Нарчы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дапаўненне |
→Гісторыя: дапаўненне |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
7 красавіка 2020 года ў выніку спальвання сухой травы згарэла амаль уся вёска — больш за 20 хат<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=249527 |title = У Шчучынскім раёне згарэла амаль уся вёска. |date = 2020-04-07 |publisher = Наша ніва |location = Мінск |language = be |accessdate = 08.04.2020}}</ref>. |
7 красавіка 2020 года ў выніку спальвання сухой травы згарэла амаль уся вёска — больш за 20 хат<ref>{{cite web|url = https://nn.by/?c=ar&i=249527 |title = У Шчучынскім раёне згарэла амаль уся вёска. |date = 2020-04-07 |publisher = Наша ніва |location = Мінск |language = be |accessdate = 08.04.2020}}</ref>. |
||
== Насельніцтва == |
|||
* '''XIX стагоддзе''': 1866 год — 8 дамоў, 71 жыхар. |
|||
* '''XX стагоддзе''': 1905 год — 139 жыхароў; 1921 год — 33 двары, 138 жыхароў; 1940 год — 44 двары, 193 жыхары. |
|||
* '''XXI стагоддзе''': 2001 год — 26 двароў, 49 жыхароў; 2009 год — 19 жыхароў<ref>{{cite web|url = http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/hrodzienskaja.htm |title = Насельніцтва Гродзенскай вобласці па выніках перапісу 2009 года|language =ru |accessdate = 08.04.2020}}</ref>. |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 18:25, 8 красавіка 2020
Вёска
Нарчы
|
Нарчы́[1] (трансліт.: Narčy, руск.: Нарчи) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з XIX стагоддзя як вёска ў Лябёдскай воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уладанне Грабоўскіх. Па звестках 1905 года, меліся 112 дзесяцін зямлі.
Па выніках Рыжскай мірнай дамовы 1921 года вёска апынулася ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
У выніку пахода Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь 12 кастрычніка 1940 года паселішча ўвайшло ў склад Халечынскага сельсавета Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР.
20 верасня 1944 года Нарчы ўвайшлі ў склад Гродзенскай вобласці, з 17 красавіка 1962 года — у Шчучынскім раёне. 23 сакавіка 1964 года паселішча перададзена Гардзееўскаму сельсавету, які 1 жніўня 1966 года быў перайменаваны ў Мажэйкаўскі.
У студзені 1951 года ўтвораны калгас «Паведамленне». 3 красавіка 1951 года — у складзе калгаса імя Шверніка, з 1957 года — у саўгасе «Вялікае Мажэйкава» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы.
Па дадзеных 2001 года працавала крама. У 2016 годзе населены пункт быў перададзены ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2].
7 красавіка 2020 года ў выніку спальвання сухой травы згарэла амаль уся вёска — больш за 20 хат[3].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 год — 8 дамоў, 71 жыхар.
- XX стагоддзе: 1905 год — 139 жыхароў; 1921 год — 33 двары, 138 жыхароў; 1940 год — 44 двары, 193 жыхары.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 26 двароў, 49 жыхароў; 2009 год — 19 жыхароў[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. (руск.)
- ↑ У Шчучынскім раёне згарэла амаль уся вёска. . Мінск: Наша ніва (7 красавіка 2020). Праверана 08.04.2020.
- ↑ Насельніцтва Гродзенскай вобласці па выніках перапісу 2009 года (руск.). Праверана 08.04.2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх