Венгерская кухня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: eo:Hungara kuirarto
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: bg:Унгарска кухня
Радок 12: Радок 12:
[[bar:Ungarische Küche]]
[[bar:Ungarische Küche]]
[[be-x-old:Вугорская кухня]]
[[be-x-old:Вугорская кухня]]
[[bg:Унгарска кухня]]
[[de:Ungarische Küche]]
[[de:Ungarische Küche]]
[[en:Hungarian cuisine]]
[[en:Hungarian cuisine]]

Версія ад 19:18, 15 лістапада 2009

Шаблон:Вызн складвалася стагоддзямі на скрыжаванні еўрапейскіх (перадусім італьянскіх і нямецкіх) і ўсходніх (найперш фіна-угорскіх, турэцкіх і іншых) традыцый і мае вельмі своеасаблівае аблічча. Коратка венгерскую кухню, тлустую і вострую, як калісьці і шляхецкая кухня Рэчы Паспалітай, характарызуюць словамі “шпік і перац”, але насамрэч яна выкарыстоўвае самыя разнастайныя кампаненты, — амаль усе венгерскія стравы маюць досыць складаную рэцэптуру. Асноўны спосабы тэрмічнай апрацоўкі — варка, смажанне і тушэнне. Стравы гатуюць амаль выключна на свіным сале, масла і алей ужываюць радзей. Шырока ўжываецца смятана, якой запраўляюць і першыя і другія стравы, вырабляюць разнастайныя соўсы. Шмат ужываецца мукі: з яе гатуюць запраўку (пасероўку), якая надае стравам гушчыню; тархоню — падсушанае цеста, замешанае на яйках, у выглядзе дробных шарыкаў, накшталт крупы, выкарыстоўваецца заміж рысу ў галубцах, фаршыраваным перцы, у гарнірах і г.д.; рулет “рэцеш” з вельмі тонка раскатанага цеста; разнастайныя клёцкі і г.д.

Вельмі папулярная садавіна, асабліва цыбуля, без якой немагчыма ўявіць амаль ніводную венгерскую страву, часнок, памідоры, бульба, салодкі перацпапрыка, якую венгры ўвялі ў еўрапейскую кухню. Шчодра ўжываюцца спецыі. З сушаных здробненых стручкоў папрыкі вырабляюць адмысловы чырвоны парашок, які надае венгерскім стравам востры смак і спецыфічны водар. Венгры па-майстэрску гатуюць рачную рыбу. Многія венгерскія стравы (гуляш, папрыкаш) даўно атрымалі інтэрнацыянальную вядомасць, хаця часам замежныя інтэрпрэтацыі венгерскіх страў моцна адрозніваюцца ад арыгіналаў.

У Беларусі венгерскі культурны ўплыў у сярэднявеччы адчуваўся значна больш, чым цяпер, дасягнуўшы максімуму пры Стэфане Баторыі, які значную частку свайго праўлення правёў у Беларусі (памёр у Гародні). Многія жаўнеры з яго 40-тысячнага венгерскага войска аселі ў Беларусі, паступова асіміляваўшыся. У венграў добра развітая культура вінаробства, на працягу многіх стагоддзяў венгерскае віно, асабліва такай, было ўлюбёным напоем шляхты Рэчы Паспалітай.

Крыніцы

  • Белы А. Венгерская кухня // Праект «Наша ежа»