Сяргей Іванавіч Лугоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing Луговский,_Сергей_Иванович.jpg, it has been deleted from Commons by JuTa because: No permission since 6 February 2020.
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 29: Радок 29:
|Вікікрыніцы =
|Вікікрыніцы =
}}
}}
'''Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі''' ({{lang-ru|Сергей Иванович Луговский}}; {{ДН|29|6|1912}}, {{МН|Жытомір||}} — {{ДС|||2002}}, {{МС|Масква||}}) — савецкі і беларускі [[вучоны]] ў галіне [[вентыляцыя|вентыляцыі]] і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. [[Доктар тэхнічных навук]] (1955), [[прафесар]] (1955).<ref>[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/11213/1/%D0%9B%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%A1.%D0%98.pdf УЧЕНЫЕ ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА] </ref>
'''Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі''' ({{lang-ru|Сергей Иванович Луговский}}; {{ДН|29|6|1912}}, {{МН|Жытомір||}} — {{ДС|||2002}}, {{МС|Масква||}}) — савецкі і беларускі [[вучоны]] ў галіне [[вентыляцыя|вентыляцыі]] і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. [[Доктар тэхнічных навук]] (1955), [[прафесар]] (1955).<ref>[http://elib.psu.by:8080/bitstream/123456789/11213/1/%D0%9B%D1%83%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9%20%D0%A1.%D0%98.pdf УЧЕНЫЕ ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА]</ref>


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Радок 112: Радок 112:
{{DEFAULTSORT:Лугоўскі Сяргей Іванавіч}}
{{DEFAULTSORT:Лугоўскі Сяргей Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Постаці савецкай хіміі]]
[[Катэгорыя:Хімікі СССР]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай хіміі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай хіміі]]

Версія ад 22:26, 21 мая 2020

Сяргей Іванавіч Лугоўскі
Сергей Иванович Луговский
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1912(1912-06-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2002(2002-02-18) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера аэрадынаміка, рудніковая аэралогія, грамадзянская і прамысловая вентыляцыя, кандыцыяніраванне паветра, пылагазаўлоўліванне, ахова паветранага асяроддзя
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1955)
Альма-матар Днепрапятроўскі горны інстытут
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За абарону Масквы»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Сярге́й Іва́навіч Луго́ўскі (руск.: Сергей Иванович Луговский; 29 чэрвеня 1912, Жытомір — 2002, Масква) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, пылаўлоўлівання і аховы паветранага басейна ад забруджання шкоднымі рэчывамі. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).[1]

Біяграфія

Сяргей Іванавіч Лугоўскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1912 года ў горадзе Жытоміры ў сям’і вайскоўца. Пасля заканчэння Жытомірскай зямельна-наладжвальнай прафшколы браў удзел у будаванні Крыварожскага металургічнага камбіната.

19321937 — студэнт Крыварожскага горнаруднага інстытута і Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў начальнікам шахты і намеснікам галоўнага інжынера рудаўпраўлення трэста «Нікапаль-Марганец».

У студзені 1941 года С. І. Лугоўскі быў залічаны аспірантам Крыварожскага горнаруднага інстытута. Ён паспявае здаць экзамены кандыдацкага мінімуму, але ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны па мабілізацыі адпраўляецца ў Севастопаль у дзейны Чарнаморскі ваенна-марскі флот.

У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. Браў удзел у абароне Севастопаля і Масквы. Пасля вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў як горны інжынер быў накіраваны на аднаўленне народнай гаспадаркі (шахтаў) рэспублікі.

19461957 — асістэнт, дацэнт, потым прафесар Крыварожскага горнаруднага інстытута. У сакавіку 1948 года ён паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю па аэрадынаміцы вентыляцыйных сетак, а ўжо ў сярэдзіне 1955 года — доктарскую дысертацыю па вентыляцыі рудных шахтаў пасля масавых выбухаў.

19571963 — прарэктар па навуковай рабоце Крыварожскага горнаруднага інстытута, загадчык кафедры рудніковай вентыляцыі і аховы працы, адказны рэдактар зборніка навуковых работ.

19621972 — загадчык кафедры цеплатэхнікі Валгаградскага інстытута інжынераў гарадской гаспадаркі, адказны рэдактар зборнікаў навуковых работ, член спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый.

У 1972 годзе С. І. Лугоўскі пераходзіць на працу ў Наваполацкі філіял Беларускага тэхналагічнага інстытута і становіцца яго першым прафесарам, што адыграла істотную ролю ў ператварэнні філіяла ў самастойную ВНУ — Наваполацкі політэхнічны інстытут[2] (НПІ).

19721988 — загадчык кафедры санітарнай тэхнікі і аховы працы НПІ.

19731976 — старшыня Камісіі па экалогіі Наваполацкага гарадскога Савета.

19761986 — член спецыялізаванага Савета па абароне дысертацый пры Беларускім політэхнічным інстытуце (г. Мінск)

19882000 — прафесар кафедры цеплагазазабеспячэння[3], вентыляцыі і аховы паветранага басейна НПІ, а пасля ператварэння ВНУ — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта1993).

19951999 — член Савета па абароне дысертацый пры Полацкім дзяржаўным універсітэце[4].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя накірункі С. І. Лугоўскага:

  • аэрадынаміка;
  • рудніковая аэралогія;
  • грамадзянская і прамысловая вентыляцыя;
  • кандыцыяніраванне паветра;
  • пылагазаўлоўліванне;
  • ахова паветранага асяроддзя ў будынках і вонкавага атмасфернага паветра ад забруджвання шкоднымі рэчывамі.

Падрыхтаваў 46 кандыдатаў навук. 7 яго вучняў сталі дактарамі навук.

Узнагароды

Асноўныя працы

За больш чым паўвекавую навуковую, метадычную і педагагічную дзейнасць С. І. Лугоўскі апублікаваў

  • 12 манаграфій;
  • больш 260 навуковых артыкулаў;
  • 22 навучальна-метадычных дапаможнікі;
  • мае 13 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходкі.

Бібліяграфія

  • Луговский С. И. Проветривание шахт после массовых взрывов. — М.: Металлургиздат, 1958. −272 с.
  • Луговский С. И. Проветривание глубоких рудников. — М.: Госгортехиздат, 1962. — 324 с.
  • Луговский С. И. Вентиляция шахт и карьеров/ Г. К. Дымчук, соавт. — М.:Недра,1964. — 308 с.
  • Луговский С. И. Проветривание карьеров воздушно-водяными струями/ В. М. Дубенюк, соавт. — Волгоград: Нижне-Волжское кн. изд-во, 1967. — 132 с.
  • Луговский С. И. Совершенствование разработки и вентиляции рудников / Э. И. Шкута, соавт. — М: Недра, 1968. — 304 с.
  • Луговский С. И. Очистка газов, отходящих от вагранок и электросталеплавильных печей / И. С. Андрианов, соавт. — М.: Машиностроение, 1972. — 142 с.
  • Луговский С. И. Совершенствование систем промышленной вентиляции / Г. К. Дымчук, соавт — М.: Стройиздат, 1991—134с.
  • Луговский С. И. Повышение санитарно-гигиенической, экологической и энергетической эффективности систем вентиляции / Е. С. Луговская, А. П. Шишова, С. И. Пивоварова, соавт. — Новополоцк: ПГУ, 1994. — 120 с.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі