Розніца паміж версіямі "Комплекс будынкаў БНТУ"

Jump to navigation Jump to search
5 995 байтаў дададзена ,  1 год таму
няма тлумачэння праўкі
 
Комплекс будынкаў складаўся з навучальнага корпуса і корпуса інтэрната<ref name="Жуцяеў"/>, якія былі пастаўлены далёка ад [[чырвоная лінія забудовы|«чырвонай лініі» забудовы]]<ref name="ЗП">{{крыніцы/ЗП|Мінск|162|Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута}}</ref> і ўтваралі складаную структуру, пабудаваную на канструктывісцкіх прынцыпах разгалінаванага размяшчэння [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ёмаў]] рознага функцыянальнага прызначэння. У аснове [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб’ёмна-прасторавага рашэння]] пры складанай канфігурацыі агульнага плана выкарыстаны прыём кампазіцыйнага спалучэння рознавысокіх аб’ёмаў. Т-падобныя ў плане, яны арыентаваны адносна адзін аднаго такім чынам, што галоўны фасад навучальнага корпуса працягваецца направа «дваровымі фасадамі» будынка інтэрната, галоўны фасад якога накіраваны ўздоўж [[Акадэмічная вуліца (Мінск)|вул. Акадэмічнай]] перпендыкулярна да фасада галоўнага корпуса. Такая арганізацыя прасторы пры шматпланавым «рэльефе» фасадаў дазволіла стварыць выразную кампазіцыйную структуру. Пасля ў развіццё гэтай прасторавай арганізацыі на рагу вул. Акадэмічнай і Барысаўскага тракта (сёння пр. Незалежнасці) быў пабудаваны Г-падобны ў плане будынак інтэрната, які стварыў у паўночна-ўсходняй частцы комплексу своеасаблівы бакавы [[курданёр]]<ref name="Жуцяеў">{{публікацыя|артыкул |аўтар= [[Юрый Жуцяеў|Юрий Жутяев]]|загаловак= Первое здание БПИ: 1930-1935 гг.|спасылка= |выданне= [[Архитектура и строительство|«Архитектура и строительство»]]|год=2016 |нумар= 5|том= |месяц= |дзень= |issn= |ref= }}</ref>.
 
Будынак галоўнага навучальнага корпуса меў асіметрычнае кампазіцыйна-прасторавае рашэнне. Структура яго ўтворана выступаючым аб’ёмам цэнтральнага ўваходу вышынёй у 1,5 паверхі, паднятага (з улікам рэльефу мясцовасці) на ўзровень верхняга краю аконных праёмаў першага паверху правага крыла будынка, і размешчаным злева ад яго вертыкальным аб’ёмам [[лесвічная клетка|лесвічнай клеткі]] з традыцыйна-канструктывісцкім [[стужачнае зашкленне|стужачным зашкленнем]], а таксама выведзеным на другі план цэнтральным 4-павярховым аб’ёмам. Гэты кампазіцыйны вузел падкрэслены западаннем фасада правага аб’ёму будынка<ref name="Жуцяеў"/>.
 
Паводле праекта, левая частка будынка ўяўляла сабой кампазіцыю з 2-павярховага аб’ёма з паўтарасветлавым верхнім паверхам актавай залы і тарцавым завяршэннем паўцыліндрычнай формы, да якога прылягае па фасаднай плоскасці аднапавярховы аб’ём з дахам-[[тэраса]]й<ref name="Жуцяеў"/>.
 
У канструктывісцкай стылістыцы вырашана і кампазіцыйная структура будынка інтэрната, у прыватнасці яго дваровыя фасады, якія з’яўляюцца працягам фасада галоўнага навучальнага корпуса Характэрным у кампазіцыйным рашэнні фасадаў будынка інтэрната з’яўляюцца здвоеныя аконныя праёмы, якія захоўваюць такі ж, як і ў навучальным корпусе, малюнак {{нп5|Аконная рама|рам|ru|Оконный переплёт}}. У тым жа ключы вырашаны дваровыя фасады галоўнага корпуса і інтэрната, якія ўтвараюць вялікі двор-курданёр. Галоўны фасад будынка інтэрната ў гэтай кампазіцыйнай структуры не ўдзельнічаў і ўяўляе самастойны аб’ект успрымання з боку вул. Акадэмічнай<ref name="Жуцяеў"/>.
 
Будаўніцтва галоўнага навучальнага корпуса пачалося ў [[1930]] годзе. Да гэтага часу ў будынку інтэрната ўжо выконваліся ўнутраныя працы, і да [[1 лістапада]] [[1932]] г. ён быў гатовы на 98 %. Узвядзенне галоўнага корпуса зацягнулася з прычыны арганізацыйных праблем, недастатковага фінансавання, дэфіцыту будматэрыялаў і абсталявання. Тым не менш да кастрычніка 1931 г. будынак «… ўзведзены цагляным мурам на ўсе паверхі, за выключэннем паўкруглай (левай) часткі, да стварэння якой прыступілі»<ref name="Жуцяеў"/>.
 
У той час ён ужо быў накрыты дахам і зашклёны. Па праекце аздабленне сцен будынкаў меркавалася выканаць тынкоўкай цёмнага тону, але да гэтага справа не дайшла. Да 1934 года атынкавалі толькі аб’ём уваходнага блока галоўнага корпуса, але будынак інтэрната ўжо мела цёмную афарбоўку сцен. Галоўны навучальны корпус ужо Політэхнічнага інстытута быў здадзены ў эксплуатацыю ў няскончаным выглядзе да пачатку 1934 навучальнага года<ref name="Жуцяеў"/>.
 
Цалкам будаўніцтва аб’екта па праекце архітэктара Г. Л. Лаўрова завершана не было, было прынята рашэнне аб перабудове яго пад новыя патрабаванні. Праект перабудовы будынка галоўнага навучальнага корпуса быў выкананы ў [[1935]]—[[1936]] гг. маладым архітэктарам [[Наталля Макляцова|Наталляй Макляцовай]] у стылістыцы [[постканструктывізм|постканструктывісцкай манументальнасці]]. Было не толькі часткова зменена функцыянальнае прызначэнне асобных памяшканняў і павялічаны аб’ём навучальных плошчаў левай часткі будынка, якая падверглася найбольшай перабудове, але зменена і першапачатковае архітэктурна-стылістычнае рашэнне цэнтральнай, уваходнай часткі будынка. На гэта, верагодна, паўплывала і негатыўнае стаўленне да канструктывізму ў той час<ref name="Жуцяеў"/>.
 
<gallery mode=packed perrow ="3" >
У 1982 годзе па праекце архітэктараў Iгара Есьмана і Віктара Анікіна па Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці), на скрыжаванні з [[МКАД (Мінск)|кальцавой аўтамагістраллю]] пабудаваны 8-павярховы корпус — галоўны навучальна-лабараторны і інтэрнаты [[Архітэктурны факультэт БНТУ|архітэктурнага]] і [[будаўнічы факультэт БНТУ|будаўнічага]] факультэтаў.
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/ЗП|Мінск|162|Комплекс будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута}}

Навігацыя