Ілава (Польшча): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 73: Радок 73:
** [[Дылева (Вармінска-Мазурскае ваяводства)|Дылева]]
** [[Дылева (Вармінска-Мазурскае ваяводства)|Дылева]]
** [[Дрвенца|Прыродны запаведнік ракі Дрвенца]]
** [[Дрвенца|Прыродны запаведнік ракі Дрвенца]]

== Тапанімія ==
Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяржгона, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» - ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стаłа «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г<ref name="zarz">Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).</ref>.


== Мікрараёны Ілавы ==
== Мікрараёны Ілавы ==

Версія ад 19:05, 25 студзеня 2020

Горад
Ілава
польск.: Iława
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1305
Плошча
  • 21,88 км²
Насельніцтва
  • 32 664 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
TERC
2807011
Афіцыйны сайт
ilawa.pl (польск.)
Ілава на карце Польшчы ±
Ілава (Польшча) (Польшча)
Ілава (Польшча)
Ілава (Польшча) (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Ілава (Польшча)

Ілава[2] (польск.: Iława) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У гадах 1975-1998 горад адміністрацыйна ўваходзіў ў склад альштынскага ваяводства.

Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[3]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з 16. стагоддзя называлася Верхняй Прусіяй (ням.: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[4]. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў унутры тэрыторыі Польшчы — Вялікая жулава[5], на які можна патрапіць з дапамогай парому[6]. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які адзначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк «Ілаўскаге Паазер’е»[7].

Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе блізка горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, у якія прыязджаюць журналісты[8][9]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны, ўнікальны ў свеце Элблонгскі канал[10]. Перад другой сусветнай вайной горад называлі «жамчужынай Аберланда»[11]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марской перавозкі і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі караблямі з дапамогай мінятурных мадэляў[12]. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там самага старэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[13]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы папа рымскі плаваў каякам з моладдзю[14]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.

Прырода

Карта, якая паказвае распаўсюджванне зялёных насаджэнняў у Ілаве

Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 года, плошча горада складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве і на пятае месца па колькасці насельніцтва[15].

Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах горада, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У наваколлях горада, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсць яшчэ больш за дзясятак дробных азёр (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сістэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.

Больш за 100-гадовы дуб каля Касцёла Праабражэння Гасподняга

У наваколлі Ілавы, сярод іншых, ёсць:

Тапанімія

Самай старажытнай формай назвы Ілава з'яўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма з'явілася ў лакацыйным дакуменце з 1317 года. У пазнейшых дакументах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакуменце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагоддзі з'явіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакументы, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяржгона, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагоддзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагоддзі была прынята форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 года. З 1 студзеня 1934 года назва была зменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» - ням. горад). З 1945 года польская назвай горада стаłа «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацверджана 7 мая 1946 г[16].

Мікрараёны Ілавы

Адміністрацыйны падзел Ілавы
  • Старэ място (Стары горад)
  • Цэнтрум (Цэнтр)
  • Острудзке (Аструдскае)
  • Пястовске (Пястоўкае)
  • Млодых (Маладых)
  • Кармаран
  • Ліповы двур (Ліпавы двор)
  • Гаерак
  • Подлесьнэ (Падлеснае)
  • Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў)
  • Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён)
  • Любавске (Любаўскае)
  • Каперніка
  • Новы сьвят (Новы свет)
  • Слонэчнэ (Сонечнае)
  • Маріна Ілава
  • Войска польскего (Польскага войска)
  • Собескего (Сабескага)

Адукацыя

Пачатковыя школы

  • Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Каперніка
  • Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай
  • Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў
  • Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў
  • Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі
  • Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа
  • Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1

Сярэднія і панадгімназыйныя школы

Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая
  • Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага
  • Калектыў школаў імя Герояў верасня 1939
  • Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Мая
  • Адмысловы школьна-навучальны асяродак
  • Цэнтр адукацыі
  • Цэнтр адукацыі дарослых «Альфа»
  • Цэнтр прафесійнай адукацыі
  • Цэнтр пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай ўстанове)
  • Ліцэй для дарослых «Эдума»

Вышэйшыя школы

Мастацкія школы

  • Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/042815407011-0964650?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Jeziorak najdłuższe Jezioro w Polsce (польск.).
  4. GC6G220 #Rzeka Tynwałd# (Traditional Cache) in Warmińsko-Mazurskie, Poland created by Palin1992@ (польск.). geocaching.com. Праверана 24 лістапада 2017.
  5. Iława: Wielka Żuława – największa śródlądowa wyspa w Polsce – Moje Mazury (польск.).
  6. Prom na wyspę Wielka Żuława, Chodkiewicza Jana Karola, hetm. 14-202 – Prom, numer telefonu (польск.). mapa.targeo.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  7. Mazury Travel – Portal Warmii i Mazur W-M ROT – Rekreacja: Iława (польск.). mazurytravel.com.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  8. eholiday.pl Sarnówek (польск.).
  9. Tłokowisko Ośrodek Wypoczynkowy Telewizja Polska S.A. (польск.).
  10. Iława (польск.). polskieszlaki.pl. Праверана 25 студзеня 2020.
  11. Iława na starych pocztówkach – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  12. Szkoła Kapitanów na jeziorze Slim pod Iławą – Moje Mazury (польск.). mojemazury.pl. Праверана 24 лістапада 2017.
  13. Edupedia – Iława (Słownik nazw geograficznych) (польск.). edupedia.
  14. Papieska Kalwaria (польск.).
  15. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym (польск.). Główny Urząd Statystyczny. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2013. Праверана 20 жніўня 2009.
  16. Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).