Саборная плошча (Львоў): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Вуліца|Львова |краіна = |рэгіён = |горад = |lat_dir = |lat_deg = |lat...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Вуліца|Львова
{{Вуліца|Львова
|краіна =
|краіна = Украіна
|рэгіён =
|рэгіён = Львоўская вобласць
|горад =
|горад = Львоў
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lat_dir = |lat_deg = |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
|lon_dir = |lon_deg = |lon_min = |lon_sec =
Радок 19: Радок 19:
|акруга-спасылка =
|акруга-спасылка =
|акруга =
|акруга =
|раён-спасылка =
|раён-спасылка = Галіцкі раён (Львоў)
|раён =
|раён = Галіцкі раён
|гістарычны раён-спасылка =
|гістарычны раён-спасылка =
|гістарычны раён =
|гістарычны раён =
Радок 41: Радок 41:
|тэлефоны =
|тэлефоны =


|ранейшыя назвы =
|ранейшыя назвы = Бернардынская плошча
|працягласць =
|працягласць =
|шырыня =
|шырыня =

Версія ад 13:53, 21 мая 2020

Саборная плошча
Львоў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Раён Галіцкі раён
Ранейшыя назвы Бернардынская плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саборная плошча — плошча ў Галіцкім раёне Львова (Украіна). Знаходзіцца паміж плошчай Галіцкай і пачаткам вуліц Віннічэнка і Івана Франка.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1650 годзе як Бернардынская плошча, названая так хутчэй за ўсё па размешчанаму тут Бернардынскаму манастыру. Калі ўлічыць, што касцёл і манастыр былі закладзеныя каля паўднёва-ўсходняга кута гарадскіх фартыфікацый яшчэ ў 1460 годзе львоўскім старастам Анджэем Адравонжам, то назва з'яўляецца толькі пасля адкрыцця новага каменнага касцёла (1600-1630). Пасля манастыр быў умацаваны сценамі і вежамі і стаў складовай часткай абароннай сістэмы Львова. Пасля таго Глінянскі тракт, які да таго праходзіў ад Галіцкай брамы ўздоўж паўднёвага краю гарадскіх умацаванняў, вымушаны быў абыходзіць бернардынскі манастыр, перад якім паўстала вялікая плошча, ад якой, акрамя Глінянскага тракту, адыходзілі яшчэ Грэцкі шлях, які ішоў па цяперашніх вуліцах Франка і Зялёнай да Валахіі. У пачатку XIX стагоддзя вялікая плошча, якая паўстала на месцы разабраных аўстрыйцамі паўднёвых умацаванняў Бернардынскага манастыра, пачала забудоўвацца.

Некалькі дамоў на плошчы былі пабудаваныя габрэйскай суполкай Львова з цэглы, атрыманай пасля разборкі Нізкага замка горада ў 1802 годзе. У 1860-х гадах плошчу добраўпарадкавалі. Ратуша выдзеліла месца пад забудову рынку (сучасны Галіцкі рынак), які адкрылі ў 1876 годзе. З часам рынак атачылі дамы, і ён некалькі змяніў аблічча, але канструкцыі падстрэшкаў над гандлёвымі сталамі часткова захаваліся да нашага часу. Сёння ўсё яшчэ можна бачыць рэшткі сцен у скверы на Саборнай плошчы, якія былі разабраныя ў XIX стагоддзі. На плошчы размешчана барочная калона Святога Яна з Дуклі, усталяваная ў XVII стагоддзі.

Паміж сучаснымі плошчай Саборнай і вуліцай Івана Франка яшчэ ў канцы XIX стагоддзя разбілі невялікі сквер з лавачкамі,які захаваўся нязменным да нашага часу, а насупраць вул. Пякарскай знаходзілася крыніца.

У кастрычніку-снежні 1945 года плошча называлася імя Чарняхоўскага. У 1946 годзе плошчы далі назву Ўз'яднання - у гонар далучэння Заходняй Украіны да Украінскай ССР у верасні-лістападзе 1939 года ў выніку пакта Молатава-Рыбентропа. Ад 1993 года плошча называецца Саборнай - у гонар Акта Ўз'яднання Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі, які быў абвешчаны 22 студзеня 1919 года на Сафійскай плошчы ў Кіеве.

Спасылкі