Касцёл Святой Тройцы (Чачэрск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомельскай вобласці]] |
[[Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомельскай вобласці]] |
||
[[Катэгорыя:1784 год у Беларусі]] |
[[Катэгорыя:1784 год у Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Ордэн езуітаў на Беларусі]] |
Версія ад 19:28, 23 лютага 2020
Касцёл | |
Касцёл Святой Тройцы | |
---|---|
52°55′19″ пн. ш. 30°54′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чачэрск |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Заснавальнік | Захар Рыгоравіч Чарнышоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святой Тройцы — колішні касцёл езуітаў у горадзе Чачэрску (Гомельская вобласць).
Гісторыя
Езуіцкая місія пачала дзейнічаць у Чачэрску з 1754 года, калi езуiты з магiлёўскай калегii пабудавалi тут каплiцу, а пазней драўляны касцёл.
Мураваны касцёл быў пабудаваны за сродкi новага уладальнiка горада — графа Захара Рыгоравіча Чарнышова. Атрымаўшы Чачэрск у 1774 годзе, граф Чарнышоў задумаў перабудаваць яго па прыкладзе сваёй сядзібы Яраполец Валакаламскага павета, дзе будынкi царквы Казанскай Божай Маці і касцёла былі звязаны агульнай сцяной.
Паводле звестак А. С. Дэмбавецкага, касцёл быў пабудаваны ў 1784 годзе. З 1788 года пры касцёле дзейнiчае парафiяльная школа (1 з выкладчыкаў езуiт, адзiн — свецкi настаўнiк). У 1802 годзе школа налiчвала ўжо 44 вучні. У 1806 годзе школа была зачынена.
Пасля выгнання езуiтаў з Расейскай Iмперыi ў 1820 годзе, касцёл застаецца парафiяльным. Гомельскi дэканат парафii ў 1880 годзе налiчваў 1926 вернiкаў-каталiкоў, у 1917 годзе — 1810.
Пасля Другой сусветнай вайны застаўся непашкоджаным. У 1950-х гадах будынак касцёла быў у паўзруйнаваным выглядзе. Пазней канчаткова зруйнаваны. Тэрыторыя зараз занята прыватным сектарам забудовы[1].