Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Belarusian National Technical University Main Building 2018 from afar.jpg|thumb|Галоўны корпус БНТУ]] |
|||
'''Комплекс будынкаў [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]]''' (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў [[Мінск]]у займае квартал, абмежаваны [[Праспект Незалежнасці (Мінск)|праспектам Незалежнасці]], [[Вуліца Якуба Коласа (Мінск)|вуліцамі Якуба Коласа]], [[Вуліца Багдана Хмяльніцкага (Мінск)|Багдана Хмяльніцкага]] і [[Вуліца Дарашэвіча (Мінск)|Дарашэвіча]]. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры [[Савецкі класіцызм|класіцыстычнага напрамку]]. |

⚫ | |||
Галоўны корпус інстытута (дом № 65) пабудаваны ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]]. Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Н. Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём. |

<gallery mode=packed perrow ="4" heights="150px"> |
|||
⚫ | |||
Miensk, Barysaŭski, Palitechika. Менск, Барысаўскі, Палітэхніка (1940).jpg|1940 |
|||
</gallery> |
|||
Пасля [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў [[Леў Рымінскі|Льва Рымінскага]] і [[Любоў Усава|Любові Усавай]] зменены [[вестыбюль]]ная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны [[порцік]], пастаўлены на [[цокаль]]. |

Версія ад 12:01, 12 мая 2020
Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў Мінску займае квартал, абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Якуба Коласа, Багдана Хмяльніцкага і Дарашэвіча. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры класіцыстычнага напрамку.
Галоўны корпус інстытута (дом № 65) пабудаваны ў 1932 годзе па праекце архітэктара Георгія Лаўрова. Будынак пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта Незалежнасці, утварае курданёр з шырокай параднай алеяй і скверамі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя рызаліты, якія выступаюць па галоўным фасадзе. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, як і дэкаратыўная апрацоўка фасадаў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У 1936 годзе па праекце архітэктара Наталлі Макляцовай галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.
-
Будаўніцтва Політэхнічнага інстытута ў 1935 годзе. Пасля вайны будынак істотна рэканструяваны ў стылі савецкага класіцызму (цяпер галоўны корпус)
-
1940
Пасля Вялікай Айчыннай вайны разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў Льва Рымінскага і Любові Усавай зменены вестыбюльная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны порцік, пастаўлены на цокаль.
У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў Сяргея Мусінскага і Георгія Сысоева ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы класіцыстычнага дэкору.
У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар Н. Шпігельман і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў.
У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з кальцавой аўтамагістраллю пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў.
Літаратура
- 162. Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.