Блакітныя азёры (заказнік, Мядзельскі і Пастаўскі раёны): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
шаблон
др Da voli перанёс старонку Блакітныя азёры (ландшафтны заказнік) у Блакітныя азёры (заказнік, Мядзельскі і Пастаўскі раёны): У Смаргонскім раёне таксама ёсць ландшафтны заказнік "Блакітныя азёры"
(Няма розніцы)

Версія ад 09:24, 7 ліпеня 2020

Блакі́тныя азёры — дзяржаўны ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Заказнік «Блакітныя азёры» размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Мядзельскага раёна і займае плошчу 1500 га (15 км²). Функцыянуе на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Заказнік быў створаны ў 1972 годзе з мэтай аховы каштоўнага азёрна-марэннага ландшафту і ўнікальных спалучэнняў прыродна-раслінных комплексаў. Сярод парод лесу, якія распаўсюджаныя на тэрыторыі заказніку, можна вылучыць сасновыя, ялінавыя, а таксама шырокае распаўсюджанне шырокалістцевых парод: дуб, ясень, ліпа, клён. Таксама на тэрыторыі заказніка назіраецца вялікая разнастайнасць хмызнякова-травяністых відаў, мохападобных і лішаёў. Шмат якія з гэтых відаў флоры з'яўляюцца рэдкімі для флоры рэспублікі і занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі заказніка размяшчаецца Балдуцкая група азёр — Блакітныя азёры. Рэльеф заказніка прадстаўлены складанай сістэмай озавых градаў і камавых узгоркаў, якія чаргуюцца з глыбокімі ўпадзінамі азёр (Балдук, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Імшарац, Вільчынія і іншыя). Кожнае з іх своеасаблівае і непаўторнае.