Беларуская хрысціянская дэмакратыя (2005): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 17:27, 16 кастрычніка 2009

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
Выява лагатыпа
Лідар Павал Севярынец
Дата заснавання 2005
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Дэвіз «Хрысьціянскія прынцыпы, Беларускі патрыятызм»
Сайт bchd.info

Шаблон:Вызнч — беларускі права-цэнтрысцкі палітычны рух.

Гісторыя стварэння

Аднайменная арганізацыя існавала на беларускіх землях у 1927-1940 гадах. Першая спроба адраджэння БХД была зроблена ў 1991 годзе. Былі распрацаваныя статут і праграма, сфармаваныя кіраўнічыя ворганы, але рух так і ня стаў актыўным[1]. .

У пачатку 2000-х гадоў з групы былых актывістаў Маладога Фронту паўстала ініцыятыва па адраджэнні БХД. Ініцыятыва пазыцыянуе сябе як сіла, што грунтуе сваю дзейнасць на хрысціянскіх каштоўнасцях і беларускім патрыятызме.[2] У адрозненні ад сваіх папярэднікаў, сучасная БХД пазыцыянуе сябе як міжканфэсіянальная партыя, арыентаваная таксама на праваслаўных вернікаў і пратэстантаў.

Арганізацыйны камітэт партыі пачаў актыўную працу ў 2005 годзе. У яго ўвайшлі як ужо вядомыя ў Беларусі дэмакратычныя палітыкі-хрысціяне, так і новыя грамадскія лідэры. Сустаршыні БХД: Георгі Дмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павал Севярынец, Аляксей Шэін.

Спроба зарэгістраваць СГА "БХД"

Увосені 2007 аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі паспрабаваў зарэгістраваць Сацыяльнае грамадскае аб'яднанне "БХД". 31 кастрычніка таго ж года дакуманты на рэгістрацыю СГА "БХД" былі перададзены ў мінюст. У канцы 2007 году Міністэрства Юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмовіла БХД у рэгістрацыі на падставе парушэнняў дзейснага заканадаўства ў прадстаўленых на рэгістрацыю дакумантах. У прыватнасці, Міністэрству не спадабалася фраза са Статута арганізацыі, якая прадугледжвае, што сябрамі СГА "БХД" павінны быць "прыхільнікі хрысціянскага светапогляду".[3]

Устаноўчы з'езд "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі"

На пачатку 2009 года Аргкаміэтам па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" было прынятае рашэнне аб неабходнасці правядзення Устаноўчага з'езду.

Цягам студзеня/лютага па ўсёй краіне адбываліся рэгіянальныя сходы сяброў БХД, дзе вылучаліся дэлегаты на Устaноўчы з'езд. Усяго было вылучана 205 дэлегатаў.

28 лютага ў Менску, у Палацы культуры "МАЗ" адбыўся Устаноўчы з'езд Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. На з'ездзе прысутнічалі 204 дэлегата, а таксама госці, прадстаўнікі СМІ - агулам больш за 600 чалавек. На з'ездзе былі прынятыя Праграма і Статут Партыі, абранае кіраўніцтва - Нацыянальная Рада і сустаршыні.[4]

Спроба дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"

12 сакавіка 2009 году дакуманты, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі, Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" былі перададзены ў Міністэрства юстыцыі.[5]

15 красавіка 2009 году партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" было адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Мінюст палічыў, што пры правядзенні ўстаноўчага з’езду партыі 28 лютага былі дапушчаныя парушэнні. Міністэрства таксама сцвярджае, што партыя не прадставіла ўсё неабходныя для рэгістрацыі дакумэнты, у прыватнасці дакумант, які пацвярджае аплату дзяржмыты за рэгістрацыю. Яшчэ адна прэтэнзія Мінюста тычыцца непадання поўных звестак аб заснавальніках партыі. 17 красавіка рашэнне аб нерэгістрацыі БХД было прыпынена ў сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі шэрагу заснавальнікаў, атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі партыі. Пры гэтым Мінюст не назваў тэрміны прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі. Спробы заснавальнікаў растлумачыць сытуацыю на сустрэчы 17 красавіка з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам кіравання грамадзкіх аб'яднанняў Алегам Сліжэўскім не прынеслі вынікаў.[6] 12 траўня Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі.[7]

25 красавіка 2009 году заснавальнікі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) падалі пазоў у Вярхоўны суд адносна рашэння Міністэрства юстыцыі. Яны патрабавалі зарэгістраваць партыю ва ўсталяваным законам парадку.[6]

