Рафал Алойзы Аскерка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 33: | Радок 33: | ||
| маці =Сафія [[Календы|Календа]] |
| маці =Сафія [[Календы|Календа]] |
||
| муж = |
| муж = |
||
| жонка = |
|||
| жонка = Станіслава Тарэза [[Агінскія|Агінская]] |
|||
| дзеці =[[Антон Яўхім Аскерка|Антон Яўхім]], [[Ян Мікалай Аскерка|Ян Мікалай]], Марыяна |
| дзеці =[[Антон Яўхім Аскерка|Антон Яўхім]], [[Ян Мікалай Аскерка|Ян Мікалай]], Марыяна |
||
| рэлігія = |
| рэлігія = |
Версія ад 03:05, 2 мая 2020
Рафал Алойзы Аскерка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1708 | ||||||
Смерць | 1767 | ||||||
Род | Аскеркі | ||||||
Бацька | Антоні Аскерка | ||||||
Маці | Сафія Календа | ||||||
Жонка | Анэля з Паўшаў[d], невядома і Станіслава Тэрэза з Агінскіх[d] | ||||||
Дзеці | Антон Яўхім, Ян Мікалай, Марыяна |
Рафал Алойзы Аскерка / Рафал-Алаіз Аскерка, (1708—1767) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста багрымавіцкі ў 1742—1760, мазырскі харужы з 1733, маршалак з 1738, пасол на соймы 1748, 1760, 1764 і 1766. У 1733 быў сярод тых, хто выбіраў каралём Станіслава Ляшчынскага. У 1740 абраны мазырскім дэпутатам і стаў маршалкам Скарбовага трыбунала. З пачатку 1740-х гадоў супрацоўнічаў з Сапегамі і Чартарыйскімі. Дапамог лоўчаму ВКЛ Міхалу Антонію Сапегу быць абраным дэпутатам у Мазыры і стаць маршалкам Трыбунала. Падтрымліваў праграму Чартарыйскіх па рэформе дзяржаўнага ладу. У шэрагу іх прыхільнікаў знаходзіўся і пасля разрыву Чартарыйскіх з каралеўскім дваром. У 1756 ізноў абраны мазырскім дэпутатам і маршалкам Скарбовага трыбунала. На канвакацыйным сойме 1764 вызначаны паслом да складання пакта канвента. У 1765 няўдала намагаўся атрымаць пасаду надворнага падскарбія ВКЛ.
Маёнткі
У 1764 канвакацыйны сойм прызнаў маёнтак Нароўля (разам з фальваркамі), што пачаткова быў каралеўшчынай (каралеўскім уладаннем), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала Алойзы Аскеркі і яго нашчадкаў.
Сям’я
Сын новагародскага кашталяна Антонія Аскеркі і Соф’і з Календаў. Меў братоў Гервазыя Людвіка, Міхала Стэфана, Казіміра Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
У першым шлюбе (каля 1730) з Анэляй з Паўшаў (нар. 1710), дачкой Міхала Паўшы і Катажына з Рыбінскіх, меў двух сыноў:
- Ян Мікалай Аскерка (1735—1796), у шлюбе з Барбарай з Ракіцкіх;
- Антоній Яўхім (нар. 1740), у шлюбе з Тэрэзай Эперыяшы;
У другім шлюбе з невядомай па імі з роду Сілічаў.
У трэцім шлюбе са Станіславай Тэрэзай з Агінскіх (1710—1744), дачкой Марцыяна Міхала Агінскага і Тэрэзы з Тызенгаўзаў. Меў дачку Марыянну, у першым шлюбе з менскім кашталянам Міхалам Адамам Ракіцкім, у другім — з ўпіцкім кашталянам Міхалам Сташэвічам.
Крыніцы
- Аскерка Рафал Алойзы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.