Лагойск: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Removing Bridge_over_the_river_Hajna_in_Lahojsk.jpg, it has been deleted from Commons by 1989 because: Failed license review; non-free license (F4).
Радок 11: Радок 11:
|апісанне герба = Герб Лагойска
|апісанне герба = Герб Лагойска
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява = Bridge_over_the_river_Hajna_in_Lahojsk.jpg
|выява =
|памер =
|памер =
|подпіс =
|подпіс =

Версія ад 18:04, 6 сакавіка 2020

Горад
Лагойск
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
192 м[1]
Насельніцтва
12 950 чалавек[2] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223141
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Лагойск на карце Беларусі ±
Лагойск (Беларусь)
Лагойск
Лагойск (Мінская вобласць)
Лагойск

Лаго́йск[3] (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша). Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Каля горада праходзіць аўтамагістраль М3 Мінск — Віцебск. Горад-спадарожнік Мінска. Насельніцтва 12 950 чал. (2017)[2].

Назва

Тапонім «Лагойск» утварыўся паводле традыцыйнай схемы праз суфікс -ск. У час заснавання паселішча такія назвы былі даволі пашыранымі. Праўда, практычна няма выпадкаў, калі б за аснову бралася нейкая асаблівасць ландшафту, таму пашыраная думка пра ўтварэнне тапоніму ад слова «лог»[4] выглядае сумнеўна. Часцей за ўсё імёны паселішчаў паходзілі ад назваў рэчак. Існуе меркаванне, што назву «Лагожаск» магло атрымаць паселішча, якое першапачаткова існавала недзе ля сутокаў Лагазінкі і Гайны[5] (за 8 км ад сучаснага горада). Пазней яго маглі перанесці на новае, больш зручнае месца, захаваўшы пры гэтым старую назву (такая практыка пераносу паселішчаў была даволі звыклай у той час)[6].

Варыянты напісання назвы ў гістарычных крыніцах: Лагожск, Лагожаск.

Гісторыя

Ранняе Сярэднявечча

Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана гарадзішча.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха і датуецца 1078: «Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя». У апошняй чвэрці XI ст. паселішча далучана да Полацкага княства[7]. У 1127 г. князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч у часе выправы на Полацк разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго Ізяславу Мсціславічу. У 1132 г. вернуты дынастыі полацкіх князёў[7]. У 1180 г. горад зрабіўся сталіцай удзельнага княства.

Вялікае Княства Літоўскае

Касцёл Св. Казіміра, XIXст.

У 1-й чвэрці XIV ст. Лагойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы[7]. У 1387 г. вялікі князь Ягайла надаў яго ў валоданне свайму брату Скіргайлу. З 1392 г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя Вітаўта. У «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў[8]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства. З часоў княжання Казіміра Лагойскам валодалі Чартарыйскія. У 1505 г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак.

З 1528 г.[7], дзякуючы шлюбу, Лагойск перайшоў да Тышкевічаў, якія ўладкавалі тут сваю рэзідэнцыю. З гэтага часу мястэчка зрабілася цэнтрам графства. З 15311532 гг. быў адноўлены замак. У 1532 г. тут адбудавалі спаленую татарамі замкавую Богаяўленскую царкву, пры царкве існаваў манастыр. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лагойск увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. У часы войнаў Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (15121522, 15341537), і ў Трынаццацігадовую вайну (16541667) мястэчка пэўны час (у 1519, 1535, 1654[9] гадах) знаходзілася пад маскоўскай акупацыяй.

У 1609 г. навуковец Аляксандр Тышкевіч фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У 1673 г. кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.

У часы Вялікай Паўночнай вайны (17001721) 6 мая 1708 г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У 1752 г.[9] на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар базылянаў. У 1787 г. ён жа распачаў будову мураванага касцёла, асвечанага ў 1793 г.[9]

У складзе Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лагойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Станам на 1795 г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы рэферэндар і канцлер Вінцэнт Тышкевіч і кашталян жамойцкі Станіслаў Тышкевіч. У 18091860 гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У 1859 г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У 1860 г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў Мінску і Рызе[10].

У 18141819 гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы апошняй вайны). У 1837 г. пачала працаваць ткацкая фабрыка, таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. К. Тышкевіч заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У 1842 г. браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў 1855 г. заснавалі Віленскі музей старажытнасцей.

Станам на 1861 год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, рэгулярна адбываліся 3 кірмашы.

Найноўшы час

У 1919 г. Лагойск увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 г. стаў цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 г. паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 2 ліпеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1998 г. Лагойск атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Алімп». Лагойск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Культура

Гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 207.
  5. Шаблон:Крыніцы/Беларуская айканімія С. 92.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 1-я. — Мн., 2003.
  7. а б в г Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  8. Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 177.
  9. а б в Пазднякоў В. Лагойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 178.
  10. Лагойская палатняна-папяровая мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулівін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 91.
  11. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Город Минск; Минская область. (руск.)
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі