Хмызняковы смоўж: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{таксон | regnum = Жывёлы | ranng = Від | parent = Fruticicola | latin = Fruticicola fruticum | author = O. F. Müller, 1774 | syn = * ''Helix fruti...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:16, 25 красавіка 2020

Хмызняковы смоўж
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fruticicola fruticum O. F. Müller, 1774

Сінонімы
  • Helix fruticum Müller, 1774
  • Bradybaena fruticum

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  326384
EOL  4893196

Хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum) — беспазвапочпая жывёла падкласа лёгачных малюскаў класа бруханогіх.

Апісанне

Ракавіна янтарна-жоўтая, памер і форма яе як у вінаграднага смаўжа. Цела падзяляецца на галаву, тулава і нагу. На галаве 2 пары шчупальцаў. На канцах адной пары размешчаны вочы, з дапамогай якіх смоўж адрознівае прадметы на адлегласці некалькіх сантыметраў, на другой пары — органы нюху і дотыку. Улоўлівае пах корму і полавага партнёра на адлегласпі да 1,5—2 м.

Пашырэнне

Пашыраны ў Паўночнай Азіі. У малакафауне Беларусі адзначаецца рэдка, адзіны прадстаўнік сямейства Bradybaenidae, рэліктавы від антрапагенавага перыяду. Жыве ў вільготных, пераважна альховых, лясах, у зарасніках крапівы, падбелу і іншых травяністых раслін.

Асаблівасці біялогіі

Раслінаедны.

Гермафрадыт. Апладненне перакрыжаванае. Яйцы адкладвае ў глебу. Зімой у спячцы ў лясным подсціле. Адтуліна ракавіны зімой закрыта слізістай плеўкай.

Корм для дзікоў, жаб. Ворагі — драпежныя лічынкі жукоў. Прамежкавы гаспадар некаторых гельмінтаў млекакормячых. Працягласць жыцця 5—6 гадоў.

Літаратура