Марсель: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
дапаўненне |
||
Радок 91: | Радок 91: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Марсель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000. |
* Марсель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000. |
||
== Спасылкі == |
|||
{{Commons|Category:}} |
|||
{{Прэфектуры рэгіёнаў Францыі}} |
{{Прэфектуры рэгіёнаў Францыі}} |
Версія ад 12:22, 8 красавіка 2020
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; акс.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 годзе разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1 605 тыс. жыхароў.
Гісторыя
Заснаваны ў VI стагоддзі да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI стагоддзі да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476 — вестготамі, у 539 — франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI стагоддзя ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжземнамор’я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 годзе раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. З канца XVII стагоддзя цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пачатку XIX стагоддзя кантынентальнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў другой палове XIX стагоддзя пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У Другую сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—1944), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Транспарт
Буйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Пачатковы пункт трансеўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).
Прамысловасць
Важны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.
Навука, адукацыя, культура
Дзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.
Славутасці
Руіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).
Выбітныя ўраджэнцы
- Фернандэль — французскі акцёр
- Эдмон Растан
- Марыс Бежар
Літаратура
- Марсель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марсель