20 ліпеня у Вярхоўным судзе пачаліся слуханні па скарзе "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". Слуханні цягнуліся 2 дні і 22 ліпеня, суддзя Вярхоўнага суда Валер Самалюк выказаўся за тое, каб пакінуць рашэнне мінюсту без змяненняў[8]. Лідэры БХД адразу назвалі гэтае рашэнне палітычным.[9],[10],[11] Разам з тым, паводле заяўлення адказнага сакратара партыі Дзяніса Садоўскага, БХД плануе працягваць сваю дзейнасць нягледзячы на адсутнасць дзяржаўнай рэгістрацыі.[12]

Планы БХД

На сходзе Нацыянальнай Рады, які адбыўся 25 ліпеня 2009 году ў Менску, было прынятае рашэнне аб паўторнай спробе рэгістрацыі партыі.[13] Тады ж Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вырашыла звярнуцца ў пракуратуру, каб тая высветліла, хто займаўся ўціскам і запалохваннем сяброў-заснавальнікаў партыі да, падчас і пасля Устаноўчага з'езду. Як адзначаюць кіраўнікі БХД, цягам працэдуры рэгістрацыі партыі той ці іншай форме ціску падвергліся ад 500 да 700 сяброў партыі.[14]


Актыўнасці сучаснай БХД

Сярод асноўных мэтаў партыі - дэмакратычныя змены ў Беларусі, прамоцыя хрысціянскіх каштоўнасцяў у беларускім грамадстве і абарона правоў вернікаў.

Кампанія "За свабоду сумлення"

Найбольш паспяховымі лічыцца Кампанія "За свабоду сумлення", якая пачалася па ініцыятыве БХД, але здолела аб'яднаць хрысціянаў розных канфесіяў і палітычных поглядаў. Мэтай кампаніі быў збор 50 000 подпісаў, неабходных для таго, каб Канстытуцыйны суд разгледзеў дзеючы закон "Аб свабодзе сумлення" на прадмет адпавядання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напачатку 2008 году неабходная колькасць подпісаў была сабрана,[15] але Канстытуцыйны суд адмовіўся прыняць іх, спаслаўшыся на няправільную працэдуру звяртання ў Суд.[16] Тым не меньш гэта быў першы выпадак за апошнія 14 год, калі беларускімі грамадзянамі была сабраная такая колькасць подпісаў дзеля прывядзення Закона ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Барацьба з акультызмам у СМІ

БХД напачатку 2008 правяла шэрах мерапрыемстваў за забарону рэкламы акультных практык у беларускіх СМІ. Цягам кампаніі актывісты збіралі подпісы, пісалі лісты ў дзяржаўныя ўстановы, ладзілі інфармацыйныя акцыі.

5 жніўня 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла новую рэдакцыю закона "Аб рэкламе", у якой канстатавалася поўная забарона на рэкляму прадугледжана для "прац, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасьць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сіл",[17] паставіўшы такім чынам рэкламу акультызма ў [Беларусі] па-за Законам.

Зноскі

  1. Міхась Скобла. Ці прыжывецца ў Беларусі хрысьціянская дэмакратыя?// Радыё "Свабода". 13 студзеня 2009
  2. Праграма “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”
  3. Об отказе в государственной регистрации Социального общественного объединения «БХД» (руск.)
  4. Устаноўчы з’езд партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
  5. [ http://bchd.info/modules.php?name=News&file=view&news_id=2753 БХД падала ў мінюст дакуманты на рэгістрацыю.] (руск.)
  6. а б БелаПАН, Учредители БХД подали иск в суд в отношении Минюста (руск.)
  7. БелаПАН, Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржрэгістрацыі Партыі БХД
  8. Вярхоўны суд адмовіў БХД у рэгістрацыі.
  9. Павал Севярынец: рэжым баіцца альтэрнатывы.
  10. Віталь Рымашэўскі: улады з лёгкасцю прымаюць неправавыя рашэнні
  11. Аляксей Шэін: рашэнне заканамернае але незаконнае
  12. Вярхоўны суд адмовіў БХД у рэгістрацыі.
  13. БХД будзе праводзіць новы ўстаноўчы з’езд
  14. БХД звернецца ў пракуратуру з патрабаваннем разабрацца ў фактах уціску на сяброў партыі
  15. Этого события ждали: собрано 50 000 подписей! (руск.)
  16. Конституционный суд отказался рассматривать обращение 50 000 граждан Республики Беларусь (руск.)
  17. Хрысціяне прагналі магію са СМІ

У Сеціве

Гл. таксама