Мяшаныя лясы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Ліпічанская пушча1.jpg|thumb|Машаны лес. [[Ліпічанская пушча]], [[Мастоўскі раён]], Беларусь]]
[[Выява:2005-09 Białowieski Park Narodowy 3.jpg|міні|250px|[[Белавежская пушча]]]]


'''Мяшаны лес''' характарызуецца змешваннем хвойных і лісцевых дрэвавых парод.
'''Мяшаны лес''' характарызуецца змешваннем хвойных і лісцевых дрэвавых парод.

Версія ад 12:27, 23 мая 2020

Машаны лес. Ліпічанская пушча, Мастоўскі раён, Беларусь

Мяшаны лес характарызуецца змешваннем хвойных і лісцевых дрэвавых парод.

Зоны мяшаных лясоў умераных паясоў Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў характарызуюцца перавагай ландшафтаў мяшаных лясоў (часам разглядаюцца як падзоны ў складзе адзінай лясной зоны ўмераных паясоў). Мяшаныя лясы найбольш пашыраны ў Еўропе, Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы, трапляюцца ў Новай Зеландыі, Тасманіі. У Еўразіі мяшаныя лясы распаўсюджаныя ў паўднёвай частцы Скандынавіі, на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны (краіне Балтыі, на большай часткі Беларусі, Нечарназем'е), Заходне-Сібірскай раўніны, на Далёкім Усходзе, у Карпатах, на Каўказе, ва ўмераным поясе гор Паўднёва-Усходняй Азіі. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаныя ў Апалачах, Каліфорніі, ля Вялікіх азёр[1]. На поўдзень ад зоны мяшаных лясоў ідуць шыракалістыя лясы або лесастэпы, а з поўначы — тайга.

У зоне мяшаных лясоў, як правіла, цёплае лета і адносна халодная і доўгая зіма. У Паўночным паўшар'і сярэднія тэмпературы студзеня ад -5 да -14°С, сярэдняя тэмпература ліпеня да 20°С. Гадавая сума атмасферных ападкаў у гэтай зоне да 600-700 мм. Каэфіцыент увільгатнення ў змешаных лясах звычайна трохі перавышае адзінку, але даволі моцна вар'іруе ад года да года. У Паўднёвым паўшар'і пры параўнальна цёплым леце зіма больш мяккая, снежнае покрыва ўтвараецца не ўсюды.

Глебы пад мяшанымі і шыракалістымі лясамі шэрыя лясныя і бурыя лясныя. Яны ўтрымоўваюць больш перагною, чым падзолістыя глебы тайгі. У змешаных лясах можна выявіць больш за дзесяць відаў лісцевых і некалькі відаў хвойных дрэў. Лясы пераважна хвойна-шыракалістыя на дзярнова-падзолістых глебах, у больш кантынентальных раёнах — хвойна-драбналістыя і драбналістыя (з бярозы і асіны). Значныя прасторы разараны (збожжавыя, кармавыя культуры, бульба і інш.).

Літаратура

  • Мяшаных лясоў зоны // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Зноскі

  1. БСЭ

Спасылкі