Тытул Папы Рымскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
удакладненне
Радок 1: Радок 1:
'''Па́па Ры́мскі''' — кіраўнік [[Каталіцызм|каталіцкай]] [[Царква|царквы]] і дзяржавы [[Ватыкан]]. Глава інстытуту [[Папства]].
'''Па́па Ры́мскі''' — кіраўнік [[Каталіцызм|каталіцкай]] [[Царква|царквы]] і дзяржавы [[Ватыкан]]. Ключавая фігура ў інстытуце [[Папства]].
__NOTOC__
__NOTOC__



Версія ад 21:04, 26 студзеня 2020

Па́па Ры́мскі — кіраўнік каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. Ключавая фігура ў інстытуце Папства.


Тытулы

Папа Рымскі

Тытул Папа (ад лац.: papa ад грэч. páppas — бацька) спачатку выкарыстоўваўся некалькімі хрысціянскімі Цэрквамі для азначэння сваіх вышэйшых духоўных асоб. Цяпер выкарыстоўваецца амаль выключна для азначэння вышэйшай духоўнай асобы каталіцкай Царквы. Афіцыйна вышэйшая духоўная асоба каталіцкай Царквы завецца Папам пачынаючы з пантыфікату Сірыцыя (384). З 1389 году кандыдат таксама павінен быць кардыналам.

Слова «Папа» азначае Біскуп Рыма, які з'яўляецца найвышэйшым кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Кожны абраны Папа як біскуп з'яўляецца наступнікам святога Пятра. Яму падпарадкоўваецца духавенства ўсяго каталіцкага свету. Папа выступае пасланнікам самога Бога і валодае найвышэйшай уладай ва ўсім Касцёле. Яна носіць назву прымату — першынства ва ўсім. Валоданне Папам гэтай уладай асноўваецца на біблійных падставах.

Іншыя тытулы

Тытул на беларускай Тытул на латыні
Біскуп Рымскі Episcopus Romanus
Вікарый Хрыста Vicarius Christi
Пераемнік князя апосталаў Successor principis apostolorum
Глава сусветнай царквы Caput universalis ecclesiae
Вялікі пантыфік Pontifex Maximus
Прымас Італіі Primatus Italiae
Архібіскуп і мітрапаліт Рымскай правінцыі Archiepiscopus ac metropolitanus provinciae ecclesiasticae Romanae
Суверэн дзяржавы-горада Ватыкан Princeps sui iuris civitatis Vaticanae
Раб рабоў Божых Servus servorum Dei

Гісторыя тытула

Найстаражытнымі з тытулаў Папы з'яўляюцца тытулы «Пантыфік» і «Біскуп Рыма». На працягу стагоддзяў тытул станавіўся ўсё пышней. У 1969 годзе Папа Рымскі Павел VI вярнуў тытулаванне «раб рабоў Божых» і выдаліў тытулаванне «Царствуючы у славе».

9 сакавіка 2006 года ў афіцыйным Папскім выданні «Annuario pontificio» Бенедыктам XVI быў выдалены тытул «Патрыярх Захаду».

Упершыню тытул «Патрыярх Захаду» быў ужыты ў 450 годзе ў лісце главы Усходне-Рымскай імперыі свяціцелю Льву I, Папе Рымскаму. Па іншай версіі, зварот да Папы Рымскага як да «Патрыярха Захаду», якое традыцыйна ішло ў пераліку тытулаў перад «Прымасам Італіі», з'явілася пасля расколу ў 1054 годзе, які падзяліў Адзіную царкву на Праваслаўную і Каталіцкую. Яго рэдка ўжывалі аж да 1870 года, калі гэты тытул быў уведзены ў папскую тэрміналогію на I Ватыканскім саборы.