Бульвар Шаўчэнкі (Брэст): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43: Радок 43:
[[Катэгорыя:Вуліцы Брэста]]
[[Катэгорыя:Вуліцы Брэста]]
[[Катэгорыя:Бульвары|Шаўчэнкі]]
[[Катэгорыя:Бульвары|Шаўчэнкі]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Тараса Шаўчэнкі]]

Версія ад 18:02, 18 мая 2020

Бульвар Шаўчэнкі
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Працягласць 700 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у цэнтральнай частцы Брэста, працягласць (ад праспекта Машэрава да моста цераз раку Мухавец) 700 метраў. Названы ў 1961 годзе ў гонар класіка украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Разам з бульварам Касманаўтаў утварае адну з галоўных магістраляў, якае перасякае цэнтр горада з поўначы на ​​поўдзень.

Прыпынак «Бульвар Шаўчэнкі»

Першыя пабудовы на сучасным бульвары з’явіліся ў канцы XIX стагоддзя, у той час гэта была ўскраіна горада. Да 1950-х гадоў тут пераважала прыватная забудова сядзібнага тыпу. У 1960-я гады бульвар забудаваны 5 і 6-павярховымі жылымі дамамі з убудаванымі прадпрыемствамі гандлю і грамадскага харчавання. На скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны паабапал бульвара ў 1961 годзе ўзведзены два першыя ў Брэсце 9-павярховыя дамы.

На бульвары размяшчаюцца ААТ «Будаўнічы трэст № 8», Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна, крама «Дываны», кнігарня «Мастацтва» і шэраг іншых гандлёвых аб’ектаў. У 1971 годзе пабудаваны 8-павярховы корпус ПУП «Брэсттурыст» (гасцініца «Беларусь»).    

Файл:Бюст Тараса Шаўчэнкі - panoramio.jpg
Бюст Тараса Шаўчэнкі на бульвары

У 2002 годзе на скрыжаванні з Набярэжнай Францыска Скарыны ўсталяваны бронзавы бюст Тараса Шаўчэнкі — дар украінскага народа берасцейцам.

Літаратура

  • Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.

Спасылкі