Віталь Сцяпанавіч Смірноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 85: Радок 85:
{{DEFAULTSORT:Смірноў Віталь Сцяпанавіч}}
{{DEFAULTSORT:Смірноў Віталь Сцяпанавіч}}
[[Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці савецкай дыпламатыі]]
[[Катэгорыя:Дыпламаты СССР]]
[[Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый]]
[[Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]]

Версія ад 00:34, 26 мая 2020

Віталь Сцяпанавіч Смірноў
Сцяг4-ы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
1967 — 1974
Папярэднік Герадот Чарнушчанка
Пераемнік Герадот Чарнушчанка

Нараджэнне 16 лютага 1930(1930-02-16)
Смерць 1 лістапада 2007(2007-11-01) (77 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Дзейнасць дыпламат
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (16 лютага 1930, в. Вялікія Сутокі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць1 лістапада 2007, Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974).

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААН[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].

У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.

Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш ў Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба.

Памёр 11 лістапада 2007 года[3].

Зноскі

Літаратура

  • Смірноў Віталь Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 578.
  • «Дипломатический словарь» под ред. А. А. Громыко, А. Г. Ковалева, П. П. Севостьянова, С. Л. Тихвинского в 3-х томах. — М., Наука, 1985—1986. — Т. 3. — С. 42—43.

Спасылкі