Барыс Іванавіч Сцяпанаў: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
{{Цёзкі2|Сцяпанаў}}
'''Барыс Іванавіч Сцяпанаў''' ({{ДН|28|4|1913}}, [[Санкт-Пецярбург]] — {{ДС|7|12|1987}}) — беларускі [[фізік]], акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). [[Заслужаны дзеяч навукі БССР]] (1967). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
 
== Біяграфія ==
Барыс Сцяпанаў нарадзіўся [[28 красавіка]] [[1913]] года ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Бацька быў працоўным<ref>{{cite web|url=http://ifanbel.bas-net.by/russian/stepanov100.html|title=Академик Борис Иванович Степанов (к столетию со дня рождения)|language=ru|author=Килин С. Я.|date=2012}}</ref>. У 1936 годзе скончыў [[Ленінградскі ўніверсітэт]] (сённяшняя назва [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт]]). Яшчэ падчас студэнцтва ў 1934 годзе пачаў працаваць лябарантам у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Санкт-Пецярбург). У 1939 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю. У 1939 годзе ўступіў у [[КПСС]].
 
Удзельнічаў у [[Вялікая Айчынная вайна|Другой Сусветнай вайне]]. У 1953 годзе па прапанове [[Прэзідыум АН БССР|Прэзідыума АН БССР]] Барыс Сцяпанаў абіраецца акадэмікам беларускай Акадэміі навук і пераяжджае ў [[Мінск]]. Ад 1953 да 1978 года быў загадчыкам кафедры фізічнай оптыкі [[БДУ]]. У 1971—1986 дэпутат [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]].
 
== Навуковая дзейнасць ==
Даследаваў [[спектраскапія|спектраскапію]], [[люмінесцэнцыя|люмінесцэнцыю]], [[квантавая электроніка|квантавую электроніку]]. Развіў тэорыю анамалій у спектрах двухатамных малекул. Прапанаваў зручныя набліжаныя метады разліку вагальных спектраў складаных арганічных малекул. Пабудаваў квантавамеханічную тэорыю люмінесцэнцыі складаных малекул. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 11 дактароў навук, 45 кандыдатаў навук.
 
== Памяць ==
У 1988 годзе [[Інстытут фізікі НАН Беларусі]] названы ў гонар Барыса Сцяпанава.
 
== Узнагароды і прэміі ==
* [[Дзяржаўная прэмія СССР]] (1950, 1972, 1982)
* [[Ордэн «Знак Пашаны»]] (1952)
* [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1961, 1983)
* [[Залаты медаль імя С. І. Вавілава]] [[АН СССР]] (1967)
* [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі]] (1971)
* [[Ордэн Леніна]] (1973)
* [[Герой Сацыялістычнай Працы]] (1973)
* [[Дзяржаўная прэмія БССР]] (1976)
* [[Ордэн Дружбы народаў (СССР)|Ордэн Дружбы народаў]] (1979)
 
{{зноскі}}

Навігацыя