Комплекс будынкаў БНТУ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Распачатае ў [[1932]] годзе па праекце архітэктара [[Георгій Лаўроў|Георгія Лаўрова]] будаўніцтва галоўнага корпуса інстытута (дом № 65) ў стылі канструктывізму было спынена, праект аддадзены на перапрацоўку маладому архітэктару [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцова]]й. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўраў пакідае Мінск.

Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса і корпуса інтэрната, якія ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння [[Аб'ём (архітэктура)|аб'ём]]аў рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб'ёмна-прасторавага рашэння]] пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб'ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж [[Акадэмічная вуліца (Мінск)|вул. Акадэмічнай]] перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната, які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы [[курданёр]].

Будынак пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]] праспекта Незалежнасці, утварае [[курданёр]] з шырокай параднай [[алея]]й і [[сквер]]амі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя [[рызаліт]]ы, якія выступаюць па галоўным фасадзе. [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя]], як і дэкаратыўная апрацоўка [[фасад]]аў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У [[1936]] годзе па праекце архітэктара [[Наталля Макляцова|Наталлі Макляцовай]] галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.

Версія ад 17:34, 12 мая 2020

Файл:Belarusian National Technical University Main Building 2018 from afar.jpg
Галоўны корпус БНТУ

Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (былога Беларускага політэхнічнага інстытута) ў Мінску займае квартал, абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Якуба Коласа, Багдана Хмяльніцкага і Дарашэвіча. Ансамбль будынкаў былога політэхнічнага інстытута — твор архітэктуры класіцыстычнага напрамку.

Гісторыя

Распачатае ў 1932 годзе па праекце архітэктара Георгія Лаўрова будаўніцтва галоўнага корпуса інстытута (дом № 65) ў стылі канструктывізму было спынена, праект аддадзены на перапрацоўку маладому архітэктару Наталлі Макляцовай. Такое становішча спраў не магло доўга задавольваць архітэктара, і ў 1934 годзе Георгій Лаўраў пакідае Мінск.

Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса і корпуса інтэрната, якія ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння аб'ёмаў рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове аб'ёмна-прасторавага рашэння пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб'ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж вул. Акадэмічнай перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната, які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы курданёр.

Будынак пастаўлены далёка ад «чырвонай лініі» забудовы праспекта Незалежнасці, утварае курданёр з шырокай параднай алеяй і скверамі па баках. Развітае ў глыбіню забудовы Ш-падобнае ў плане збудаванне падоўжана па фронту забудовы, мае цэнтральны і бакавыя рызаліты, якія выступаюць па галоўным фасадзе. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, як і дэкаратыўная апрацоўка фасадаў, значна зменена пры перабудовах, звязаных з расшырэннем і рэканструкцыяй будынка. У 1936 годзе па праекце архітэктара Наталлі Макляцовай галоўнаму корпусу нададзена сіметрычнае вырашэнне. Воссю сіметрыі стаў цэнтральны кубічны аб’ём.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны разбураныя будынкі інстытута адноўлены. У галоўным корпусе ў 1946—1952 гадах па праекце архітэктараў Льва Рымінскага і Любові Усавай зменены вестыбюльная група памяшканняў, фасады. Будынак упрыгожыў шасцікалонны порцік, пастаўлены на цокаль.

У 1952—1956 гадах па праекце архітэктараў Сяргея Мусінскага і Георгія Сысоева ўзведзены 3 пяціпавярховыя карпусы інтэрнатаў. У вырашэнні іх фасадаў выкарыстаны элементы класіцыстычнага дэкору.

У 1950—1980-я гады да галоўнага корпуса дабудаваны аб’ём бібліятэкі і спартыўны корпус (архітэктар Н. Шпігельман і інш.), паводле тыпавых праектаў пабудаваны навучальныя карпусы, сталовая па 500 месцаў.

У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з кальцавой аўтамагістраллю пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў.

Літаратура