Язэп Якаўлевіч Варонка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
| герб =
| герб =
| подпіс герба =
| подпіс герба =
| тытул = Старшыня [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда]]

| перыядпачатак = [[3 студзеня]]
| тытул = Старшыня [[Урад БНР|Народнага сакратарыята БНР]]
| парадак = 1
| перыядканец = [[18 сакавіка]] [[1918]]
| тытул_2 = Старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]]
| парадак-жан =
| пад імем =
| парадак_2 = 1
| сцяг = Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg
| перыядпачатак_2 = [[20 лютага]]
| перыядпачатак = [[20 лютага]]
| перыядканец = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| папярэднік = пасада заснавана
| пераемнік = [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]]
| прэм'ер =
| прэзідэнт =
| каментар =
| тытул_2 = [[Міністр унутраных спраў Беларусі|народны сакратар (міністр) унутраных спраў БНР]]
| парадак_2 = 1
| парадак-жан_2 =
| пад імем_2 =
| сцяг_2 = Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg
| перыядпачатак_2 = [[19 красавіка]]
| перыядканец_2 = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| перыядканец_2 = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| папярэднік_2 = пасада заснавана
| папярэднік_2 = пасада заснавана
| пераемнік_2 = [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]]
| пераемнік_2 = [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]]
| прэм'ер_2 =
| тытул_3 = Народны сакратар унутраных спраў БНР
| прэзідэнт_2 =
| каментар_2 =
| тытул_3 = [[Міністр замежных спраў Беларусі|народны сакратар (міністр) замежных спраў БНР]]
| парадак_3 = 1
| парадак_3 = 1
| парадак-жан_3 =
| перыядпачатак_3 = [[19 красавіка]]
| пад імем_3 =
| сцяг_3 = Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg
| перыядпачатак_3 = [[20 лютага]]
| перыядканец_3 = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| перыядканец_3 = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| папярэднік_3 = пасада заснавана
| папярэднік_3 = пасада заснавана
| пераемнік_3 = [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]]
| пераемнік_3 = [[Раман Скірмунт]]
| прэм'ер_3 =
| тытул_4 = Народны сакратар замежных спраў БНР
| прэзідэнт_3 =
| каментар_3 =
| тытул_4 = Старшыня [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда|Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з'езда]]
| парадак_4 = 1
| парадак_4 = 1
| парадак-жан_4 =
| перыядпачатак_4 = [[20 лютага]]
| пад імем_4 =
| перыядканец_4 = [[9 ліпеня]] [[1918]]
| сцяг_4 = Flag of Belarus (1918, 1991-1995).svg
| перыядпачатак_4 = [[3 студзеня]]
| перыядканец_4 = [[18 сакавіка]] [[1918]]
| папярэднік_4 = пасада заснавана
| папярэднік_4 = пасада заснавана
| пераемнік_4 = пасада скасавана
| пераемнік_4 = [[Раман Скірмунт]]
| прэм'ер_4 =
| прэзідэнт_4 =
| каментар_4 =
| тытул_5 = [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|Міністр беларускіх спраў Літвы]]
| тытул_5 = [[Міністэрства беларускіх спраў Літвы|Міністр беларускіх спраў Літвы]]
| парадак_5 = 1
| парадак_5 = 1
| парадак-жан_5 =
| пад імем_5 =
| сцяг_5 = Flag of Lithuania.svg
| перыядпачатак_5 = [[1 снежня]] [[1918]]
| перыядпачатак_5 = [[1 снежня]] [[1918]]
| перыядканец_5 = [[12 сакавіка]] [[1919]]
| перыядканец_5 = [[12 сакавіка]] [[1919]]
| папярэднік_5 = пасада заснавана
| папярэднік_5 = пасада заснавана
| пераемнік_5 = [[Дамінік Сямашка]]
| пераемнік_5 = [[Дамінік Сямашка]]
| прэм'ер_5 = [[Аўгусцінас Вальдэмарас]] ([[1918]])<br/>[[Мікалас Сляжавічус]] ([[1918]]—[[1919]])
| прэм'ер_5 = [[Аўгусцінас Вальдзямарас]] ([[1918]])<br/>[[Мікалас Сляжавічус]] ([[1918]]—[[1919]])
| прэзідэнт_5 =
| каментар_5 =

| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =
| месца смерці =
| пахаваны =
| бацька =
| маці =
| муж =
| жонка =
| у шлюбе =
| дзеці =

| гады службы =
| прыналежнасць =
| род войскаў =
| званне =
| камандаваў =
| бітвы =

| навуковая сфера =
| месца працы =
| вядомы як =

| партыя =
| дзейнасць =
| прафесія =
| адукацыя =
| вучоная ступень =
| манаграма =
| рэлігія =
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons =
| сайт =
}}
}}
'''Язэ́п (Іо́сіф Я́каўлевіч) Варо́нка''' ([[17 красавіка|4 (17) красавіка]] [[1891]], [[Кузніца]], [[Сакольскі павет (Расійская імперыя)|Сакольскі павет]] — {{ДС|4|7|1952}}, [[Чыкага]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Першы старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]].
'''Язэ́п (Іо́сіф Я́каўлевіч) Варо́нка''' ([[17 красавіка|4 (17) красавіка]] [[1891]], [[Кузніца]], [[Сакольскі павет (Расійская імперыя)|Сакольскі павет]] — {{ДС|4|7|1952}}, [[Чыкага]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Першы старшыня [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]].

