Розніца паміж версіямі "Клетачныя мембраны"

Jump to navigation Jump to search
др
робат Дадаем: eu, gl, hi, uk, zh-yue; касмэтычныя зьмены
др
др (робат Дадаем: eu, gl, hi, uk, zh-yue; касмэтычныя зьмены)
'''[[Клетка|Кле́ткавая]] мембра́на''' (ці цыталема, ці плазмалема, ці плазматычная мембрана) адлучае змесціва любой [[Клетка|клеткі]] ад навакольнага асяроддзя, забяспечваючы яе цэласнасць; рэгулюе абмен паміж клеткай і асяроддзем; унутрыклеткавыя мембраны падзяляюць клетку на спецыялізаваныя замкнёныя [[адсек]]і - [[кампартмент]]ы ці [[Арганоід|арганэлы]], у якіх падтрымліваюцца неабходныя ўмовы ўнутрыклеткавага асяроддзя.
 
[[Клеткавая сценка|Клеткавая сценка]], калі такая ёсць клеткі (звычайна ёсць у раслінных клетак), пакрывае клеткавую мембрану.
 
Клеткавая мембрана ўяўляе сабою падвойны пласт (біслой) малекул класа [[Ліпіды|ліпідаў]], большасць з якіх уяўляе сабою так званыя складаныя ліпіды - [[фасфаліпіды]]. Малекулы ліпідаў маюць [[Гідрафільнасць|гідрафільную]] ("галоўка") і [[Гідрафобнасць|гідрафобную]] ("хвост") частку. Пры ўтварэнні мембран гідрафобныя часткі малекул апыняюцца звернутымі ўсярэдзіну, а гідрафільныя - вонкі. Мембраны - структуры [[Інварыябельнасць|інварыябельныя]], вельмі падобныя ў розных арганізмаў. Некаторае выключэнне складаюць, мабыць, [[Археі|археі]], у якіх мембраны ўтвораны [[гліцэрына|гліцэрынай]] і [[Тэрпеноідавы спірт|тэрпеноідавымі спіртамі]]. Таўшчыня мембраны складае 7-8 [[Нанаметр|нм]].
[[Малюнак:CellMembraneDrawing.jpg|thumb|400px|Малюнак клеткавай мембраны. Маленькія блакітныя і белыя шарыкі адпавядаюць гідрафільным "галоўкам" ліпідаў, а далучаныя да іх лініі - гідрафобным "хвастам". На малюнку паказаны толькі інтэгральныя мембранныя бялкі (чырвоныя глобулы і жоўтыя спіралі). Жоўтыя авальныя кропкі ўсярэдзіне мембраны - малекулы халестэролю. Жоўта-зялёныя ланцужкі пацерак на вонкавым боку мембраны - ланцужкі [[алігацукрыд]]аў, што ствараюць [[глікакалікс]].
 
== Функцыі біямембран ==
 
* бар'ерная - забяспечвае рэгулёўны, выбіральны, пасіўны і актыўны абмен рэчываў з навакольным асяроддзем. Напрыклад, мембрана пераксісом засцерагае цытаплазму ад небяспечных для клеткі [[Пераксіды|пераксідаў]]. [[Выбіральная пранікальнасць]] азначае, што пранікальнасць мембраны для розных [[атам]]аў ці [[малекула|малекул]] залежыць ад іх памераў, [[Электрычны зарад|электрычнага зарада]] і хімічных уласцівасцяў. Выбіральная пранікальнасць забяспечвае адлучэнне клеткі і клеткавых кампартментаў ад навакольнага асяроддзя і забеспячэнне іх неабходнымі рэчывамі.
 
* транспартная - праз мембрану адбываецца транспарт рэчываў у клетку і з клеткі. Транспарт праз мембраны забяспечвае: дастаўку пажыўных рэчываў, выдаленне канчатковых прадуктаў абмену, сакрэцыю розных рэчываў, стварэнне іённых градыентаў, падтрыманне ў клетцы адпаведнага pH і іённай канцэнтрацыі, патрэбных для працы клеткавых ферментаў.
 
Часцінкі, якія з-за нейкага чынніку не здольныя прайсці фасфаліпідны біслой (напрыклад, з-за гідрафільных уласцівасцяў, бо мембрана ўсярэдзіне гідрафобная і не прапускае гідрафільныя рэчывы, ці з-за буйных памераў), але неабходныя для клеткі, могуць прайсці скрозь мембрану праз адмысловыя бялкі-пераносчыкі (транспарцёры) і бялкі-каналы ці шляхам [[эндацытоз]]у.
 
