Сцяпан Шнэк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Ваенны дзеяч |поўнае імя = Сцяпан Шнэк |арыгінал імя = |дата нараджэння = 12.10.1900 |ме...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32: Радок 32:
Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні [[Беларускае слова (1948)|«Беларускае слова»]], [[Бацькаўшчына (1947)|«Бацькаўшчына»]] пад псеўданімам Янка Нясьцерпны.
Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні [[Беларускае слова (1948)|«Беларускае слова»]], [[Бацькаўшчына (1947)|«Бацькаўшчына»]] пад псеўданімам Янка Нясьцерпны.


Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам<ref>Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.</ref>. Пахаваны на беларускай дзялянцы {{нп3|Мемарыяльны парк і крэматорый Фоўкнэр|могілак Фоўкнэр|en|Fawkner Crematorium and Memorial Park}} ([[Мельбурн]]).
Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам<ref>Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.</ref>. Пахаваны на беларускай дзялянцы {{нп3|Мемарыяльны парк і крэматорый Фоўкнэр|могілак Фоўкнэр|en|Fawkner Crematorium and Memorial Park}} (каля [[Мельбурн|Мельбурна]]).


== Сям'я ==
== Сям'я ==

Версія ад 20:38, 5 студзеня 2020

Сцяпан Шнэк
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1900(1900-10-12)
Месца нараджэння в. Лядна, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь)
Дата смерці 19 студзеня 1952(1952-01-19) (51 год)
Месца смерці Мельбурн, Аўстралія
Месца пахавання
Дзеці Уладзімір Шнэк і Алег Шнэк
Альма-матар
Месца працы
Званне Старшы лейтэнант РСЧА
Капітан БКА[1]
Штурмбанфюрар СС[2]
Маёр Беларускага войска[3]
Камандаваў Слуцкі акруговы начальнік БКА (25.02.1944 — ?)
1-ы фюзілерскі батальён 75-га грэнадзёрскага палка СС 30-й вафэн-грэнадзёрскай дывізіі СС (1-я беларуская)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Сцяпан Шнэк (псеўд. Янка Нясьцерпны, С. Ляднінскі) (12 кастрычніка 1900, в. Лядна, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (сёння — Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — 19 студзеня 1952, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, бацька У. Шнэка.

Біяграфія

У 19301936 гг. з невялікім перапынкам вучыўся ў Ваенна-тэхнічнай акадэміі РСЧА ў Ленінградзе. Затым кіраваў домам палітпрасветы ў Чыце Забайкальскай ваеннай акругі. У 1938 г. выключаны з партыі і звольнены з арміі, пасля чаго восенню 1939 г. вярнуўся на радзіму і пасяліўся з сям'ёй у Слуцку. Працаваў настаўнікам у школе. Пазней узначальваў слуцкую службу бяспекі, быў кіраўніком Беларускай краёвай абароны на Слуцкую акругу. Вясной 1944 г. арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі разам з усёй сям'ёй, але выпушчаны дзякуючы заступніцтву Р. Атроўскага. Пасля ад'езду з Беларусі праз некаторы час быў прызначаны кіраўніком ваенных спраў Беларускай цэнтральнай рады. Некаторы час працаваў у Францыі, потым разам з сям'ёй жыў у лагерах DP у Германіі. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча (Ватэнштэт?!)[4]. 20 мая 1950 г. прыехаў у Мельбурн (Аўстралія, і адразу быў з сям'ёй адпраўлены ў часовы лагер перамешчаных асоб (DP) каля Банагіля  (англ.). Спачатку працаваў у Сіднеі (Новы Паўднёвы Уэльс), але потым пераехаў да сям'і ў Мельбурн[5]. Трымаў сувязь з мясцовымі беларусамі, а таксама беларускімі дзеячамі ў іншых краінах. Узначальваў аддзел Краёвай абароны Калегіі БЦР[6].

Пісаў зацемкі ў эміграцыйныя перыядычныя выданні «Беларускае слова», «Бацькаўшчына» пад псеўданімам Янка Нясьцерпны.

Збіў жонку, якая ў цяжкім стане трапіла ў шпіталь, а сам скончыў жыццё самагубствам[7]. Пахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр  (англ.) (каля Мельбурна).

Сям'я

Жанаты на Яўгеніі Даўгалевіч з якой меў 3 дзяцей:

Творы

  • Сцяпан Шнэк — Юрка Віцьбіч // ARCHE Пачатак. — 2001. — № 2 (16): Народны нумар. — С. 240 — 248. — ISSN 1392-9682. Перадрук: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; БІНІМ; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, [1] с. — С. 502 — 516. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  • Узброеная Случчына: Да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны // Беларускі Рэзыстанс. — 2004. — № 1. — С. 43 — 57.[8]
  • «Этранжэ» (Урыўкі з прыватнага ліста) // Беларускае слова. — 1949. — № 10 (11). — 12 кастрычніка. — С. Перадрук: Падарожныя лісты // Запісы БІНІМ. — 2009. — № 32. — С. 138 — 140.

Зноскі

  1. За дзяржаўную незалежнасць Беларусі (For national independence of Byelorussia): Дакуманты і матэрыялыматар'ялы сабраныя і падрыхтаваныя для публікацыі І. Касяком, прагледжаныя і апрабаваныя для друку камісіяй Беларускай цэнтральнай рады пад кіраўніцтвам праф. Р. Астроўскага. — Лёндан: выданьне Беларускай цэнтральнай рады, 1960. — 198 с. — С. 100 — 101.
  2. Грыбоўскі, Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць / Юры Грыбоўскі // Беларускі гістарычны агляд. — 2007. — Т. 14. — Сш. 1 — 2 (26 — 27). — Снежань. — С. 97 — 140. — С. 130.
  3. Шнэк, С. Узброеная Случчына... — С. 44. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 3. Арт. 20.
  4. Максімюк, Я. — С. 39.
  5. Шнэк, А. Успаміны з жыцьця ў Аўстраліі / Алег Шнэк // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. iл. — С. 333 — 334. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  6. Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 239. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0. Са спасылкай на: Ліст А. Русака да Р. Астроўскага ад 20 траўня 1952 г., копія якога захоўваецца ў аўтара.
  7. Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... — С. 503.
  8. Успаміны захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Ф. 383. В. 1. Спр. 11. Арк. 1 — 16.

Літаратура

  • Гардзіенка, А. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне, дзейнасць, заняпад: 1943 — 1995 / Алег Гардзіенка; БІНІМ; [прадмова В. Кіпеля, Я. Запрудніка]. — Мн.: Кнігазбор, 2016. — 478 с., [4] л. іл. — С. 2455. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 29). — ISBN 978-985-7144-02-0.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; [прадм. І. Сурвіллы]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 465, [1] с., [2] л. iл. — С. 440. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 3). — ISBN 985-6730-79-1.
  • Трагедыя адной беларускай сям'і // Бацькаўшчына. — 1952. — № 13 (92). — 30 сакавіка. — С. 4.