Дудка (інструмент): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перанёс старонку Дудка, інструмент у Дудка (інструмент): ВП:НА
→‎Адмены: +изобр.
Тэг: першае рэдагаванне
Радок 8: Радок 8:


== Адмены ==
== Адмены ==
[[File:Дудари.2007г.бум.,см.тех.55х58.jpg|thumb|Дудары. [[:fr:Maximilian Presniakov|М. Пресняков]]. 2007.]]

=== Сапілка ===
=== Сапілка ===
Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка ([[Жалейка|сапель]]), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць [[Дуда|дуду]].
Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка ([[Жалейка|сапель]]), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць [[Дуда|дуду]].

Версія ад 23:30, 18 мая 2020

Ду́дка — агульная назва народных музычных інструментаў сямейства прадольных флейтаў (сапелі, свірэлі, сапілкі) ў Беларусі, Расіі, Украіне[1].

Дудка — народны музычны духавы інструмент, які складаецца з бузіннай трасціны ці чароту і мае некалькі бакавых адтулін, а для ўдзімання — муштучок. Існуюць падвойныя дудкі: у дзве складеныя трубкі дзьмуюць праз адзін агульны муштук[2].

Агульныя звесткі

Дудка ўяўляе сабой трубку з ігральнымі адтулінамі і свістковым прыстасаваннем. Дудкі вылучаюцца памерамі (даўжыня ад 20 да 50 см), формай трубак (існуюць конусападобныя, роўныя, з пашырэннем, звужэннем канцоў), колькасцю гральных адтулін, канструкцыяй свістковай прылады. Дзеля вырабу ўжываюць клён, ясень, ляшчыну, граб, сасну, ліпу, крушыну. У сучаснай практыцы прымяняюць алюміній і эбаніт. Бываюць цэльныя і разборныя.

Адмены

Дудары. М. Пресняков. 2007.

Сапілка

Ва Украіне да цяперашняй пары захавалася назва сапілка (сапель), у Беларусі цалкам забытае і замененае на «дудку». Часам дудкай называюць дуду.

Дудка-паршнёўка

Атрымала распаўсюджанне ў Заходняй Беларусі. Уяўляе сабой цыліндрычную драўляную трубку са свістковым прыстасаваннем, у якую ўстаўлены шпунт з дзяржальнам. Гуказдабыццё здзяйсняецца падачай струменю паветра і рытмічных, хістальных рухаў шпунта, якія вызначаюць вышыню гуку (даўжыня паветранага слупа ўнутры камля адваротна прапарцыйная вышыні здабытага гуку). Так, самы ніжні гук утвараецца ў максімальна адкрытым становішчы шпунта, самы высокі — у самым закрытым становішчы. Дудка-паршнёўка — слыхавы інструмент без фіксаванага строю. Ігра на ім звязаная найперш са слухавымі адчуваннямі выканаўцы.

Зноскі

Літаратура

  • Скорабагатчанка А. . — Беларуская навука, 2001. — 398 с. — ISBN 985-08-0056-9.