Дзяржаўная Траццякоўская галерэя: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[3 чэрвеня]] [[1918]] года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да [[1927]] года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея. |
[[3 чэрвеня]] [[1918]] года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да [[1927]] года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея. |
||
{{Зноскі}} |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* {{Крыніцы/БелЭн|том=15|старонкі=524}} |
|||
* БЭ ў 18 тамах, Мн.,2002, Т.15, С.524 |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
Радок 55: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Траццякоўская галерэя| ]] |
[[Катэгорыя:Траццякоўская галерэя| ]] |
||
[[Катэгорыя:Музеі Масквы]] |
[[Катэгорыя:Музеі Масквы]] |
||
[[Катэгорыя:Мастацкія музеі]] |
[[Катэгорыя:Мастацкія музеі Расіі]] |
||
[[Катэгорыя:Музеі рускага авангарда|Траццякоўская галерэя]] |
|||
[[Катэгорыя:Якіманка]] |
[[Катэгорыя:Якіманка]] |
||
[[Катэгорыя:Род Траццяковых|*]] |
Версія ад 09:49, 24 мая 2020
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя | |
---|---|
Файл:The State Tretyakov Gallery.jpg | |
Заснаваны | 1856 |
Заснавальнік | Павел Міхайлавіч Траццякоў[1] |
Месцазнаходжанне | Расія: Масква, Лаўрушынскі завулак , 10 |
Наведвальнікі | |
Адрас | Lavrushinsky Ln, 10 |
Дырэктар | Ірына Лебедзева |
tretyakovgallery.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ (руск.: Государственная Третьяковская галерея) — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (Лаўрушынскі завулак , в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
Гісторыя
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 1900—1903 гадах архітэктарам В. М. Башкіравым па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар А. М. Калмыкоў .
16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «Іван Грозны і сын яго Іван 16 лістапада 1581 года », якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі Е. М. Хруслаў , даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
Зноскі
- ↑ https://www.britannica.com/topic/Tretyakov-Gallery
- ↑ Visitor Figures 2015 // The Art Newspaper — 2016. — Iss. 278. — ISSN 0960-6556
- ↑ ИТОГИ 2015 ГОДА — Дзяржаўная Траццякоўская галерэя.
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2018 // The Art Newspaper — 2019. — Vol. XXVIII, Iss. 311. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 524. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўная Траццякоўская галерэя
- Афіцыйны сайт Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Сайт, створаны да 150-годдзя Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі
- Дзяржаўная Траццякоўская галерэя на сайце Art Project
- Рэпрадукцыі карцін Траццякоўскай галерэі
- Абразы са сходу Траццякоўскай галерэі
- Карціны са сходу Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі на паштоўках
- галерэя ў Маскве. Артыкул у Вялікай савецкай энцыклапедыі.
- Відэа і футажы Траццякоўскай галерыі. Будынак і інтэр'ер