Івана-Франкоўская вобласць: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 96: | Радок 96: | ||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
||
* [[Ліпіцкая культура]] |
* [[Ліпіцкая культура]] |
||
{{зноскі}} |
|||
{{Івана-Франкоўская вобласць}} |
|||
{{Адміністрацыйны падзел Украіны}} |
{{Адміністрацыйны падзел Украіны}} |
||
Версія ад 00:59, 9 лютага 2020
Івана-Франкоўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Івано-Франківська область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Горад Івана-Франкоўск | ||||
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939[1] | ||||
Кіраўнік | Svitlana Onyshchuk[d] | ||||
Афіцыйная мова | украінская | ||||
Насельніцтва (2006) |
1,388 млн. (12-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 99,72 чал./км² | ||||
Плошча | 13,928 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
2061 м |
||||
Часавы пояс | DAZD, EEDT, UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-26 | ||||
Тэлефонны код | 34 | ||||
Код аўтам. нумароў | AT | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва́на-Франко́ўская во́бласць (укр.: Іва́но-Франкі́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 13,928 тыс. км². Насельніцтва — 1 406,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Івана-Франкоўск (колішні Станіславаў — да 1962 года.
Геаграфічныя звесткі
Месцазнаходжанне
Размешчаная на паўночным захадзе Украіны.
На паўночным захадзе мяжуе з Львоўскай, на паўднёвым захадзе — з Закарпацкай, на паўночным усходзе — з Чарнавіцкай, на поўдні — з Цярнопальскай абласцямі Украіны. На поўдні вобласці праходзіць дзяржаўная мяжа з Румыніяй.
Клімат
Клімат умерана кантынентальны. У Паднястроўі і Прыкарпацці зіма даволі мяккая (сярэдняя тэмпература студзеня −5,5 — −4 °C), лета цёплае (ліпень +18 — +19 С). Ападкаў 500—800 мм у рок. Працягласць вегетацыйнага перыяду да 210—215 дзён. У Карпатах клімат больш суровы і вільготны і моцна змяняецца з вышынёй; сярэдняя тэмпература студзеня −9 — -6 °C, ліпеня +6 — +17 °C; колькасць ападкаў ад 800 да 1400 мм і больш. Вегетацыйны перыяд — 90 дзён.
Рэльеф
Вобласць размешчаная на сутоках Усходне-Еўрапейскай раўніны і Карпатаў. Паводле характару рэльефу тэрыторыя вобласці падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, лесастэпавую — Паднястроўе; сярэднюю прадгорную — Прыкарпацце; паўднёва-заходнюю горную — Карпаты, якая займае амаль палову тэрыторыі вобласці. На паўночна-ўсходняй яе ўскраіне ляжаць раўніны Аполья і Пакуцця.
У Чарнагорскім храбты Карпатаў знаходзіцца найвышэйшая гара Украіны — Гаверла (2061 м).
Глебавы покрыў змяняецца з вышынёй. На раўнінах пераважаюць шэрыя лясныя ападзоленыя глебы і чарназёмы ападзоленыя, у прадгор'ях — дзярнова-падзолістыя глебы, у горах — бурыя горна-лясныя разнастайнай ступені ападзоленасці дзярнова-буразёмныя і горна-лугавыя дзярновыя і тарфяныя.
Адміністрацыйны падзел
Вобласць налічвае 14 адміністрацыйных раёнаў, 15 гарадоў, зь якіх 5 — абласнога значэння, 24 гарадскія пасёлкі, 745 вёсак.
Гарады
Абласнога значэння
- Балехаў
- Івана-Франкоўск
- Калуш
- Каламыя
- Ярэмча
Раённага значэння
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Вікікрыніцы — 2003.