Гайнаўка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 130: Радок 130:
* 1 студзеня 1999 — Гайнаўка ізноў стала цэнтрам павету
* 1 студзеня 1999 — Гайнаўка ізноў стала цэнтрам павету
* 2000 — пачатак будаўніцтва касцёла пад тытулам [[Кірыла і Мяфодзій|святых Кірыла і Мяфодзія]]
* 2000 — пачатак будаўніцтва касцёла пад тытулам [[Кірыла і Мяфодзій|святых Кірыла і Мяфодзія]]
* 2003 — пачатак будаўніцтва касцёла і кляштару [[Клярыскі вечнага пакланення|Аб’яднання сёстраў-клярысак]]
* 2003 — пачатак будаўніцтва касцёла і кляштара [[Кларыскі вечнага пакланення|Аб’яднання сёстраў-кларысак]]
* 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — [[Цісаўка (Беластоцкі павет)|Цісаўка]]
* 2004 — ліквідацыя пасажырскіх цягнікоў на чыгунцы Гайнаўка — [[Цісаўка (Беластоцкі павет)|Цісаўка]]
* 21 чэрвеня 2007 — гарадскі савет прыняла ўхвалу пра ўвядзенне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] ў якасці дапаможнай
* 21 чэрвеня 2007 — гарадскі савет ўхваліў увядзенне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] ў якасці дапаможнай.
* 2008 — адкрыты касцёл Святых Кірыла і Мяфодзія
* 2008 — адкрыты касцёл Святых Кірыла і Мяфодзія
* жнівень 2010 — адкрыты касцёл Аб’яднання сёстраў-клярысак
* жнівень 2010 — адкрыты касцёл Аб’яднання сёстраў-кларысак
* 18 жніўня 2012 — візіт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі [[Кірыла, патрыярх Маскоўскі|Кірылы I]] ў [[Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)|Сабор Святой Тройцы]].
* 18 жніўня 2012 — візіт патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі [[Кірыл (патрыярх Маскоўскі)|Кірыла I]] ў [[Сабор Святой Тройцы (Гайнаўка)|Сабор Святой Тройцы]].


== Гаспадарка ==
== Гаспадарка ==

Версія ад 19:33, 7 мая 2020

Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
бел.: Гайнаўка
Герб
Герб
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
21,29 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
  • 19 667 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-200
Аўтамабільны код
BHA
TERC
2005011
Афіцыйны сайт
http://www.hajnowka.pl (польск.)
Гайнаўка на карце Польшчы ±
Гайнаўка (Польшча)
Гайнаўка
Гайнаўка (Падляскае ваяводства)
Гайнаўка

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя

Рэч Паспалітая

  • 1589 — тэрыторыя ўвайшла ў склад сталовых уладанняў караля Рэчы Паспалітай
  • 1639 — Сеймавая ардынацыя пастанавіла заснаваць каралеўскія вартоўні дзеля аховы пушчы
  • 1670 — ва ўрочышчы Скарбаслаўка паўстала варта (цяпер раён Гайнаўкі Пляцоўка)
  • 1679 — у варце неслі службу 7 егераў і 2 асочнікі, якія таксама пільнавалі Каралеўскі тракт да каралеўскага двара ў Белавежы
  • XVIII стагоддзе — ва ўрочышчы Скарбаслаўка служыў каралеўскі вартаўнік іменем Гейна або Гайна — імаверна, немец з паходжання.

Расійская імперыя

Міжваенная Польшча

  • люты 1919 — Гайнаўка ўвайшла ў склад Польшчы. Насельніцтва — 118 мяшканцаў
  • 1920 — польска-савецкая вайна, 27 жніўня ля дарогі да Белавежы адбылася сутычка разведаддзела 1-й беларуска-літоўскай дывізіі генерала Яна Жандкоўскага з савецкім бронецягніком 48-й стралковай дывізіі
  • 3 мая 1923 — заснаванне каталіцкае парафіі і прыстасаванне нямецкага кінатэатру пад капліцу
  • 1924 — англійская фірма «The Century European Timber Corporation» набывае тартакі і лясныя чыгункі. У Гайнаўку адбываецца вялікі наплыў працаўнікоў
  • 24 сакавіка 1924 — першы страйк на тэрыторыі хімічнай фабрыкі распачаў хвалю выступаў працаўнікоў, якая трывала з перапынкамі да верасня 1939
  • 1925 — першая праваслаўная капліца. У Гайнаўцы налічваецца каля 4000 мяшканцаў, 70% з якіх складаюць палякі, астатнія — беларусы, яўрэі, рускія, немцы
  • 1929 — польскія ўлады касуюць дагавор з англійскай «Цэнтурай» з прычыну рабаўніцкай эксплююатацыі пушчы
  • 1930 — чатыры гайнаўскія фабрыкі забяспечваюць працай амаль 2000 супрацоўнікаў
  • 1934 — асада становіцца сядзібай гміны ў складзе Бельскага павета
  • 9 сакавіка 1936 — капліца спаленая бальшавікамі; пачатак будаўніцтва новай
  • 1939 — у Гайнаўцы налічваецца 17 тысяч мяшканцаў. Дзейнічаюць Дзяржаўная школа драўнянай прамысловасці, 3 сярэднія школы, гімнастычнае таварыства «Сокал», атэль, два кінатэатры, аптэка, бібліятэка, тэатральная суполка
  • 17 верасня 1939 — бітвы з немцамі падчас Вераснёўскай кампаніі, бамбарзіроўка ваколіц пілотамі Люфтвафэ чыгуначнага вакзалу. Праз некалькі дзён Гайнаўка перададзеная СССР
  • 27 верасня 1939 — аддзелы 10-й арміі бальшавікоў захапілі склады ўзбраення ў раёне Гайнаўкі, узялі ў палон 125 польскіх салдат і двух афіцэраў
  • кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 — савецкая акупацыя
  • 10 лютага 1940 — дэпартацыя ў Сібір 462 жыхароў Гайнаўкі
  • 25 чэрвеня 1941 — Гайнаўка занятая нямецкімі войскамі. Адразу была спалена сінагога, кінатэатр «LUX», рэстарацыя і атэль Гурскага
  • верасень 1941 — перасяленне яўрэяў у пружанскае гета
  • 17 верасня 1943 — расстрэл 104 мяшканцаў Гайнаўкі (у тым ліку жанчын з дзецьмі)
  • ліпень 1944 — немцы знішчылі чыгуначны вакзал[2] і воданапорныя вежы
  • 18 ліпеня 1944 — Чырвоная армія заняла Гайнаўку.

Польская народная рэспубліка

Сучасная Польшча

Гаспадарка

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з'яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі

Царква Святой Тройцы ў Гайнаўцы
  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (19811983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

Вядомыя асобы

Спасылкі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805011-0923035?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Hajnówka / 01 (польск.). Wyburzone.pl (14 лютага 2013).