Трайдзень: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 41: Радок 41:
| дзеці = ''сыны'': [[Будзікід]](?), [[Будзівід]](?) <br />''дачка'':[[Гаўдэмунда]]
| дзеці = ''сыны'': [[Будзікід]](?), [[Будзівід]](?) <br />''дачка'':[[Гаўдэмунда]]
}}
}}
'''Трайдзень''', '''Трайдзен''' (? — [[1282]]) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1270—1282). Вёў зацятую барацьбу з [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], здолеў утрымаць [[Вялікае Княства Літоўскае]] практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў<ref name="vln.by">[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.
'''Трайдзе{{націск}}нь''', '''Трайдзен''', '''Трайдэн''' (? — [[1282]]) — [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] (1270—1282).

Вёў барацьбу з [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскім ордэнам]] і [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскім княствам]], здолеў утрымаць [[Вялікае Княства Літоўскае]] практычна ў ранейых межах, не павялічыў дзяржаўнай тэрыторыі, але нічога з яе не страціў. Трайдзень вывеў сваю дзяржаву з залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства і ўмацаваў яе міжнароднае становішча; пакінуў дзяржаву мацнейшай, чым атрымаў<ref>Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) — Гародня-Уроцлаў, 2015. — С. 62</ref>.


== Паходжанне ==
== Паходжанне ==
Паходжанне невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня — [[Від, князь літоўскі|Віда]], і яго брата [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]], але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў [[Войшалк]] і [[Шварн Данілавіч|Шварн]], і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.
Паходжанне вялікага князя невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня, [[Від, князь літоўскі|Віда]], і яго брата [[Гердзень|Гердзеня]], быццам сваякоў [[Міндоўг]]а і разам з ім нашчадкаў [[князі полацкія|полацкіх князёў]], але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў [[Войшалк]] і [[Шварн Данілавіч|Шварн]], і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь [[Леў Данілавіч|Льва Данілавіча]] помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.


[[Мікола Ермаловіч]] меркаваў, што Трайдзень меў славянскае паходжанне<ref>Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333-334.</ref>. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) быў [[яцвягі|яцвяжскім]] князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref name="vln.by"/>.
[[Мікола Ермаловіч]] меркаваў, што Трайдзень меў славянскае паходжанне<ref>Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.</ref>. [[Вячаслаў Насевіч]] выказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) быў [[яцвягі|яцвяжскім]] князем — уладаром княства [[Дайнава, рэгіён|Дайнава]], якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал [[Нёман]]а<ref name="vln.by">[http://vln.by/node/63 Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы]</ref>.


== Пачатковая дзейнасць ==
== Дзейнасць ==
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
[[Файл:Trajdzień, Hanna Mazavieckaja. Трайдзень, Ганна Мазавецкая (M. Andriolli, 1882).jpg|злева|міні|Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], XIX стагоддзе]]
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома. [[Галіцка-Валынскі летапіс]] паведамляе, што за часам [[Міндоўг]]а ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі, і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная. «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA">''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у [[яцвягі|яцвягаў]], якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе<ref name="ReferenceA"/>; пасля ён збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам<ref name="ReferenceA"/>.
Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома. [[Галіцка-Валынскі летапіс]] паведамляе, што за часам [[Міндоўг]]а ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі, і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У «[[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]]», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная. «[[Хроніка Быхаўца]]» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у [[горад Навагрудак|Новагародку]]<ref name="ReferenceA">''Ермаловіч, М.'' Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.</ref>, быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у [[яцвягі|яцвягаў]], якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе<ref name="ReferenceA"/>; пасля ён збудаваў над р. [[Бебжа|Бобр]] горад, які назваў Райгорадам<ref name="ReferenceA"/>.


== Унутраны стан дзяржавы Трайдзеня ==
У [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Прыкладна ў [[1270]] г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец [[ВКЛ]]. Адбылося гэта пасля забойства [[Войшалк]]а і смерці [[Шварн Данілавіч|Шварна]], які не нашмат таго перажыў. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для [[Галіцка-Валынскае княства|Галіцка-Валынскага княства]] падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за [[Ірад Вялікі|Ірада]] і [[Нерон]]а.
Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкія землі, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць]], землі [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[Пагародна|Гародна]]<ref>[https://nashaziamlia.org/2009/04/17/2092/ nashaziamlia.org]</ref> і [[Горад Слонім|Слоніма]].


