Розніца паміж версіямі "Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва"

Jump to navigation Jump to search
вікіфікацыя, афармленне
(вікіфікацыя, афармленне)
 
'''Беларускі навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва''' ('''БелНДІПгорадабудаўніцтва''') — галаўная праектная арганізацыя па [[горадабудаўніцтва|горадабудаўніцтве]] [[Беларусь|Беларусі]]. Размешчаны па адрасе [[Праспект Машэрава (Мінск)|пр. Машэрава]], 29.
 
У наш час УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» — вядучая арганізацыя ў сферы тэрытарыяльнага планавання і распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі, вядзення горадабудаўнічага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь. Інстытут з’яўляецца аўтарам [[Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь|Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (ГСКТА РБ)]], схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і адміністрацыйных раёнаў, генеральных планаў усіх рэгіянальных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, большасці сярэдніх і малых гарадоў Беларусі, сельскіх паселішчаў<ref name="irup"/>.
 
== Гісторыя ==
Прадпрыемства было створана ў [[1970]] годзе загадам [[Дзяржграмадзянбуд]]а пры [[Дзяржбуд СССР|Дзяржбудзе СССР]] як Мінскі філіял [[Цэнтральны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва|Цэнтральнага навукова-даследчага і праектнага інстытута горадабудаўніцтва (ЦНДІПгорадабудаўніцтва)]]<ref name="irup">[http://irup.by/be/%D0%93%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F/ Гісторыя БелНДІПгорадабудаўніцтва]</ref>.
 
У лютым [[1976]] года пастановай [[Савет Міністраў Беларускай ССР БССР|Савета Міністраў Беларускай ССР]] на базе Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны навукова-даследчы і праектны інстытут горадабудаўніцтва (БелНДІПгорадабудаўніцтва) [[Дзяржбуд БССР|Дзяржбуда БССР]]. Яго дырэктарам стаў [[Віктар Паўлавіч Чарнышоў]]<ref name="irup"/>.
 
Навуковымі падраздзяленнямі інстытута была закладзена аснова беларускай горадабудаўнічай навукі, правілаў фарміравання нарматыўнай і заканадаўчай базы праектавання<ref name="irup"/>.
 
Па заданні [[Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь]] прадпрыемства з’яўлялася распрацоўшчыкам горадабудаўнічай палітыкі Рэспублікі Беларусь на перыяд 2007—2010 гг., 2011—2015 гг., 2016—2020 гг<ref name="irup"/>.
 
 
У цэнтры ўвагі інстытута на працягу ўсёй яго гісторыі знаходзіцца стварэнне горадабудаўнічых праектаў для рэгіёнаў і паселішчаў Рэспублікі Беларусь. За планіроўку і забудову новага горада Наваполацка былі ўдастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР супрацоўнікі Інстытута Чарнышоў В. П., Шпіт Ю. В., Лазаковіч В. А., Шлеймовіч М. М., Караткоў А. Т. у развіццё генеральных планаў ажыццяўляюцца работы па дэталёвым планаванні асобных гарадскіх тэрыторый-цэнтральных частак гарадоў, раёнаў перспектыўнага жыллёвага будаўніцтва. За праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі Давыд-Мястэчка з помнікам князю Давыду аўтары былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь<ref name="irup"/>.
 
 
Плануючы перспектыўнае развіццё беларускіх гарадоў і тэрыторый краіны, інстытут ажыццяўляе пастаянны маніторынг рэалізацыі горадабудаўнічай палітыкі, інфармуючы ўрад аб дасягненнях і праблемах тэрытарыяльнага развіцця праз адпаведныя даклады і справаздачы аб стане населеных пунктаў Рэспублікі<ref name="irup"/>.-->
 
 
== Праектаванне ==
У наш час УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» — вядучая арганізацыя ў сферы тэрытарыяльнага планавання і распрацоўкі горадабудаўнічай дакументацыі, вядзення горадабудаўнічага кадастру ў Рэспубліцы Беларусь. Інстытут з’яўляецца аўтарам [[Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь|Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь (ГСКТА РБ)]], схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і адміністрацыйных раёнаў, генеральных планаў усіх рэгіянальных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, большасці сярэдніх і малых гарадоў Беларусі, сельскіх паселішчаў<ref name="irup"/>.
 
Для Расійскай Федэрацыі ў розныя гады быў выкананы шэраг рэгіянальных работ, такіх як: схемы тэрытарыяльнай арганізацыі [[Бранская вобласць|Бранскай]] і [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай абласцей]], тэрытарыяльная комплексная схема развіцця [[Калінінградская вобласць|Калінінградскай вобласці]], уключаючы прыморскую зону, праект развіцця транспартнай інфраструктуры [[Белгарад]]а, навукова-даследчая праца па падрыхтоўцы праекта генеральнага плана і правілаў землекарыстання і забудовы муніцыпальнага ўтварэння {{нп3|Татарскае сельскае паселішча (Смаленская вобласць)|Татарскага сельскага паселішча|ru|Татарское сельское поселение (Смоленская область)}} [[Манастыршчынскі раён|Манастыршчынскага раёна]] [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]]<ref name="irup"/>.
 
 
== Дырэктары ==
* 1970—1975 — [[Віктар Паўлавіч Чарнышоў]] (1970—1975)
* 1975—1990 — [[Юрый Васілевіч Шпіт]] (1975—1990)
* 1990—2014 [[Віктар Паўлавіч Іўлічаў]] (1990—2014)
* з 2015 — [[Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк]] (з 2015)
 
{{зноскі}}

Навігацыя