Тузін. Немаўля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:


== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==
Музычны крытык Алег Клімаў станоўча ацаніў праект у 2013 годзе: ''««Тузін.Немаўля» засвяціўся яшчэ ў мінулым годзе, а ў гэтым набраў ход»''<ref>{{Cite web|url=http://ultra-music.com/news/18089|title=Олег Климов: «В „Афише“ работают сумасшедшие люди, я серьёзно говорю»|last=Чернухо|first=Александр|last2=Жданович|first2=Александр|date=2013-12-30|website=|publisher=[[Ultra-music.com]]|language=ru|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20190930002257/http://ultra-music.com/news/18089|archivedate=2019-09-30|accessdate=2020-04-16}}</ref>.
Музычны крытык Алег Клімаў станоўча ацаніў адметны праект у 2013 годзе: ''«„Тузін.Немаўля“ засвяціўся яшчэ ў мінулым годзе, а ў гэтым набраў ход»''<ref>{{Cite web|url=http://ultra-music.com/news/18089|title=Олег Климов: «В „Афише“ работают сумасшедшие люди, я серьёзно говорю»|last=Чернухо|first=Александр|last2=Жданович|first2=Александр|date=2013-12-30|website=|publisher=[[Ultra-music.com]]|language=ru|url-status=live|archiveurl=https://web.archive.org/web/20190930002257/http://ultra-music.com/news/18089|archivedate=2019-09-30|accessdate=2020-04-16}}</ref>.


== Забароны ==
== Забароны ==

Версія ад 18:26, 16 красавіка 2020

Лагатып праекта.

«Тузін.Немаўля» — праект інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm» і Падляскай оперы і філармоніі[pl] — Еўрапейскага цэнтру мастацтва ў Беластоку. У яго межах беларускія выканаўцы — «Ilo&Friends», Сяргей Пукст і «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да беларускіх нямых кінафільмаў — «Прастытутка» (1926), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «У агні народжаная» (1929). Мастакі Васіліса Паляніна-Календа, Лявон Вольскі і Анджэй Ветэшка стварылі сучасныя плакаты да гэтых фільмаў.[1][2][3][4]

Прэзентацыя

Прэм’ера праекта прайшла ў Падляскай оперы і філармоніі (Беласток) 19 і 20 кастрычніка 2012 года[5], у клубах «Loft» і «Графіці» (Мінск) 22 і 25 лістапада 2012 года. Дадатковы паказ стужкі «Кастусь Каліноўскі» з жывой музыкай адбыўся 18 ліпеня 2013 года ў межах фестываля «Басовішча» ў Мастаўлянах, а таксама ў Варшаве ў межах фестываля «Bulbamovie» і на «Mirum Music Festival»-2014 у Міры. На ўручэнні музычнай прэміі «Ultra-Music Awards-2012  (руск.)» праект быў прызнаны «Праектам года». Афіцыйная прэм’ера ў Беларусі адбылася ў межах 20-га МКФ «Лістапад». Адмыслова да гэтай падзеі ўсе тры фільма былі прадастаўлены на кінастужцы Дзяржфільмафондам Расіі[ru]. У 2013 годзе ўдзельнікі праекту запісалі сваю музыку да фільмаў на студыях у Мінску і Беластоку адмыслова для выдання на DVD. У 2014 годзе праект стаў лаўрэатам пятага фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «AD.NAK!» у намінацыі «Грамадсказначныя праекты». Пра працу над праектам быў зняты фільм «B-Side» (рэжысёр Яўген Шапчыц).

Ацэнкі

Музычны крытык Алег Клімаў станоўча ацаніў адметны праект у 2013 годзе: «„Тузін.Немаўля“ засвяціўся яшчэ ў мінулым годзе, а ў гэтым набраў ход»[6].

Забароны

У 2013 годзе брэсцкі канцэрт у падтрымку праекта быў адменены гарадскімі ўладамі па ідэалагічных прычынах[7].

Зноскі

  1. Ася ПАПЛАЎСКАЯ (26.11.2012). ""Тузін.Немаўля". Мёртвае кіно не для ўсіх". naviny.by. Праверана 2019-03-08. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. "Выйшаў трайны DVD "Тузін.Немаўля" (+відэа)". Experty.by. 20/12/2013. Праверана 2019-03-08. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. "Праект "Тузін. Немаўля"". TUT.BY. Праверана 2019-03-08. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  4. "Новая работа дызайн-студыі "Адліга" для праекта "Тузін.Немаўля"". Marketing.by. 29 Мая 2014. Праверана 2019-03-08. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  5. Фігуры тыдня: Сяргей Будкін, Таццяна Шаракова, Сяргей Дарафееў . Новы Час (8 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  6. Чернухо, Александр. Олег Климов: «В „Афише“ работают сумасшедшие люди, я серьёзно говорю» (руск.). Ultra-music.com (30 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2019. Праверана 16 красавіка 2020.
  7. У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля» . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.

Спасылкі