[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]
Выкліканы абраннем Трайдзена канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам на доўгі час ставіць Літву ва ўмовы барацьбы на два фронты. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы за разрабаванне Драгічына, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан пасылаў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].
Непасрэдных звестак пра ўнутраныя справы BKЛ часоў Трайдэна практычна не захавалася, вядомы сведчанні пра еднасць і цэласнасць дзяржавы ды наяўнасць моцнага кіруючага цэнтра, які без сумневу атаясамліваецца з асобай вялікага князя. Ордэнскія крыніцы называюць [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў]] ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца.


Падмуркам дзяржавы, яе этнічнай асновай заставаўся балта-славянскі саюз. Межы дзяржавы Трайдэна практычна не змяніліся ад часоў Міндаўга: на поўначы яна суседзіла з Семігаліяй, на паўночным усходзе — з Полацкай зямлёй, а на ўсходзе — з Менскай, на поўдні — з Тураўскай, Пінскай і Берасцейскай землямі (належалі да Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе зусім блізка было да Мазовіі, на захадзе BKЛ межавала з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з [[Жамойць|Жамойцю]].
У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.


== Знешняя палітыка ==
[[Файл:Kernavė Lithuania.jpg|міні|300пкс|Рэшткі старажытных умацаванняў у [[Кернаў|Кернаве]], які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.]]
ВКЛ у часы Трайдэна выступала як моцная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку. Асноўныя яе кірункі заставаліся нязменнымі ад часоў Міндаўга. Трайдзень працягваў палітыку апоры на [[Новагародскае княства|Новагародскае]], [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскае]] і [[Полацкае княства|Полацкае]] княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкіх зямель, найперш [[Нальшаны|Нальшанаў]] і [[Дзяволтва|Дзяволтвы]], а таксама [[Жамойць|Жамойці]], зямель [[яцвягі|яцвягаў]], [[селы|селаў]] і [[земгалы|земгалаў]]<ref name="Трайдзен">Насевіч В. [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.</ref>. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад [[Інфлянцкі ордэн|Інфлянцкага ордэна]]. Трайдзень падтрымліваў барацьбу [[прусы|прусаў]] з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю [[Комант]]у ў арганізацыі паходу ў [[Кульмская зямля|Кульмскую зямлю]]. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў [[ВКЛ]], дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля [[Пагародна|Гародна]]<ref>[https://nashaziamlia.org/2009/04/17/2092/ nashaziamlia.org]</ref> і [[Горад Слонім|Слоніма]].

Галоўныя ворагі: Інфлянцкі ордэн на поўначы (Ордэнская дзяржава ў Прусах пакуль не лічылася — была занятая пакарэннем мясцовых плямёнаў) і Галіцка-Валынская дзяржава — на поўдні. Апошнюю аддзялялі ад Панямоння [[Тураўская зямля|Тураўская]] і Пінская землі, якія знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў але імкнуліся яе пазбавіцца і праводзілі прыхільную да ВКЛ палітыку. [[Полацкая зямля]] на ўсходзе, не падпарадкаваная татарам, але палітычна раздробленая, усё больш збліжалася з памацнеўшай панямонскай дзяржавай на глебе супольных інтарэсаў у Інфлянтах. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах ВКЛ жылі прыязныя семігальскія, жамойцкія і яцвяжскія плямёны, якія цяжка бараніліся ад крыжакоў і шукалі апоры ў ВКЛ. [[Яцвягі]] адначасова мусілі супраціўляцца экспансіі мазаўшанаў і валынянаў.

Знешняя палітыка Трайдэна грунтавалася на двух галоўных прынцыпах: утрыманне «пояса бяспекі» вакол краіны і недапушчэнне рэгулярнай вайны на два фронты. Паводле галоўнага кірунку знешняй палітыкі Трайдэна можна выдзеліць тры этапы дзейнасці ягонай дзяржавы:
* 1270—1274 гады. Змаганне з Інфлянцкім ордэнам у Прыбалтыцы.
* 1275—1277 гады. Барацьба з Галіцка-Валынскім княствам на поўдні.
* 1277—1282 гады. Аднаўленне вайны з Інфлянцкім ордэнам.

