Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|пабудаваны = 1937
|пабудаваны = 1937
|рэканструяваны = 1996—2006
|рэканструяваны = 1996—2006
|каманда = [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама» Брэст]]
|каманда = [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама» Брэст]],<br/>[[ФК Рух Брэст|«Рух»]]
|умяшчальнасць = 10 169<ref>[http://oskbrest.by/istoriya.html Афіцыйная ўмяшчальнасць АСК «Брэсцкі»]</ref>
|умяшчальнасць = 10 169<ref>[http://oskbrest.by/istoriya.html Афіцыйная ўмяшчальнасць АСК «Брэсцкі»]</ref>
|габарыты = 105×68 м
|габарыты = 105×68 м
Радок 13: Радок 13:
}}
}}


'''Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у [[Брэст|Брэсце]], [[Беларусь]]. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама» Брэст]], які выступае ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 10 169 месцаў. __NOTOC__
'''Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»''' — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у [[Брэст|Брэсце]], [[Беларусь]]. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольных клубаў [[ФК Дынама-Брэст|«Дынама» Брэст]] і [[ФК Рух Брэст|«Рух»]], якія выступаюць ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі]]. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 10 169 месцаў. __NOTOC__


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Радок 36: Радок 36:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://stadiums.at.ua/news/2015-05-03-21762 «Па дамах». Стадыёны Беларусі. АСК «Брэсцкі»]
* [http://oskbrest.by Афіцыйны сайт АСК «Брэсцкі»]
* [http://oskbrest.by Афіцыйны сайт АСК «Брэсцкі»]
* [http://stadiums.at.ua/news/2015-05-03-21762 «Па дамах». Стадыёны Беларусі. АСК «Брэсцкі»]
* [https://by.tribuna.com/tags/103463130/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]
* [https://by.tribuna.com/tags/103463130/news/ Навіны спарткомплексу на by.tribuna.com]



Версія ад 12:21, 16 мая 2020

Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»
АСК «Брэсцкі»
Былыя назвы «Спартак» (1939—1972)
«Дынама» (1972—1999)
Месцазнаходжанне Беларусь, Брэст,
вуліца Гогаля, 9
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 1996—2006
Архітэктар Яўген Пятровіч Крапіўны і Ю. Мартынаў[d]
Хатняя каманда «Дынама» Брэст,
«Рух»
Умяшчальнасць 10 169[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё натуральнае
Сайт oskbrest.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» — шматфункцыянальны спартыўны комплекс у Брэсце, Беларусь. У сезоне 2020 года з’яўляецца хатняй арэнай для футбольных клубаў «Дынама» Брэст і «Рух», якія выступаюць ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць трыбун на стадыёне складае 10 169 месцаў.

Гісторыя

Першы стадыён на месцы цяперашняга спарткомплексу быў пабудаваны ў 1937 годзе, калі Брэст знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі. Першапачаткова спартыўная арэна мела 8 000 месцаў і прызначалася для мэт гарнізона Брэсцкай крэпасці. У 1939 Брэст увайшоў у склад СССР, і стадыён быў перададзены спартыўнаму таварыству «Спартак». Падчас Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся ў якасці стаянкі бронетэхнікі. Пасля заканчэння вайны стадыён вярнуўся да сваіх асноўных функцый. У 1972 годзе арэна была перададзена фізкультурна-спартыўнаму таварыству «Дынама».

З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 1996 пачалася капітальная рэканструкцыя спартыўнай арэны. Падчас рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб «Дынама» працягваў гуляць на хатнім стадыёне, праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшчалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва новай арэны. Былі ўзведзены тры трыбуны на 2 311 гледачоў, лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. Зноў пабудаваныя аб’екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».

Другая чарга будаўніцтва скончылася ў 2006 годзе. Была пабудавана асноўная заходняя трыбуна, над якой быў узведзены дах. Умяшчальнасць спартыўнай арэны ўзрасла з 2 311 да 10 169 месцаў. Праведзена мадэрнізацыя футбольнага поля. Былі ўсталяваныя электроннае табло і штучнае асвятленне, якое дазволіла праводзіць матчы ўвечары. Газон на стадыёне натуральны без падагрэву, памеры поля — 105×68 метраў. У 2007 годзе арэна атрымала сертыфікат ад Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый на адпаведнасць міжнародным стандартам. Стадыёну спарткомплексу прысвоена трэцяя катэгорыя УЕФА.

Галоўная спартыўная арэна Брэста двойчы прымала важныя футбольныя паядынкі. 10 кастрычніка 2009 года на ёй праходзіў першы ў сваёй гісторыі матч нацыянальнай зборнай Беларусі. У рамках адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 беларусы перамаглі зборную Казахстана. 21 мая 2016 года адбыўся фінал Кубка Беларусі 2015/2016, у якім жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» абыграла барысаўскі БАТЭ.

Інфраструктура

У цяперашні час абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі» уключае ў сябе:

  • футбольнае поле з натуральным газонам без падагрэву;
  • лёгкаатлетычнае ядро — восем бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню і з шастом, для штурхання ядра, кідання дзіды і дыска;
  • лёгкаатлетычны манеж, спартыўныя і трэнажорныя залы, гасцініцу, кафэ.

На базе спарткомплексу праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі і спаборніцтвы па футболе, лёгкай атлетыцы і інш.

Заўвагі

Спасылкі