Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 21: Радок 21:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЗП|Мінск|162|Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута}}
* {{крыніцы/ЗП|Мінск|162|Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута}}

{{няма катэгорый}}

Версія ад 15:48, 12 мая 2020

Файл:Belarusian National Technical University Main Building 2018 from afar.jpg
Галоўны корпус БНТУ

Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў Мінску займае квартал, абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Якуба Коласа, Багдана Хмяльніцкага і Дарашэвіча. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры класіцыстычнага напрамку.

Гісторыя

Распачатае ў 1932 годзе па праекце архітэктара Георгія Лаўрова будаўніцтва галоўнага корпуса інстытута (дом № 65) ў стылі канструктывізму было спынена, праект аддадзены на перапрацоўку маладому архітэктару Наталлі Макляцовай. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўраў пакідае Мінск.

Будынак пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта Незалежнасці, утварае курданёр з шырокай параднай алеяй і скверамі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя рызаліты, якія выступаюць па галоўным фасадзе. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, як і дэкаратыўная апрацоўка фасадаў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У 1936 годзе па праекце архітэктара Наталлі Макляцовай галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў Льва Рымінскага і Любові Усавай зменены вестыбюльная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны порцік, пастаўлены на цокаль.

У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў Сяргея Мусінскага і Георгія Сысоева ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы класіцыстычнага дэкору.

У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар Н. Шпігельман і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў.

У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з кальцавой аўтамагістраллю пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў.

Літаратура