Мікола Іванавіч Ермаловіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 80: Радок 80:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [https://nn.by/?c=ar&i=247608 «Ермаловіч памяняў беларускую гістарычную парадыгму. І хай гісторыкі суседніх краін абураюцца»] // nn.by 11 сакавіка 2020
* [https://www.svaboda.org/a/30468047.html «Разьбiваць шматвяковую хлусьню нялёгка, але трэба». Правілы жыцьця Міколы Ермаловіча] {{ref-be-x-old}} // svaboda.org 5 сакавіка 2020
* [https://www.svaboda.org/a/30468047.html «Разьбiваць шматвяковую хлусьню нялёгка, але трэба». Правілы жыцьця Міколы Ермаловіча] {{ref-be-x-old}} // svaboda.org 5 сакавіка 2020
* [http://knihi.com/jermalovic/ Творы на «Беларускай Палічцы»]
* [http://knihi.com/jermalovic/ Творы на «Беларускай Палічцы»]

Версія ад 22:29, 11 сакавіка 2020

Мікола Іванавіч Ермаловіч
Дата нараджэння 29 красавіка 1921(1921-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 сакавіка 2000(2000-03-05) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Міко́ла Іва́навіч Ермало́віч (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне, цяпер Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 5 сакавіка 2000, Маладзечна; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) — беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х г.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу (1938) і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута, дзе да пачатку 2-й сусветнай вайны скончыў 3 курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вёсцы Лабаскі Мардоўскай АССР. У канцы 1943 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў інспектарам райана ў Суражы Віцебскай вобласці. У 1944—1946 гг. завуч сярэдняй школы ў Дзяржынску Мінскай вобласці. З 1946 г. аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947 г. У 19471948 гг. вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948—1955 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955—1957 гг. працаваў загадчыкам метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У канцы 1957 г. выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку.

Жыў у Маладзечна, у апошнія гады ў Мінску.

5 сакавіка 2000 г. трагічна загінуў — амаль невідушчы 78-гадовы навукоўца трапіў пад колы аўтамабіля ў Мінску.

Магіла Мікалая Ермаловіча

Пахаваны ў Маладзечне на Старых могілках, побач з жонкай.

Браты Міколы Ермаловіча: Валянцін (1925—2004) — акцёр, заслужаны работнік культуры БССР, і Лявон (1923—2004) — партызан, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені і іншымі, пасля вайны працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Творчасць

Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у 1948 годзе. Выступаў у друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках.

Навуковая дзейнасць у савецкія часы

Межы старажытнай Літвы па Ермаловічу

З’яўляўся заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. У прыватнасці, ён даказваў, што Літва ніколі не заваёўвала Беларусь, а ВКЛ з’яўлялася беларускай дзяржавай. Гэтыя погляды былі выкладзены ў кнізе «Па слядах аднаго міфа» (1968).

Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча супрацоўнікі КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з’явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасці пашыраліся самвыдатам. Напрыклад, кніга «Па слядах аднаго міфа» была афіцыйна выдадзена толькі ў 1989.

Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970—1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа», а таксама працы, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы «Балцкія плямёны» (газета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул В. Мялешкі і З. Капыскага «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» № 3 за 1989 год.

Удзел у самвыдаце

У 1963 г. распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да 1964 года. У 1975 годзе ўзнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 г. выйшла каля 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.

Навуковая дзейнасць у незалежнай Беларусі

У савецкія часы была выдадзена толькі адна кніга Ермаловіча «Дарагое беларусам імя» (1970). Магчымасць друкавацца з’явілася толькі ў часы перабудовы і пасля абвяшчэння незалежнасці. У 1990 г. — даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 годзе — «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 — «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».

Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі.

Прызнанне

Ушанаванне памяці

  • 28 лістапада 2003 г. ў Маладзечна быў урачыста адкрыты памятны знак ганароваму грамадзяніну горада Міколу Ермаловічу. Урачыстасць ладзілася гарадскімі ўладамі пры ўдзеле грамадскасці[2].
  • У год 90-гадовага юбілею Міколы Ермаловіча, 19 мая 2011 года, знамянальную дату адзначалі ў Маладзечне[3].

Выбраная бібліяграфія

  • Дарагое беларусам імя (1970)
  • Па слядах аднаго міфа (1989), 1-е выд.: ISBN 5-343-00016-9; 2-е выд.: ISBN 5-343-00876-3
  • Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды (1990), 2-е выд.: ISBN 985-02-0503-2
  • Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд (1994), ISBN 985-6026-01-6
  • Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае (2000), ISBN 985-6576-08-3
  • Выбранае. Укладанне, каментар К. Цвіркі; прадмова А. Грыцкевіча. — Мн.: Кнігазбор, 2010. — 640 с.: [8] с. іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 2. Гісторыка-літаратурныя помнікі). ISBN 978-985-6976-36-3

Зноскі

Літаратура

Спасылкі