Хроніка літоўская і жамойцкая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Радок 41: Радок 41:
* ''[[Мікалай Улашчык|Улащик Н. Н.]]'' [http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov01.htm#krojzh Предисловие. «Кройника литовская и жмойтская»] // Полное собрание русских летописей. — {{М.}}: Наука, 1975. — Т. 32. — С. 5—8.
* ''[[Мікалай Улашчык|Улащик Н. Н.]]'' [http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov01.htm#krojzh Предисловие. «Кройника литовская и жмойтская»] // Полное собрание русских летописей. — {{М.}}: Наука, 1975. — Т. 32. — С. 5—8.
* [http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov06.htm Хроника литовская и жмойтская] // [[Поўны збор рускіх летапісаў|Полное собрание русских летописей]]. — {{М.}}: Наука, 1975. — Т. 32. — С. 16—127.
* [http://izbornyk.org.ua/psrl3235/lytov06.htm Хроника литовская и жмойтская] // [[Поўны збор рускіх летапісаў|Полное собрание русских летописей]]. — {{М.}}: Наука, 1975. — Т. 32. — С. 16—127.
* Чамярыцкі У. Хроніка Літоўская і Жамойцкая // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2|721}}
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=721|артыкул=Хроніка Літоўская і Жамойцкая|аўтар=Чамярыцкі У.}}


{{Беларускія летапісы}}
{{Беларускія летапісы}}

Версія ад 23:23, 13 мая 2020

Хроніка літоўская і жамойцкая
Кройника литовская и жмойтская
Выданне
Хроніка літоўская і жамойцкая, аркуш Табольскага спісу, XVIII стагоддзе
Жанр рукапіс
Мова арыгінала старабеларуская
Дата напісання XVII стагоддзе

«Хро́ніка літо́ўская і жамо́йцкая» (старабел.: Кройника литовская и жмойтская) — помнік беларуска-літоўскага летапісання, створаны ў XVII стагоддзі, з'яўляецца часткай «Вялікае хронікі»[1], што апавядае пра сусветную гісторыю да канца XVI стагоддзя.

Рукапіс быў выяўлены Віктарам Буганавым у Аддзеле рукапісных кніг Дзяржаўнага архіву Цюменскай вобласці, у сувязі з чым атрымаў назву Табольскага. Аналагічным Табольскаму з'яўляецца Ленінградскі спіс, знойдзены Мікалаем Улашчыкам у Аддзеле рукапісаў Дзяржаўнай Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына ў Ленінградзе. Вядомыя яшчэ два спісы летапісу: Краснаярскі, які захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу і ўяўляе сабой копію Табольскага, і Кракаўскі, выяўлены ў 1970 Яраславам Шчапавым у Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Польскай Акадэміі навук у Кракаве.

Напісаная «Кроніка» старабеларускай мовай, паводле зместу набліжаная да «Хронікі Быхаўца» і асабліва да «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага — асноўнай крыніцы для стварэння «Кронікі». Апісвае падзеі ў Вялікам Княстве Літоўскім пачынаючы ад легендарных часінаў (уцёкаў Палемона з Рыму) і сканчаючы абраннем на прастол Жыгімонта III. У «Кроніку» таксама ўстаўленая аповесць пра Кулікоўскую бітву, прычым гэтая ўстаўка чыста механічная.

Створаны летапіс, імаверна, на поўдні сучаснае Беларусі (магчыма, у Слуцку) асобай, набліжанай да роду Радзівілаў («Кроніка» надае ім шмат увагі і ўслаўляе іх род).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Рукапіс азагалоўлены «Летопис, то есть кройника великая з розных многих кройникаров диалектом руским написана, а найпервей о створеню от бога о днех шестих»

Літаратура