На першым і трэцім этапах паралельна з інфлянцкай вайной вялікі князь арганізоўваў рэгулярныя напады на аддаленыя польскія землі.

Абранне Трайдзена стварыла доўгачасовы канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з [[Уладзімір Васількавіч|Уладзімірам Васількавічам Валынскім]] і захоўвае мірныя дачыненні з [[Леў Данілавіч|Львом Галіцкім]]. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын]], які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан накірааў да Льва войска на чале з [[Ягурчын]]ам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — [[Раман Бранскі|Раману Бранскаму]], [[Глеб Смаленскі|Глебу Смаленскаму]], князям [[Князі тураўскія|тураўскім]] і [[Князі пінскія|пінскім]]. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы [[вакольны горад]] [[Горад Навагрудак|Новагародка]] яны пайшлі з [[ВКЛ]].

У 1277 г. Трайдзень аблажыў [[Горад Дзюнабург|Дзюнабург]], у яго войску было шмат русінаў-[[лучнікі|лучнікаў]], напэўна [[палачане|палачанаў]], для [[штурм]]у выкарыстоўваліся чатыры вялікія [[рухомыя абложныя вежы]] і [[баліста|балісты]]. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з [[Мамшын]]ам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.


У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю [[Польшча|Польшчу]] — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, мазавецкія князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір'е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў ''«горадам у зямлі Традзеня»'' або ''«горадам Трайдзеня»'', з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.
У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу [[яцвягі|яцвягам]], якія ваявалі [[Мазовія|Мазовію]] і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да [[Горад Люблін|Любліна]]. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў [[Літва, зямля|Літву]], разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі [[Мястэчка Кярнаве|Кернаў (Кернава)]]. Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да [[Лівонія|Лівоніі]]. Трайдзень нагнаў іх каля [[Ашэрадэн]]а і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у [[бітва пры Ашэрадэне|бітве пры Ашэрадэне]]. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і [[ВКЛ]]. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.


У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф'я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.
У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена [[Гаўдэмунда]] (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя [[Баляслаў II Мазавецкі|Баляслава II]] з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся [[земгалы]]. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць [[яцвягі|яцвягаў]]. Да гэтага году [[Мацей Стрыйкоўскі]] адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.


У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., паводле падання, была заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]] і прымусіў немцаў аддаць яму Дынабург узамен Герцыке.
У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на [[Самбія|Самбію]]. Паводле трайдзеневага загаду [[Найміс]] ваюе [[Памезанія|Памезанію]]. У 1280 г., згодна паданню, было заснаванае [[Горад Каўнас|Коўна]]. У 1281 г. Трайдзень захапіў [[Герцыке]], размешчаны ніжэй па цячэнні Дзвіны, адрэзаў Дынабург ад астатняй [[Лівонія|Лівоніі]], таму браты-рыцары абмянялі яго на Герцыке ды яшчэ мусілі заплацщь выкуп.


Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на [[Польшча|Польшчу]] і эстонскія ўладанні крыжакоў ([[востраў Саарэмаа]] і інш.)<ref name="Трайдзен"/>.
Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на [[Польшча|Польшчу]] і эстонскія ўладанні крыжакоў ([[востраў Саарэмаа]] і інш.)<ref name="Трайдзен"/>.
Радок 75: Радок 91:
Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.
Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь [[Даўмонт, вялікі князь літоўскі|Даўмонт]], якога [[Троіцкі летапіс]] называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.


Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI ст., кажуць пра змену «дынастыі [[Кітаўрус]]а», апошнім прадстаўніком якой з'яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам [[Калюмны|Калюмнаў]]». Пры гэтым нашчадкі «роду Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).
Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI ст., кажуць пра змену «дынастыі [[Кітаўрус]]а», апошнім прадстаўніком якой з’яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам [[Калюмны|Калюмнаў]]». Пры гэтым нашчадкі «роду Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама [[Гольша]] (родапачынальнік [[род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]) і Гедрус (родапачынальнік князёў [[род Гедройцаў|Гедройцаў]]).


