Гіральд з Камбрыі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 53: Радок 53:


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

[[Катэгорыя:Падарожнікі-даследчыкі]]
[[Катэгорыя:Падарожнікі-даследчыкі]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі царквы]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі царквы]]
[[Катэгорыя:Постаці лацінскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі мовы]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі мовы]]
[[Катэгорыя:Постаці Уэльса]]
[[Катэгорыя:Постаці Уэльса]]

Версія ад 10:44, 15 мая 2020

Геральд з Камбрыі
Giraldus Cambrensis
Род дзейнасці картограф, гісторык, пісьменнік, святар, палітык, каталіцкі святар
Дата нараджэння каля 1146
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1220 і не пазней за 1223
Месца смерці
Грамадзянства  Англія
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька Вільям Фіц-Ода дэ Бэры[d][3]
Маці Ангарада верх Нест[d][3]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гі́ральд з Камбрыі (лац.: Giraldus Cambrensis), або Ге́ральд дэ Бэры (фр.: Gerald de Barri; каля 1146 — каля 1223 гг.) — сярэднявечны валійскі і англійскі гісторык, асабісты святар караля Генрыха II.

Біяграфія

Геральд дэ Бэры нарадзіўся ў высакароднай валійсай сям’і нармандскага паходжання. У перапісцы з Інакенціям III сам называў сябе нашчадкам прынцаў уэльскіх[4]. Навучаўся ў Парыжы, пасля чаго быў прызначаны асабістым пасланцам арцыбіскупа Кентэрберыйскага ва Уэльсе. У 1174 г. прызначаны архідыяканам Брэкана і такім чынам стаў другой асобай у каталіцкай царкве Англіі. Фактычна выконваў біскупскія абавязкі ў некалькіх парафіях. У 1184 г. атрымаў пасаду асабістага сакратара і святара караля Генрыха II. У 1185 г. суправаджаў прынца Джона ў Ірландыю. У 1196 г. пакінуў каралеўскую службу і жыў пры двары свайго сябра, плябана Лінкальнскага сабора, дзе мелася багатая бібліятэка. Імкнучыся атрымаць пасаду біскупа, тройчы наведваў Рым, аднак не атрымаў дазволу Інакенція III. Мяркуецца, што памёр у Херэфордзе, недалёка ад Уэльса, дзе і быў пахаваны.

Спадчына

Ужо пры жыцці Геральд дэ Бэры лічыўся таленавітым пісьменнікам. Пісаў на лацінскай мове. Аўтар 4 агіяграфічных і схаластычных прац. Аднак найбольшую славутасць маюць яго сачыненні, прысвечаныя Ірландыі і Уэльсу, — «Апісанне Гібернікі» (1188 г.), «Наступ на Гіберніку», «Вандроўка па Камбрыі» (1191 г.) і «Апісанне Камбрыі» (1194 г.)[5]. Апісаў культуру і гісторыю кельцкіх народаў. Прыйшоў да высновы, што кельцкія мовы маюць адзінае паходжанне з французскай і лацінскай. Выступаў за самастойнасць царквы Уэльса ад царквы Англіі, але захоўваў лаяльнасць да англійскіх каралёў.

Спіс прац

  • Topographia Hibernica (1188 г.)
  • Expugnatio Hibernica
  • Itinerarium Cambriae (1191 г.)
  • Descriptio Cambriae (1194 г.)
  • De instructione principis
  • De rebus a se gestis
  • De Menevensi ecclesia dialogus
  • Gemma ecclesiastica Textus
  • Speculum ecclesiae
  • Symbolum electorum
  • Invectionum libellus
  • De invectionibus
  • Vita sancti Hugonis
  • De vita Galfridi archiepiscopi Eboracensis
  • Vita sancti Ethelberti
  • Vita sancti Remigii
  • Vita sancti David

Зноскі

Літаратура