Аляксандр Юдзіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Рэчыцкі павет| → Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 54: Радок 54:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|[[Міхаіл Красноў|Красноў М.]]|Юдзіцкія|2|770}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=770|артыкул=Юдзіцкія|аўтар=[[Міхаіл Красноў|Красноў М.]]}}
* Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
* Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
* Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
* Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.

Версія ад 11:55, 13 мая 2020

Аляксандр Юдзіцкі
Герб уласны «Радван зменены»
Герб уласны «Радван зменены»
Кашталян менскі
1672 — 1677
Папярэднік Стэфан Русецкі
Пераемнік Ян Павел Юдзіцкі

Смерць 1677(1677)
Род Юдзіцкія
Бацька Канстанцін Юдзіцкі
Маці Цэцылія Ясенская
Жонка Ганна Феліцыяна Венжык-Рудская
Дзеці Ежы Канстанцін, Мікалай, Ян Павел

Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года.

З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.

Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор жаўнераў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.

Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.

Быў жанаты на Ганне Феліцыяне Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.

Зноскі

Літаратура