== Магчымы радавод ==
== Магчымы радавод ==
Радок 118: Радок 134:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* [[Мікола Іванавіч Ермаловіч|''Ермаловіч, М.'']] Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.
* [[Мікола Іванавіч Ермаловіч|''Ермаловіч, М.'']] Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.
* ''Краўцэвіч, А.'' Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) / Навук. рэд. В. Голубеў. — Гародня-Уроцлаў, 2015. (Гарадзенская бібліятэка) ISBN 978-83-7893-121-8
* ''[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч, В.]]'' [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.
* ''[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч, В.]]'' [http://vln.by/node/32 Трайдзен] // {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} С. 517—518.
* {{Крыніцы/БЭ|15}}
* {{Крыніцы/БЭ|15}}

Версія ад 23:09, 24 студзеня 2020

Трайдзень
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Гравюра з выявай Трайдзеня з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Гваньіні (1581). Гэта ж гравюра выкарыстоўвалася складальнікам і як партрэт Леха II, сына Крака
Вялікі князь літоўскі
1269/1270 — 1282
Папярэднік Шварн Данілавіч
Пераемнік Будзікід

Нараджэнне XIII стагоддзе
Смерць 1282(1282)
Бацька Від(?)
Дзеці сыны: Будзікід(?), Будзівід(?)
дачка:Гаўдэмунда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трайдзе́нь, Трайдзен, Трайдэн (? — 1282) — вялікі князь літоўскі (1270—1282).

Вёў барацьбу з Тэўтонскім ордэнам і Галіцка-Валынскім княствам, здолеў утрымаць Вялікае Княства Літоўскае практычна ў ранейых межах, не павялічыў дзяржаўнай тэрыторыі, але нічога з яе не страціў. Трайдзень вывеў сваю дзяржаву з залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства і ўмацаваў яе міжнароднае становішча; пакінуў дзяржаву мацнейшай, чым атрымаў[1].

Паходжанне

Паходжанне вялікага князя невядомае. Пазнейшыя летапісы называюць бацьку Трайдзеня, Віда, і яго брата Гердзеня, быццам сваякоў Міндоўга і разам з ім нашчадкаў полацкіх князёў, але праўдзівасць гэтых звестак лічыцца сумнеўнай. Ёсць меркаванне, што Традзень не быў сваяком Міндоўга і, калі прыйшоў да ўлады, цалкам змяніў палітыку, якую вёў Войшалк і Шварн, і за часам Трайдзеня ў дзяржаве замест руска-праваслаўнай запанавала літоўска-паганская партыя. Між тым, сучасныя Трайдзеню крыніцы сведчаць, што браты Трайдзеня (Борза, Лесій, Свелкеній, Сірпуцій) былі праваслаўнымі, таму не выключанае праваслаўе і Трайдзеня. Таксама і боязь Льва Данілавіча помсты за забойства Войшалка сведчаць хутчэй за тое, што Трайдзень меў сваяцкія сувязі з родам Міндоўга і працягваў палітыку Войшалка.

Мікола Ермаловіч меркаваў, што Трайдзень меў славянскае паходжанне[2]. Вячаслаў Насевіч выказаў гіпотэзу, што Трайдзень (Трайдзен) быў яцвяжскім князем — уладаром княства Дайнава, якое змяшчалася на поўнач ад Горадна абапал Нёмана[3].

Пачатковая дзейнасць

Сустрэча Трайдзеня з будучай жонкай, мазавецкай князёўнай Ганнай. Міхал Эльвіра Андрыёлі, XIX стагоддзе

Да 1270 г. пра Трайдзеня амаль нічога не вядома. Галіцка-Валынскі летапіс паведамляе, што за часам Міндоўга ён удзельнічаў у войнах з галіцка-валынскі князямі, і ў гэтых войнах загінулі яго браты Борза, Лесій, Свелкеній. У «Хроніцы Быхаўца», як і ў іншых беларускіх летапісах XVI ст., гісторыя Трайдзеня вельмі заблытаная. «Хроніка Быхаўца» адзначае, што Трайдзень не быў яцвяжскім князем па паходжанні, а проста да таго, як стаў вялікім князем у Новагародку[4], быў пастаўлены сваім старэйшым братам Нарымонтам князем у яцвягаў, якія страцілі к гэтаму часу сваіх князёў і лёгка паддаліся яго ўладзе[4]; пасля ён збудаваў над р. Бобр горад, які назваў Райгорадам[4].

