Міхаіл Пятровіч Станюта: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 42: Радок 42:


{{DEFAULTSORT:Станюта Міхаіл}}
{{DEFAULTSORT:Станюта Міхаіл}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі‎]]
[[Катэгорыя:Педагогі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Графікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Графікі Беларусі]]

Версія ад 03:51, 15 мая 2020

Міхаіл Пятровіч Станюта
Фатаграфія
«Аўтапартрэт». 1935
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1881(1881-10-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1974(1974-01-02) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Пятровіч Станюта (1 кастрычніка 1881, Ігумен, цяпер Чэрвень Мінскай вобласці — 2 студзеня 1974) — беларускі жывапісец, педагог. Бацька Стэфаніі Станюты.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў школе малявання Я. Кругера (1908—11), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях у Маскве (1918—20). 3 1920 загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Галоўпалітасветы Беларусі, сакратар аб'яднання мастакоў Беларусі (з 1924), Усебеларускага аб'яднання мастакоў (1927—30). Выкладаў маляванне ў школах, мастацкіх студыях і гуртках (1920—39). Адзін з ініцыятараў і арганізатараў Мінскай гарадской мастацкай выстаўкі (1921).

Творчасць

Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы, пастознасцю і колеравай насычанасцю: «Шклозавод» (1924), «Бетоншчыкі» (1927), «Будаўніцтва Універсітэцкага гарадка» (1928), «На будоўлі» (1929), «Ліцейны цэх» (1931). Значнае месца займаў партрэт: «Бежанец», «Аўтапартрэт» (абодва 1921), «Партрэт дачкі» (1923), «Партрэт мастака М. Філіповіча» (1925), «Студэнт» (1927), «Ударнік» (1928), «Беларус» (1944), «Хлопчык у кепцы» (1949), «Партрэт старога» (1952), «Калгасніца» (1961) і інш. Аўтар пейзажаў: «Прыцемкі», «Вечар» (абодва 1920), «Дарогі і хвоі» (1923), «Разбураны Мінск» (1944), «Цэнтральны сквер» (1951), «Зімой у парку» (1965).

Зноскі

Літаратура

  • Ярмоленка Г. Станюта // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
  • Стэфанія Станюта: “Мой тата ва ўсім быў мастаком…”