Версія ад 01:33, 19 красавіка 2020

Язэп Якаўлевіч Варонка
Старшыня Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда
3 студзеня — 18 сакавіка 1918
1-ы Старшыня Народнага сакратарыята БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Народны сакратар унутраных спраў БНР
19 красавіка — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Народны сакратар замежных спраў БНР
20 лютага — 9 ліпеня 1918
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Раман Скірмунт
1-ы Міністр беларускіх спраў Літвы
1 снежня 1918 — 12 сакавіка 1919
Кіраўнік урада Аўгусцінас Вальдзямарас (1918)
Мікалас Сляжавічус (19181919)
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Дамінік Сямашка

Нараджэнне 4 (16) красавіка 1891
Смерць 4 чэрвеня 1952(1952-06-04) (61 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Язэп Якаўлевіч Варонка
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст, журналіст, палітык, радыёвядучы, паэт
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Язэ́п (Іо́сіф Я́каўлевіч) Варо́нка (4 (17) красавіка 1891, Кузніца, Сакольскі павет4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст. Першы старшыня Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кузніца Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы)[1]. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, выключаны праз нясплату за навучанне (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасійскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбургскай газеты «Воскресная вечерняя газета» (бел.: Нядзельная вячэрняя газета), часопісаў «Зритель» (бел.: Глядач), «Театральное обозрение» (бел.: Тэатральны агляд), быў сакратаром рэдакцыі газеты «Столичные вести» (бел.: Сталічныя весткі). Свае вершы ў рускамоўных выданнях падпісваў псеўданімам Юрий Вегов.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду, з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, Масква). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, Петраград) ад імя Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад Часовага савета Расійскай рэспублікі (Перадпарламента).

Да снежня 1917 года ўзначальваў камітэт Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. На II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай беларускай рады. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з’езда, па разгоне старшыня Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда.

У лютым — ліпені 1918 года старшыня Народнага сакратарыята Беларусі і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. У красавіку 1918 года разам з іншымі актывістамі Рады БНР падпісаў тэлеграму кайзеру Вільгельму II з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Рэдагаваў часопіс «Варта».

3 канца 1918 года арыентаваўся на Літоўскую Тарыбу, разглядаючы яе як натуральнага хаўрусніка ў барацьбе за беларускую дзяржаўнасць. З 1918 годзе жыў у Коўне (Каўнасе). У снежні 1918 — красавіку 1920 года міністр беларускіх спраў і сябра кабінета міністраў Літоўскай Рэспублікі. Лідар Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. З вясны 1921 года старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з лістапада 1922 года старшыня таварыства «Беларуская грамада ў Коўне».

У 1923 з’ехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газету «Белорусская трибуна» (бел.: Беларуская трыбуна), вёў беларускія і рускія праграмы на чыкагскім радыё.

Пахаваны на могілках Элмвуд[en] ў Рывер-Гроўв[en], прыгарадзе Чыкага[2].

Выдавецкая дзейнасць, публіцыстыка

Язэп Варонка, «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд» (1920)

Займаўся выдавецкай і публіцыстычнай дзейнасцю. Быў рэдактарам газеты «Беларускі народ». Адначасова рэдактар беларускага часопіса «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец рускамоўнай штодзённай газеты «Вольная Литва» (бел.: Вольная Літва) (чэрвень 1921 — люты 1922, з перапынкамі) і яе дадатку — часопіса «Зеркало» (бел.: Люстэрка) (1921).

Аўтар брашур «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (бел.: Беларускае пытанне на момант Версальскай мірнай канферэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс) (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas».

У гісторыка-публіцыстычных працах абагульняў асноўныя факты з гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў гады рэвалюцыі ў Расіі і грамадзянскай вайны, аналізаваў тагачаснае палітычнае становішча. Прытрымліваўся канцэпцыі «двух ворагаў» беларускага адраджэння — Расіі і Польшчы. Адмоўна ацэньваў палітыку ў нацыянальным пытанні як Часовага ўрада Расіі, так і Савета Народных Камісараў. У яго інтэрпрэтацыі Першы Усебеларускі з’езд — гэта Устаноўчы з’езд, які ўвёў у межах Беларусі рэспубліканскі лад, замацаваў права народа на зямлю і інш. Ухваляў абвяшчэнне БНР, а ўтварэнне БССР разглядаў як палітычны манеўр, з дапамогай якога бальшавікі імкнуліся «авалодаць розумамі элементаў, што нацыянальна адрадзіліся». Адначасова асуджаў захоп Беларусі войскамі Польшчы, паказваў крывадушнасць палітыкі польскіх акупантаў, выкрываў іх бясчынствы ў дачыненні да мясцовага насельніцтва.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі