Сяржук Доўгушаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Асоба |
{{Асоба |
||
|імя=Сяржук Доўгушаў |
|імя=Сяржук Доўгушаў |
||
|імя пры нараджэнні=Сяргей |
|імя пры нараджэнні=Сяргей Васільевіч Доўгушаў |
||
|дата нараджэння=17.04.1983 |
|дата нараджэння=17.04.1983 |
||
|месца нараджэння=[[Новае Тарчылава]], [[Аршанскі раён]], [[Віцебская вобласць]], [[Беларусь]] |
|месца нараджэння=[[Новае Тарчылава]], [[Аршанскі раён]], [[Віцебская вобласць]], [[Беларусь]] |
Версія ад 16:04, 21 чэрвеня 2020
Сяржук Доўгушаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Сяргей Васільевіч Доўгушаў |
Род дзейнасці | спявак, музыкант |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | Новае Тарчылава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь |
Месца працы | |
Альма-матар |
Сяржук Доўгушаў (сапраўднае імя Сяргей Сямёнавіч Доўгушаў; нар. 17 красавіка 1983, вёска Новае Тарчылава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф.
Біяграфія
Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Балбасава (2000). У школе пачаў спяваць і пісаць песні, авалодаў ігрой на гітары. Пасля школы паступіў у магілёўскае вучылішча на кухара, па яе сканчэнні атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў магілёўскім тэхнікуме (2004). Падчас навучання ў Магілёве стварыў музычны калектыў, які пасля ператворыцца ў гурт «Нэўма», а таксама наведваў Магілёўскае музычнае вучылішча, дзе спяваў у хоры.
У 2004 року пераехаў у Мінск і паступіў у Акадэмію музыкі на спецыяльнасць «оперны спявак». Навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, Віктар Скорабагатаў і інш. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе).
З часоў акадэміі пачаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках і спяваць у операх у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Тэатры оперы і балета. Па атрыманні дыплому ўладкаваўся на працу ў філармонію.
Дзейнасць
У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў разам з Настассяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел.: браты). Пазней да праекта далучыліся Аляксандр Ясінскі і Ілона Лесь. У 2010 годзе на аснове «Братоў» паўстаў гурт «Vuraj».
У 2008 року Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песні ў Маскве. Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колавую ліру.
З 2011 года займаецца выданнем кружэлак з фальклорнымі песнямі.
У 2013 годзе стварыў «Спеўны Сход» — грамадскую ініцыятыву па супольным спяванні беларускіх песень. Адначасова адкрыў вакальную студыю па занятках спевам для дарослых і дзяцей.
З 2013 года ездзіць у экспедыцыі па Беларусі, дзе збірае фальклор.
У 2018 годзе пакінуў філармонію і з’ехаў на навучанне ў Польшчу[1].
Зноскі
- ↑ Ігар Карней.. Доўгушаў сышоў зь філярмоніі і зьехаў у Варшаву. Але будзе працягваць «Сьпеўныя сходы» (бел. (тар.)) . Культура. Радыё «Свабода» (25 красавіка 2018). Праверана 30 кастрычніка 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сяржук Доўгушаў ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Старонка ва «У Кантакце»
- Тузін Гітоў
- Беларуская этнафонія
- Асобы
- Нарадзіліся 17 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Карыстальнікі Facebook
- Музыканты Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне