Уолтэр Рэйлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26: Радок 26:
|Rodovid =
|Rodovid =
}}
}}
Сэр '''Уолтэр Рэйлі''' ({{lang-en|Walter Raleigh}}; каля [[1554]] — {{ДС|29|10|1618}}) — знакаміты [[Англія|англійскі]] [[мараплавец]], [[пірацтва|пірат]], [[пісьменнік]] і [[гісторыя|гісторык]].
Сэр '''Уолтэр Ралі''' ({{lang-en|Walter Raleigh}}; каля [[1554]] — {{ДС|29|10|1618}}) — знакаміты [[Англія|англійскі]] [[мараплавец]], [[пірацтва|пірат]], [[пісьменнік]] і [[гісторыя|гісторык]].


== Раннія гады ==
== Раннія гады ==

Версія ад 06:02, 1 мая 2020

Уолтэр Рэйлі
англ.: Sir Walter Raleigh
Партрэт 1590 г.
Партрэт 1590 г.
Род дзейнасці пірат
Дата нараджэння каля 1554[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка (8 лістапада) 1618[4]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Падданства Англія
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Уолтэр Рэйлі Старэйшы[d][6]
Маці Кэтрын Шампернау
Жонка Лізавета Трокмартан-Рэйлі
Дзеці Уолтэр Рэйлі[d] і Кэр’ю Рэйлі[d]
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
рыцар-бакалаўр
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Уолтэр Ралі (англ.: Walter Raleigh; каля 155429 кастрычніка 1618) — знакаміты англійскі мараплавец, пірат, пісьменнік і гісторык.

Раннія гады

Дзяцінства Рэйлі, малюнак 1871 г.

Уолтэр Рэлі быў пятым сынам ад другога шлюба дэвонскага рыцара і лідара пратэстанцкай абшчыны Уолтэра Рэлі Старэйшага. Падчас кіравання каралевы Марыі I бацька будучага пірата быў вымушаны хавацца ад пераследу за свае рэлігійныя погляды. Малады Уолтэр выхоўваўся ў нянавісці да каталіцызму. Яго родным братам быў Хэмфры Гілберт[8], які таксама зрабіў сабе кар'еру мараплаўца.

Згодна запісам і заявам Уолтэра Рэлі ў маладыя гады ён змагаўся на баку гугенотаў у Францыі, быў светкам бітвы пры Манкантуры. Біёграфы сцвярджаюць, што ён вывучаў права[9] ў Оксфардзе і Лондане, аднак сам У. Рэлі падчас працэса 1603 г. заяўляў, што ніколі гэтага не рабіў.

У 1579 - 1583 гг. служыў у англійскіх вайсках у Ірландыі. За ўдзел у задушэнні паўстання ірландцаў атрымаў вялікі маёнтак у Манстэры, дзе быў суседам вядомага англійскага паэта Эдмунда Спенсера. У 1585 г. быў пасвечаны ў рыцары[10].

Палітычная кар'ера

Лізавета Трокмартан-Рэйлі

Дзякуючы блізкасці роднай цёткі да каралевы Лізаветы I Уолтэр Рэйлі быў уцягнуты ў прыдворнае жыццё. Знаёмства з каралевай адбылося пасля 1581 г. Уолтэру Рэйлі прыпісваюць такія ўчынкі для прыцянення яе ўвагі, як кіданне свайго плашча ў лужыну, каб каралева магла прайсці, не выпацкаўшы ногі, і драпанне дыяментам на шкле вершаў. На самой справе, гэтыя сюжэты пазней былі запазычаны з твораў Вальтэра Скота[11]. Дзякуючы блізкім здносінам з Лізаветай I, Уолтэр Рэйлі займаў пасады лорда-лейтынанта Корнуала, віцэ-адмірала, камандзіра асабістай каралеўскай варты, у якасці прадстаўніка Дэваншыра некалькі разоў займаў месца ў парламенце Англіі.

У 1591 г. Уолтэр Рэйлі патаемна ажаніўся на Лізавеце Трокмартан, асабістай фрэйліне каралевы[12]. У 1592 г., калі гэта падзея набыла шырокую вядомасць, абодва былі арыштаваны і трапілі ў няволю ў Таўэр. Лізавета вызвалілася праз кароткі час пасля смерці іх маленькага дзіцяці. Уолтэр атрымаў дазвол на часовае вызваленне ў жніўні для ўдзелу ў марской экспедыцыі, а потым быў вызвалены як чалец парламента. Аднак адносіны паміж ім і Лізаветай I былі назаўсёды сапсаваны.

Мараплавец і пірат

У 1584 г. Уолтэр Рэйлі атрымаў каралеўскую хартыю, што дазваляла яму даследаваць, каланізаваць і кіраваць тэрыторыямі, якія дасюль не належылі хрысціянскім манархам. Ён з'яўляўся ініцыятарам заснавання англійскай калоніі на востраве Роанак каля ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі[13]. Аднак гэта спроба каланізацыі скончылася няўдала.

Разам са сваякамі Уолтэр Рэйлі фінансаваў капёрскую дзейнасць супраць іспанцаў. Падчас нашэсця Непераможнай армады ўдзельнічаў на асабістым караблі ў ахове Дэваншыра. У 1592 г. узначальваў ваенную марскую экспедыцыю ў раён Азорскіх астравоў, дзе захапіў вялізарны карабель Madre de Deus[14].

У 1594 г. даследаваў узбярэжжа Гвіяны. Пасля вяртання ў 1595 г. апублікаваў кнігу «Адкрыццё Гвіяны», у якой перабольшыў значнасць сваіх адкрыццяў, сцвярджаў, што знайшоў багатую краіну. Кніга была перакладзена на розныя еўрапейскія мовы і зрабіла Уолтэра Рэйлі вядомым у іншых краінах[15].

Уолтэру Рэйлі прыпісваюць увоз бульбы ў Англію і Ірландыю[16], увоз і прапаганду палення тытуню[17].

Апошнія гады

У 1603 г. Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля Якава I і зноў трапіў у Таўэр[18]. Пасля шматгадовага расследавання выявілася толькі тое, што ён сустракаўся з некаторымі змоўшчыкамі. Уолтэр Рэйлі здолеў зноў прыцягнуць увагу караля і атрымаць адтэрміноўку для арганізацыі новай экспедыцыі ў Гвіяну. Аднак плаванне 1617 г. скончылася няўдала. Экспедыцыя была ўцягнута ў ваенныя дзеянні з іспанцамі. У баі загінуў Уолтэр-малодшы, сын пірата[19]. Пасля вяртання на радзіму Уолтэр Рэйлі быў абвінавачаны ў парушэнні міру з іспанцамі і арыштаваны. 29 кастрычніка 1618 г. яго пакаралі смерцю праз адсячэнне галавы.

Творчасць

Уолтэр Рэйлі з'яўляўся вядомым пісьменнікам свайго часу. Захавалася болей за 30 вершаў, складзеных ім. Яны напісаны рыфмай у традыцыйнай для англійскай паэзіі форме. Найбольш вядомыя празаічныя творы:

  • «Адкрыццё Гвіяны» (англ.: The Discovery of Guiana, 1595)[20]
  • «Сусветная гісторыя» (англ.: The Historie of the World)

Апошняя праца была напісаа ім пасля арышту ў 1603 г. падчас знаходжання ў Таўэры. Хаця Уолтэр Рэйлі паспеў апісаць падзеі антычнай гісторыі, у ёй выкрывалася сутнасць манархічнай палітыкі[21], характэрная для яго часу.

Зноскі

  1. various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  2. National Heritage List for England Праверана 5 жніўня 2021.
  3. GENUKI Праверана 5 жніўня 2021.
  4. Sir Walter Raleigh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.rmg.co.uk/discover/explore/sir-walter-raleigh
  6. Kindred Britain
  7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. SIR WALTER RALEIGH AND HIS COMRADES
  9. Walter Raleigh - United States American History
  10. Sir Walter Raleigh English Explorer
  11. Walter Raleigh Myth
  12. Virgin queen and love triangle with Sir Walter
  13. Roanoke Island - North Carolina History Project
  14. “Madre de Deus”, 1589 Portuguese Nau, Carrack
  15. Raleigh and Guiana..The enticement of this golden bait”
  16. The Potato and Walter Raleigh: Never let the facts spoil a good story
  17. Introduction of Tobacco to England
  18. Elizabeth I: The Golden Age - THE DEATH OF RALEIGH
  19. Катастрофа американских индейцев
  20. The Discovery of Guiana, by Sir Walter Raleigh
  21. Гл.: Самахвалаў, Д. С. Гісторыя гістарычнай думкі : курс лекцый / Д. С. Самахвалаў. — Мінск : БДУ, 2013. С.40.

Спасылкі