Мікалай Іванавіч Каспяровіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 55: Радок 55:


{{DEFAULTSORT:Каспяровіч Мікалай}}
{{DEFAULTSORT:Каспяровіч Мікалай}}
[[Катэгорыя:Постаці беларусазнаўства]]
[[Катэгорыя:Беларусісты]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі]]
[[Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі]]

Версія ад 00:29, 22 мая 2020

Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Дата нараджэння 9 (22) мая 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1937(1937-12-26) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віцебскі краёвы слоўнік
Экслібрыс М. Каспяровіча мастака Я. Мініна

Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут народнай асветы (1921). У 1915-17 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917-21 настаўнічаў у Ігуменскім павеце, у 1919—20 быў інструктарам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі. У 1918—20 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце, у 1921—22 — у БДУ, быў выключаны. Член арганізацыі «Маладая Беларусь». Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, БПС-Р у 1918—24.

3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Аўтар «Беларуска-расійскага слоўнічка» (1925), «Віцебскага краёвага слоўніка» і «Слоўнічка уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927).

Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобласці). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.

Памяць

21 мая 2013 года ў Віцебску на доме № 4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка[1].

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікалай Іванавіч Каспяровіч