Беларуская партыя «Зялёныя»: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: другой запасной сайт партыі БПЗ
др Праўкі аўтарства 95.32.159.201 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Gleb Leo
Тэг: Адкат
Радок 64: Радок 64:
* {{Афіцыйны сайт|www.belgreens.org|Беларускай партыі «Зялёныя»}}
* {{Афіцыйны сайт|www.belgreens.org|Беларускай партыі «Зялёныя»}}
* {{vk.com|belgreens|Беларускай партыі «Зялёныя»}}
* {{vk.com|belgreens|Беларускай партыі «Зялёныя»}}
* https://greenparty.by/ другой запасной сайт партыі БПЗ


{{Партыі Беларусі}}
{{Партыі Беларусі}}

Версія ад 14:30, 31 мая 2020

Беларуская партыя «Зялёныя»
Выява лагатыпа
Дата заснавання 17 красавіка 1994
Дата роспуску 27 ліпеня 2023
Штаб-кватэра 246023, Гомель, Брэсцкая, 6; тэл. 47-08-08
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка, экасацыялізм
Інтэрнацыянал Глабальныя зялёныя (асацыіраваныя члены)
Колькасць членаў 1141 (2002)[1]
Сайт belgreens.org

Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя была заснавана 17 красавіка 1994 г. і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 г.

Партыя не падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Мэты

Стварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэньне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.[2]

Гісторыя

13 верасня 1999 г. партыя прайшла перерэгістрацыю. Да 2008 г. партыя мела рэгіянальны характар з цэнтрам у Гомелі, і рабіла стаўку на мясцовы актыў[3]. 9-12 кастрычніка 2008 г. ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай партыі зялёных (EGP), у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса было разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў EGP. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.[4]

31 мая 2010 г. партыя выставіла свайго кандыдата ў Прэзідэнты РБ — Ю. Э. Глушакова (намеснік страшыні партыі, былы дэпутат Гомельскага гарсавета[5]. Аднак, у кастрычніку 2010 г. Юры Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры:

" «Я заяўляю аб тым, што я як прэтэндэнт, не буду далей удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Нашай партыі, на жаль, не атрымалася сабраць неабходнага для вылучэння колькасці подпісаў»[6] "

У верасні 2010 г. неўзабаве пасля затрымання шэрагу сацыяльных актывістаў анархісцкага толку, быў затрыманы эколаг Уладзімір Валодзін, член Савета партыі БП «Зялёныя»[7].

5 лістапада 2011 года ў Мінску прайшоў з’езд партыі. Падчас з’езду дэлегаты переабралі склад Цэнтральнага Савету і кіраўнічыя структуры партыі — старшыню, яго намеснікаў, сяброў цэнтральна — рэвізійнай камісіі. У выбарах старшыні партыі удзельнічалі былы старшыня Алег Новікаў і Дзмітрый Серабракоў, дэлегат з Бабруйску. За Алега Новікава прагаласавала 29 чалавек, за Дзмітрыя Серабракова — 5. Сярод іншых тэм, якія ўздымаліся на зборах, былі пытане партыйнай сімволікі, папраўкі ў статут БПЗ, будаўніцтва ў Беларусі АЭС[8].

У лістападзе 2011 г. члены партыі прынялі ўдзел у да петыцыйнай кампаніі супраць магчымага расстрэлу Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавачваюць у выбуху у мінскім метро 11 красавіка.

" «Зялёныя і так заўсёды выступаюць супраць практыкі смяротнага пакарання ў Беларусі, якая застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе засталася такая антыгуманістычная форма пакарання. Смяротнае пакаранне гэта ў тым ліку магчымасць судовай памылкі. Тым больш у дадзеным выпадку, калі віна падазраваных на думку грамадскасці цалкам не даказаная. Патрэбна як мінімум правядзення дадатковага следства»[9] "

27 снежня 2015 года ў Мінску адбыўся дзясяты з’езд Беларускай партіыі «Зялёныя». Спачатку дэлегаты з’езду заслухалі справаздачу былога кіраўніцтва партыі. У другой часткі мерапрыемства адбыліся выбары новага партыйнага кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Антастасію Дарафееву.

19 студзеня 2020 г. на справаздачна-выбарным з'ездзе абраў новага кіраўніка партыі. Ім стаў першы намеснік старшыні Дзмітрый Крук. На з'ездзе была прынята стратэгія накіраваная на палітычнае развіццё партыі. З'езд прыняў рашэнне, што «Зялёныя» не будуць удзенічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 г.[10].

Зноскі

Спасылкі