Юзаф Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 ( з дапамогай AWB
Радок 21: Радок 21:
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Rafał Kalinowski}}
{{Commonscat|Rafał Kalinowski}}
* {{YouTube|https://www.youtube.com/watch?v=SryTcUgmGD8|Святы Рафал Каліноўскі / Існасць / [[Беларусь 3]]}}



{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Юзаф Андрэевіч}}
{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Юзаф Андрэевіч}}

Версія ад 09:26, 9 красавіка 2020

Юзаф Каліноўскі

Адукацыя
Дзейнасць прэсвітар, ваенны
Нараджэнне 1 верасня 1835(1835-09-01)[2][3][…]
Смерць 15 лістапада 1907(1907-11-15)[2][3][…] (72 гады)
Дынастыя Каліноўскія

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Андрэевіч Каліноўскі, Св. Рафал (1 верасня 1835, Вільня — 15 лістапада 1907, кляштар у м. Чэрна каля Кракава, Польшча) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў

Біяграфія

Нарадзіўся 1 верасня 1835 года ў Вільні. Скончыў Мікалаеўскую ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу (1856). У 1859—1860 працаваў тапографам на будаўніцтве чыгункі АдэсаКурск. У 1860—1863 служыў інжынер-капітанам у Брэсцкай крэпасці. У маі 1863 выйшаў у адстаўку і пераехаў у Вільню. З чэрв. 1863 узначаліў ваенную секцыю Выканаўчага аддзела Літвы. Арыштаваны 13 сакавіка 1864 года, асуджаны на смерць. Прысуд быў заменены на 10-гадовую катаргу. Накіраваны ва Усолле Іркуцкай губерні. Праз 5 гадоў катарга заменена на вольнае пасяленне ў Іркуцку і Пярмі. Удзельнічаў у навуковых даследаваннях Сібіры. У 1873 годзе вярнуўся на Радзіму; стаў выхавальнікам сына князя У. Чартарыйскага Аўгуста, пераехаў у Парыж. У 1877 годзе пераехаў у Грац (Аўстрыя). Даўняе захапленне каталіцкай духоўнай літаратурай паўплывала на тое, што Ю. Каліноўскі ўступіў у Ордэн кармелітаў босых, прыняў манаскае імя Рафал. У 1880 накіраваны ў кляштар у мястэчку Чэрна, дзе стаў прыёрам. З 1899 года — генеральны вікарый кармелітаў босых у Галіцыі. Напісаў успаміны пра паўстанне 1863—1864 гадоў; аўтар рэлігійна-філасофскіх трактатаў.

Кананізаваны каталіцкай царквой 17 лістапада 1991 года.

Бібліяграфія

  • Wspomnienia, 1835—1837. Lublin, 1965;
  • Споведзь / Уклад. В. Шалькевіч // Хрысціянская думка. 1994, № 2.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. а б Józef Kalinowski // GCatholic.org — 1997.
  3. а б Schäfer J. Raphael vom heiligen Josef Kalinowski // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.

Літаратура

Спасылкі