіў у г. Мюнхене.

14 чэрвеня 1996 г. Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам узведзены ў сан архімандрыта.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 жніўня 1996 г. (журнал № 37) прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі.

У 1997 г. пастановай Савета МДАіС за дысертацыю на тэму «Пастырства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў XIV—XV стст.» была прысуджана вучоная ступень кандыдата багаслоўя.

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 14 снежня 1997 г. і Свяшчэннага Сінода Маскоўскага Патрыярхату ад 26 снежня 1997 г. прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі.

У 1998 г. па благаславенні Высокапраасвяшчэннага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі прызначаўся старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

У 1999 і 2000 гг. прымаў удзел у працы акрэдытацыйнай камісіі Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь па праверцы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

З 18 па 25 ліпеня 1999 г. удзельнічаў у рабоце XVI Генеральнай асамблеі Сіндэсмаса, якая праходзіла ў Нова-Валаамскім манастыры (Фінляндыя).

Пастановай Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі ад 2-4 кастрычніка 2000 г. нададзена вучонае званне дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі.

З 26 па 28 студзеня 2001 г. прымаў удзел у працы семінара «Рэлігійная адукацыя ў сучасным грамадстве», які праходзіў у IBB-цэнтры (Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Й. Рау) у г. Мінску.

З 26 па 30 верасня 2001 г. удзельнічаў у рабоце V Міжнароднага кангрэса праваслаўных багаслоўскіх школ, які праходзіў на Бялградскім багаслоўскім факультэце, дзе выступаў з дакладам «Праваслаўнае багаслоўе місіі на сучасным этапе».

30-31 мая 2003 г. удзельнічаў у рабоце канферэнцыі «Праваслаўная эклезіялогія», якая праходзіла на кафедры праваслаўнага багаслоўя Беластоцкага універсітэта (Польшча).

4 лютага 2004 г. прымаў удзел у Рэспубліканскім семінары на тэму «Роля Праваслаўя ў фарміраванні духоўных, культурна-гістарычных і дзяржаўных традыцый беларускага народа».

5-10 кастрычніка 2004 г. браў удзел у 6-ым Сусветным кангрэсе вышэйшых праваслаўных школ, які праходзіў у Сафійскім універсітэце св. Клімента Охрыдскага (Балгарыя). 13-16 лістапада 2007 г. прымаў удзел у Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Праваслаўнае вучэнне аб царкоўных Таінствах», якая праводзіла ў Маскве.

З 2001 г. — у складзе рэдкалегіі зборніка «Багаслоўскія працы».

Перыядычна ўдзельнічаў у працы Багаслоўскай камісіі пры Свяшчэнным Сінодзе Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Калядных адукацыйных чытаннях, якія ладзяцца аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях, якія праводзяцца міжнародным ГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 27 снежня 2007 года (журнал № 154) прызначаны епіскапам Рэчыцкім, вікарыем Гомельскай епархіі. Хіратанісаны ў епіскапа Рэчыцкага 12 лютага 2008 года.

Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 7 чэрвеня 2012 г. (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэнным Тураўскім і Мазырскім.

Узнагароды

  • 1999 г. ― ордэн святога дабравернага Данііла Маскоўскага III ст.;
  • 2000 г. ― ордэн святога прападобнага Сергяя Раданежскага III ст.;
  • 2006 г. ― медаль свяціцкля Кірыла Тураўскага;
  • 2010 г. — орден прападобнага Сергія Раданежскага II ст.;
  • медаль прападобнага Сергія Раданежскага I—II ст.
  • 2003 г. ― ганаровая грамата Камітэта па справах релігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністарў Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі