Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
 
Радок 30: Радок 30:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
* Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

{{DEFAULTSORT:Бярдзяеў М}}
[[Катэгорыя:Постаці рускай філасофіі]]


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

{{DEFAULTSORT:Бярдзяеў М}}
[[Катэгорыя:Філосафы Расіі]]

Актуальная версія на 00:44, 25 мая 2020

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў
руск.: Николай Александрович Бердяев
укр.: Микола Олександрович Бердяєв
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1874[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1948(1948-03-24)[3][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Alexandre Michailovitch Berdiaev[d]
Маці Alina Sergeevna Kudasheva[d]
Жонка Lydia Yudifovna Berdyaev[d]
Род дзейнасці філосаф, публіцыст, выкладчык універсітэта, багаслоў
Навуковая сфера філасофія, філасофская антрапалогія[d], анталогія, філасофія рэлігіі[d], этыка і палітычная філасофія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d] і honoris causa (1947)
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мікалай Бярдзяеў

Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.

У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР.

Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907;
  • Душа России. М., 1915;
  • Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990);
  • Смысл истории. Берлин, 1923; М., 1990;
  • О назначении человека. Париж, 1931; М., 1993;
  • Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. XX в. Париж, 1946;
  • Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990);
  • Философия неравенства. М., 1990;
  • Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991;
  • Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994;
  • Царство Духа и царство Кесаря. М., 1995.

Зноскі

  1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 верасня 2021.
  2. метрычная кніга
  3. а б в Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  4. Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
  6. Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.