Унутраны стан дзяржавы Трайдзеня

Прыкладна ў 1270 г. Трайдзень заняў вялікакняскі сталец ВКЛ. Адбылося гэта пасля забойства Войшалка і смерці Шварна, які не нашмат таго перажыў. Узыходжанне на трон Трайдзеня азначала адраджэнне паганскіх культаў, магчыма «чыстку» прыхільнікаў прагаліцкай партыі. Для Галіцка-Валынскага княства падзея была вельмі непажаданай, аб чым сведчыць абурэнне валынскага летапісца, які негатыўна характарызаваў яго, маўляў, Трайдзень злейшы за Ірада і Нерона.

Рэшткі старажытных умацаванняў у Кернаве, які нямецкая хроніка называе «горадам у зямлі Трайдзеня», а некаторыя даследчыкі на гэтай аснове лічаць сталіцай Трайдзеня.

Непасрэдных звестак пра ўнутраныя справы BKЛ часоў Трайдэна практычна не захавалася, вядомы сведчанні пра еднасць і цэласнасць дзяржавы ды наяўнасць моцнага кіруючага цэнтра, які без сумневу атаясамліваецца з асобай вялікага князя. Ордэнскія крыніцы называюць Кернаў «горадам у зямлі Традзеня» або «горадам Трайдзеня», з гэтае прычыны некаторыя даследчыкі лічаць Кернаў тагачаснай сталіцай ВКЛ або горадам, якім валодаў Трайдзень да заняцця вялікакняскага стальца.

Падмуркам дзяржавы, яе этнічнай асновай заставаўся балта-славянскі саюз. Межы дзяржавы Трайдэна практычна не змяніліся ад часоў Міндаўга: на поўначы яна суседзіла з Семігаліяй, на паўночным усходзе — з Полацкай зямлёй, а на ўсходзе — з Менскай, на поўдні — з Тураўскай, Пінскай і Берасцейскай землямі (належалі да Галіцка-Валынскай дзяржавы), на паўднёвым захадзе зусім блізка было да Мазовіі, на захадзе BKЛ межавала з землямі яцвягаў, на паўночным захадзе — з Жамойцю.

Знешняя палітыка

ВКЛ у часы Трайдэна выступала як моцная дзяржава, здольная весці актыўную знешнюю палітыку. Асноўныя яе кірункі заставаліся нязменнымі ад часоў Міндаўга. Трайдзень працягваў палітыку апоры на Новагародскае, Гарадзенскае і Полацкае княствы для ўключэння ў склад сваёй дзяржавы балцкіх зямель, найперш Нальшанаў і Дзяволтвы, а таксама Жамойці, зямель яцвягаў, селаў і земгалаў[5]. Пры гэтым ён змушаны быў бараніцца ад Інфлянцкага ордэна. Трайдзень падтрымліваў барацьбу прусаў з немцамі, у 1273 г. ён дапамог князю Команту ў арганізацыі паходу ў Кульмскую зямлю. Шмат прусаў (а таксама яцвягаў) уцякалі ад нямецкага націску ў ВКЛ, дзе знайшлі прытулак. Вядома, што Трайдзень у 1276 г. пасяліў прусаў каля Гародна[6] і Слоніма.

Галоўныя ворагі: Інфлянцкі ордэн на поўначы (Ордэнская дзяржава ў Прусах пакуль не лічылася — была занятая пакарэннем мясцовых плямёнаў) і Галіцка-Валынская дзяржава — на поўдні. Апошнюю аддзялялі ад Панямоння Тураўская і Пінская землі, якія знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў але імкнуліся яе пазбавіцца і праводзілі прыхільную да ВКЛ палітыку. Полацкая зямля на ўсходзе, не падпарадкаваная татарам, але палітычна раздробленая, усё больш збліжалася з памацнеўшай панямонскай дзяржавай на глебе супольных інтарэсаў у Інфлянтах. На паўночных, паўночна-заходніх і заходніх рубяжах ВКЛ жылі прыязныя семігальскія, жамойцкія і яцвяжскія плямёны, якія цяжка бараніліся ад крыжакоў і шукалі апоры ў ВКЛ. Яцвягі адначасова мусілі супраціўляцца экспансіі мазаўшанаў і валынянаў.