 
* матрычная - забяспечвае вызначанае ўзаемаразмяшчэнне і арыентацыю мембранных бялкоў, іх аптымальнае ўзаемадзеянне;
 
 
* механічная - забяспечвае аўтаномнасць клеткі, яе ўнутрыклеткавых структур, таксама злучэнне з іншымі клеткамі (у тканінах). Вялікую ролю ў забеспячэнні механічнай функцыі маюць клеткавыя сценкі, а ў жывёл - міжклеткавае рэчыва.
 
 
* энергетычная - пры фотасінтэзе ў хларапластах і клеткавым дыханні ў мітахондрыях у іх мембранах дзейнічаюць сістэмы пераносу энергіі, у якіх таксама ўдзельнічаюць бялкі;
 
 
* рэцэптарная - некаторыя бялкі, якія сядзяць у мембране, з'яўляюцца рэцэптарамі (малекуламі, пры дапамозе якіх клетка ўспрымае тыя ці іншыя сігналы).
Напрыклад, гармоны, што цыркулююць ў крыві, дзейнічаюць толькі на такія клеткі-мішэні, у якіх ёсць адпаведныя гэтым гармонам рэцэптары. Нейрамедыятары (хімічныя рэчывы, якія забяспечваюць правядзенне нервовых імпульсаў) таксама злучаюцца з адмысловымі рэцэптарнымі бялкамі клетак-мішэняў.
 
 
* ферментатыўная - мембранныя бялкі нярэдка з'яўляюцца ферментамі. Напрыклад, плазматычныя мембраны эпітэліяльных клетак кішачніка маюць стрававальныя ферменты.
 
 
* ажыццяўленне генерацыі і правядзення біяпатэнцыялаў.
З дапамогай мембраны ў клетцы падтрымліваецца сталая канцэнтрацыя іёнаў: канцэнтрацыя іёна K+ усярэдзіне клеткі значна вышэй, чым звонку, а канцэнтрацыя Na+ значна ніжэй, што вельмі важна, бо гэта забяспечвае падтрыманне рознасці патэнцыялаў на мембране і генерацыю [[нервовы імпульс|нервовага імпульсу]].
 
 
* маркіроўка клеткі - на мембране ёсць антыгены, якія дзейнічаюць як маркеры - "цэтлікі", што дазваляюць апазнаць клетку. Гэта глікапратэіны (г.зн. бялкі з далучанымі да іх разгалінаванымі алігацукрыдавымі бакавымі ланцугамі), што маюць ролю "антэн". З-за незлічонага мноства канфігурацыі бакавых ланцугоў магчыма зрабіць для кожнага тыпу клетак свой адмысловы маркер. З дапамогай маркераў клеткі могуць распазнаваць іншыя клеткі і дзейнічаць узгоднена з імі, напрыклад, пры фармаванні органаў і тканін. Гэта ж дазваляе імуннай сістэме распазнаваць чужародныя антыгены.
 
== Структура і склад біямембран ==
{{cytology-stub}}
{{Арганэлы}}
{{Link GA|lt}}
 
[[Катэгорыя:Мембранная біялогія]]
 
[[ar:غشاء خلوي]]
[[bg:Клетъчна мембрана]]
[[ca:Membrana plasmàtica]]
[[es:Membrana plasmática]]
[[et:Rakumembraan]]
[[eu:Zelula mintz]]
[[fa:غشاء سلولی]]
[[fi:Solukalvo]]
[[fr:Membrane plasmique]]
[[gl:Membrana plasmática]]
[[he:קרום התא]]
[[hi:कोशिका झिल्ली]]
[[id:Membran sel]]
[[is:Frumuhimna]]
[[ko:세포막]]
[[lb:Zellmembran]]
[[lt:Plazminė membrana]] {{Link GA|lt}}
[[lv:Šūnas membrāna]]
[[mk:Клеточна мембрана]]
[[th:พลาสมา เมมเบรน]]
[[tr:Hücre zarı]]
[[uk:Цитоплазматична мембрана]]
[[vi:Màng tế bào]]
[[zh:细胞膜]]
[[zh-yue:細胞膜]]
6 720

правак

Навігацыя