Мемарыяльны комплекс на магіле вязняў Баранавіцкага гета: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Помнік |Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрор...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
|Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору
|Беларуская назва = Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору
|Арыгінальная назва =
|Арыгінальная назва =
|Выява =
|Выява = Jewish cemetery Baranovichi st Chernyshevskogo 2c.jpg
|Подпіс выявы =
|Подпіс выявы =
|Шырыня выявы =
|Шырыня выявы =
Радок 38: Радок 38:


== Апісанне ==
== Апісанне ==
[[Файл:Jewish cemetery Baranovichi st Chernyshevskogo 2d.jpg|міні|злева]]
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на [[Беларуская мова|беларускай мове]] і [[Іўрыт|іўрыце]]: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.
У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на [[Беларуская мова|беларускай мове]] і [[Іўрыт|іўрыце]]: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.



Версія ад 19:57, 26 сакавіка 2020

Помнік
Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору
53°07′19″ пн. ш. 26°00′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктар Хаiм Цукерман (Iзраiль)
Дата пабудовы 1994 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000025шыфр 113Д000025
Map

Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — мемарыяльны комплекс у Баранавічах. Знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага — Рагулі.

Гісторыя

У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Маста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».

Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль Авiва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.

Апісанне

У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на беларускай мове і іўрыце: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.

Помнік над брацкай магілай — аркі (сімвала крыві жывых і мёртвых), жалезныя трубы (сімвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сімвалы надзеі на сучаснае і будучыню)[1].

Зноскі

Літаратура

  • Г. К. Кисялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнік). «Памяць. Баранавічы. Баранавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5