Знешняя палітыка Трайдэна грунтавалася на двух галоўных прынцыпах: утрыманне «пояса бяспекі» вакол краіны і недапушчэнне рэгулярнай вайны на два фронты. Паводле галоўнага кірунку знешняй палітыкі Трайдэна можна выдзеліць тры этапы дзейнасці ягонай дзяржавы:

  • 1270—1274 гады. Змаганне з Інфлянцкім ордэнам у Прыбалтыцы.
  • 1275—1277 гады. Барацьба з Галіцка-Валынскім княствам на поўдні.
  • 1277—1282 гады. Аднаўленне вайны з Інфлянцкім ордэнам.

На першым і трэцім этапах паралельна з інфлянцкай вайной вялікі князь арганізоўваў рэгулярныя напады на аддаленыя польскія землі.

Абранне Трайдзена стварыла доўгачасовы канфлікт з Галіцка-Валынскім княствам. Праўда, спачатку Трайдзен варагуе толькі з Уладзімірам Васількавічам Валынскім і захоўвае мірныя дачыненні з Львом Галіцкім. Аднак хутка і гэтыя адносіны псуюцца. Пра канчатковы разрыў сведчыць тое, што ў 1274 г. Трайдзень сіламі гарадзенцаў захапіў і разрабаваў Драгічын, які належаў Льву. У 1275 г. той, помсцячы, паслаў па дапамогу да хана Менгу-Цімура. Хан накірааў да Льва войска на чале з Ягурчынам, а таксама загадаў ісці супраць Літвы рускім князям — Раману Бранскаму, Глебу Смаленскаму, князям тураўскім і пінскім. З-за сварак паміж удзельнікамі, паход быў няўдалы, узяўшы вакольны горад Новагародка яны пайшлі з ВКЛ.

У 1277 г. Трайдзень аблажыў Дзюнабург, у яго войску было шмат русінаў-лучнікаў, напэўна палачанаў, для штурму выкарыстоўваліся чатыры вялікія рухомыя абложныя вежы і балісты. Праз 4 тыдні аблога была знята з-за нападу на Літву галіцка-татарскіх войскаў на чале з Мамшынам, праўда, і гэты галіцка-татарскі паход быў няўдалы з-за сварак паміж удзельнікамі.

У канцы 1278 г. Трайдзень пасылаў брата Сірпуція на дапамогу яцвягам, якія ваявалі Мазовію і Усходнюю Польшчу — літоўскія войскі дайшлі да Любліна. Найбольш пацярпела Мазовія, яе князі разарвалі адносіны з Тэўтонскім ордэнам і заключылі перамір’е з Трайдзенем. Адначасова, лівонскія войскі ўварваліся ў Літву, разрабавалі яе і ў студзені 1279 г. аблажылі Кернаў (Кернава). Аблога немцамі Кернава была няўдалай, у лютым немцы разрабавалі ваколіцы і з вялікімі палонам пайшлі да Лівоніі. Трайдзень нагнаў іх каля Ашэрадэна і разбіў 5 сакавіка 1279 г. у бітве пры Ашэрадэне. Поспех пры Ашэрадэне быў замацаваны заключэннем у 1279 г. міру і саюзу паміж Мазовіяй і ВКЛ. Саюз быў скіраваны супраць Тэўтонскага ордэна і Польшчы.

У выніку даволі жорсткай барацьбы Панямонне засталося за Трайдзенам, хоць і ў спустошаным выглядзе. Да таго ж у 1279 годзе ўвесь тэатр ваенных дзеянняў з прылеглымі раёнамі Польшчы і Русі ахапіў моцны голад, вынік неўраджаю. І тым не менш сімбіёз з рускімі княствамі значна павялічваў ваенны патэнцыял Літвы. Дачка Трайдзена Гаўдэмунда (у хрышчэнні Соф’я) выйшла замуж за мазавецкага князя Баляслава II з Плоцка, якому яна нарадзіла сыноў Зямовіта і Трайдзена (названых у гонар дзядоў). Яшчэ больш Плоцкае княства трапіла пад уплыў Трайдзена, калі ён ваеннай сілай прымусіў свайго зяця адмовіцца ад саюза з тэўтонцамі. Пад літоўскім кантролем заставаліся земгалы. У саюзе з Літвой дзейнічалі і князі захаваўшых незалежнасць яцвягаў. Да гэтага году Мацей Стрыйкоўскі адносіць і шлюб, верагодна другі, Трайдзеня з мазавецкай княжной Ганнай.

