Розніца паміж версіямі "Васіль Шчэцька"

Jump to navigation Jump to search
 
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся у сялянскай шматдзетнай сям’і. Адукацыю пачаў у сямікласнай польскай школе ў сваёй вёсцы, потым працягваў яе ў савецкай беларускай школе, а 7-ы клас закончыў у беларускай школе падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]]. Потым вучыўся ў медыцынскай школе ў [[Баранавічы|Баранавічах]], належаў да [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]] (СБМ). У 1944 выехаў у Германію, належаў да Працоўнай групы СБМ, потым знаходзіўся ў [[30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС|дывізіі «Беларусь»]]. У [[1945]] паступіў у [[Беларуская гімназія імя Янкі Купалы|Беларускую гімназію]], і ў [[1947]] здаў матуральны экзамен у [[Міхельсдорф]]е. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)<ref>{{кніга|аўтар =Лозка А.Ю. |загаловак = Беларускі скаўтынг |месца =Мінск |выдавецтва =Полымя |год = 1997|старонак = 188 |isbn =985-07-0213-3 |тыраж =2500 }}</ref>. Потым паступіў на медыцынскі факультэт [[Цюбінгенскі ўніверсітэт|Цюбінгенскага ўніверсітэта]]. У [[1948]] г. разам з «Дванаццаткай» выехаў у Вялікабрытанію, дзе да [[1949]] працаваў у шахцёрскім пасёлку ў Ковентры<ref>Запруднік, Я. Дванаццатка… — С. 68.</ref> і разам з сябрамі выдаваў часопіс «Наперад». З 12 сакавіка 1948 быў членам [[Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі]] (ЗБВБ), а таксама членам [[Згуртаванне беларусаў Канады]] (ЗБК) з 1949. Браў удзел у дзейнасці Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб’яднання «Жыцьцё» (БХАА «Жыцьцё»).
 
У [[1950]]—[[1955]] вучыўся у Лювенскім універсітэце на факультэце палітычных і сацыяльных навук. [[10 ліпеня]] [[1956]] эміграваў у [[ЗША]]. Пасля некалькіх часовых пасад, у [[1959]] пачаў працаваць у бібліятэцы Калумбійскага ўніверсітэта у [[Нью-Ёрк]]у, адкуль у [[1988]] выйшаў на пенсію. Увесь час прымаў удзел у жыцці і дзейнасці беларускіх арганізацый у ЗША, як грамадскіх, так і царкоўных.

Навігацыя