Радыёпрыёмнік: Розніца паміж версіямі
крыніца — be-x-old:Радыёпрымач |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 13:35, 23 лютага 2020
Радыёпрыёмнік (лац.: radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэння, ператварэння і выкарыстання энергіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частотна-селектыўныя электраланцугі?! (вагальныя контуры і электрафільтры ) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных?! ваганняў, дэтэктар , сродкі ўзнаўлення звестак (гучнагаварыцель і кінескоп). Часта канструкцыйна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам?! (магнітола).
Віды
Адрозніваюць радыёпрыёмнікі наўпроставага ўзмацнення і звышгетэрадзінныя (маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты), радыёвяшчальныя?! (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафесійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіравання , радыёлакацыі?!, радыёнавігацыі і радыётэлевымярэння ), пераносныя і стацыянарныя[1].
Зноскі
- ↑ Анатоль Ткачэнка. Радыёпрыёмнік // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 234. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4.