Барыс Мікалаевіч Жуковіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Месца нараджэння = [[Пружаны]]
|Месца нараджэння =
|Месца смерці = [[Ленінград]]
|Месца смерці =
|Навуковая сфера = [[архіўная справа]]
|Навуковая сфера = [[архіўная справа]]
|Месца працы =
|Месца працы =
|Альма-матэр =
|Альма-матэр = [[Літоўская духоўная семінарыя]]<br>[[Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія]]
|Навуковы кіраўнік =
|Навуковы кіраўнік =
|Знакамітыя вучні =
|Знакамітыя вучні =

Версія ад 13:52, 21 красавіка 2020

Барыс Жуковіч
Дата нараджэння 27 ліпеня 1874(1874-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 чэрвеня 1938(1938-06-28) (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Q6516743?
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера архіўная справа
Альма-матар

Бары́с Мікала́евіч Жуко́віч (27 ліпеня 1874, Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 28 чэрвеня 1938, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі архівіст, гісторык-археолаг. Сын протаіерэя Мікалая Жуковіча.

Біяграфія

Навучаўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы, Літоўскай духоўнай семінарыі, Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (18951899), вольным слухачом наведваў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1899—1901) і Санкт-Пецярбургскі археалагічны інстытут.

З 4 красавіка 1905 працаваў у канцылярыі обер-пракурора Свяшчэннага Сінода, камісіі па разборы і парадкаванні спраў, якія захоўваліся ў архіве Сіноду. З 1906 — выкладчык гісторыі ў Васілевостраўскай гімназіі Ведамства ўстаноў імператрысі Марыі, з 3 лістапада 1908 — памочнік архіварыя архіву і бібліятэкі Свяшчэннага Сінода. У 1920-я — член камісіі па апісанні спраў і дакументаў 2 Аддзялення IV секцыі Адзінага дзяржаўнага архіўнага фонду ў Петраградзе (пасля Ленінград).

Арыштаваны 22 снежня 1933 года ў Ленінградзе па справе «яўлогіеўцаў», 25 лютага 1934 прыгавораны да зняволення ў папраўчым лагеры. 19 сакавіка 1938 года ізноў арыштаваны, 11 чэрвеня прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Ленінградзе 28 чэрвеня 1938 года.

Творчасць

Склаў апісанні II (часткова) і III (цалкам) тамоў «Апісання архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў». III том друкаваўся па меры падрыхтоўкі з 1905, аднак выданне было спыненае пасля бальшавіцкага перавароту 1917 года. Далейшы лёс «Апісання» невядомы, і за савецкім часам разбор архіву давядзецца праводзіць наноў[1].

Браў удзел у складанні біяграфіяў некаторых заходнерускіх духоўных асоб для «Рускага біяграфічнага слоўніку». Аўтар «Паведамлення пра архіў заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў» (Петраград, 1915).

Зноскі

Літаратура

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967: Энцыклапедычны даведнік: У 2 т. Т. 1. — Мн:, 2007.

Спасылкі