У 1280 г. Трайдзень зноў дапамагае Команту ў паходзе на Самбію. Паводле трайдзеневага загаду Найміс ваюе Памезанію. У 1280 г., згодна паданню, было заснаванае Коўна. У 1281 г. Трайдзень захапіў Герцыке, размешчаны ніжэй па цячэнні Дзвіны, адрэзаў Дынабург ад астатняй Лівоніі, таму браты-рыцары абмянялі яго на Герцыке ды яшчэ мусілі заплацщь выкуп.

Менавіта пры Трайдзені ў склад ВКЛ канчаткова былі ўключаны прылеглыя землі яцвягаў, земгалаў і селаў, узнавіліся далёкія набегі на Польшчу і эстонскія ўладанні крыжакоў (востраў Саарэмаа і інш.)[5].

Смерць і нашчадкі

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, Трайдзень памёр сваёй смерцю. Пазнейшая «Хроніка Быхаўца» апавядае, што Трайдзеня забілі падасланыя забойцы[7].

Імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні польскія крыніцы. Сваіх братоў ён перажыў, пра сыноў надзейных звестак таксама няма. Магчыма, яго пераемнікам быў нейкі князь Даўмонт, якога Троіцкі летапіс называе князем літоўскім і паведамляе пра яго смерць у дальнім набегу на вярхоўі Волгі ў 1285 годзе.

Літоўскія генеалагічныя легенды, пісьмова зафіксаваныя ў XVI ст., кажуць пра змену «дынастыі Кітаўруса», апошнім прадстаўніком якой з’яўляўся Трайдзен, новай дынастыяй — «родам Калюмнаў». Пры гэтым нашчадкі «роду Кітаўруса» засталіся ў Літве. Сярод іх быў і Даўмонт — продак пазнейшых князёў Свірскіх, а таксама Гольша (родапачынальнік Гальшанскіх) і Гедрус (родапачынальнік князёў Гедройцаў).

Магчымы радавод

 NN
 ├──>NN 
 │    ├─>?Від
 │    │    ├─>Трайдзень 
 │    │    │     ├─>Будзікід  
 │    │    │     ├─>Будзівід
 │    │    │     │     ├─>Віцень
 │    │    │     │     ├─>ГедзімінГЕДЗІМІНАВІЧЫ
 │    │    │     │     ├─>Воін
 │    │    │     │     └─>Фёдар
 │    │    │     └─>Гаўдэмунда
 │    │    ├─>Борза       
 │    │    ├─>Лесій        
 │    │    ├─>Свелкеній   
 │    │    ├─>Сірпуцій    
 │    │    └─>NN дачка    
 │    └─>Гердзень ∞ Еўпраксія
 │          ├─>Андрэй 
 │          └─>?
 │                
 └──>NN
      ├─>Даўспрунк
      │     ├─>ТаўцівілБрачыслаўна кнж. полацкая
      │     │     └─>Іван       
      │     ├─>Едзівід
      │     └─>NN дачка ∞ Даніла Раманавіч кн. галіцкі
      ├─>Міндоўг
      │     ├─>Войшалк 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>NN сын 
      │     ├─>?Даўмонт 
      │     ├─>NN дачка              
      │     ├─>Рукля
      │     └─>Рупек
      └─>NN дачка
            └─>Транята

Зноскі

  1. Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г. Кніга 1: Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248—1341 г.) — Гародня-Уроцлаў, 2015. — С. 62
  2. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990. С. 333—334.
  3. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы
  4. а б в Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. 333.
  5. а б Насевіч В. Трайдзен // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 517—518.
  6. nashaziamlia.org
  7. ПСРЛ. Т.32. Хроника Быховца. — М., 1975. — С. 136 «A z onoie wyżpisanoie waśni kniaź weliki Dowmont naprawił szesty mużykow na brata swoieho Troydena, zabity, hde ż on szoł bezpecznie z łaźni, y tyie ieho mużyki zdradne zabili.»

Літаратура